10 траўня 2024, Пятніца, 11:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юрый Бандажэўскі: «Хлусіць больш нельга!»

26
Юрый Бандажэўскі: «Хлусіць больш нельга!»

Пасля 16 гадоў дыктатуры Лукашэнкі паўстала пытанне пра выжывальнасць беларускай нацыі.

Беларускі навуковец, буйны спецыяліст у галіне радыяцыйнай медыцыны, доктар медыцынскіх навук, прафесар, правадзейны сябра Нью-Ёркскай акадэміі навук і былы палітвязень Юрый Бандажэўскі мае намер падтрымаць на прэзідэнцкіх выбарах кандыдатуру Андрэя Саннікава.

«Лічу, што Андрэй Саннікаў - найлепшая кандыдатура на пасаду прэзідэнта Беларусі. Я не сумняюся ў яго прыстойнасці і прынцыповай пазіцыі. Мне шмат казаў пра яго і Міхаіл Марыніч, які сам прайшоў нялёгкі жыццёвы шлях. Трэба падтрымаць гэтага палітыка.

Мы загінем, калі будзем так жыць. Хлусіць больш нельга. Нам проста неабходная дэмакратызацыя грамадства, мы стаміліся ад таго, што бачым. Людзі не павінны залежаць ад волі кіраўніцтва, яны павінны жыць па законах.

Сёння мы прыйшлі да таго, што ўсё вырашае воля аднаго чалавека ці групы людзей ва ўладзе, цалкам адмаўляецца грамадскага меркаванне, дыктат кіруе ва ўсім, адсутнічаюць кантакты з вонкавым светам, няма праграмаў па абароне здароўя людзей. У краіне не толькі сур'ёзны палітычны, эканамічны, дэмаграфічны крызіс, але і крызіс грамадскі. Мы страцілі твар у свеце, мы не маем пазіцыі. Усё астатняе - наступствы. Знішчана свабода слова, уся інфармацыйная сістэма, прынцып падзелу ўладаў.

Ад гэтага рэжыму пацярпела вельмі шмат людзей, многія не змаглі прымяніць свае таленты для таго, каб развівалася краіна. Катастрафічная сітуацыя са здароўем. Я як медык канстатую: за апошнія 8 гадоў колькасць дзяцей з прыроджанымі парокамі ў Беларусі павялічылася ў 2 разы, колькасць людзей з пухлінамі - таксама ў два разы. Нацыя вельмі моцна пацярпела і да Чарнобыля, і пасля Чарнобыля, і трэба вельмі многае зрабіць, каб аднавіць здароўе людзей.

Далей так жыць нельга. Пазіцыя Саннікава правільная, яго праграма пісьменна выбудаваная. Ён найбольш прыдатны чалавек для пасады прэзідэнта і зможа шмат зрабіць для народа. Лепшага кандыдата ў нас няма. Зараз я ў Італіі, у мяне вялікі тур, я сустракаюся з людзьмі, з грамадскасцю, і ўвесь час кажу пра сваю пазіцыю», - заявіў Юрый Бандажэўскі ў інтэрв'ю сайту charter97.org.

Калі вы жадаеце ўвайсці ў ініцыятыўную групу Андрэя Саннікава:

Тэлефануйце: +375-29-9465052 ці +375-29-6815737

Звязвайцеся па скайпе: jauhen

Ці пішыце на электронную пошту: europeanbelarus@gmail.com

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках