Першыя крокі да дыфузіі робіць менавіта рэжым
16- Сяргей Дубавец, «Белорусские новости»
- 26.02.2009, 14:48
Канфрантацыя можа быць апраўданая як вымушаны тып паводзінаў, але як тып мысьленьня яна заўсёды асуджаная на паразу.
Канфрантацыя можа быць апраўданая як вымушаны тып паводзінаў, але як тып мысьленьня яна заўсёды асуджаная на паразу.
сучья статейка однако
Ответить
ОтветитьНепонятно, какую идею пытается донести до читателя С. Дубовец. Слишком вязко выражены его мысли.
"Першыя крокі да дыфузіі робіць менавіта рэжым"
ОтветитьЛухта. Грамадзкі консэнсус пачаў завязвацца ўжо падчас першай газавай вайны з Расеяй ў выніку імпліцытнай ці нават адкрытай падтрымкі тагачаснай позыцыі Лукашэнкі ў гэтым пытаньні часткай нацыёнальна-дэмократычных дзеячоў. Нават сп. Пазьняк адзначаў, што інтарэсы рэжыму супалі тады з інтарэсам краіны.
Пасьля-ж другой газавай вайны крокі да "дыфузыі" пачалі рабіцца ў форме публічных заяў ці дзеяньняў. З боку опозыцыі, да прыкладу, было запрашэньне да Лукашэнкі прыняць удзел у сьвяткаваньні 90-х ўгодкаў Беларускай Народнай Рэспублікі. Былі заявы й лісты Мілінкевіча ў пытаньнях эўроінтэґрацыі. З боку рэжыму-ж адбыліся пэўныя саступкі беларускай культуры: скасавалі забарону на пэўныя рок-гурты, трохі зацуглялі ўціск беларускамоўных грамадзянаў, у ідэолёґічных установах экспэрымэнтуюць з ужываньнем беларускай мовы. На сёлетніх мерапрыемствах да г.зв. Дня Незавісімості Лукашэнка меў на сабе бел-чырвона-белы строй (хаця простым Беларусам за шалік ці куртку такіх колераў могуць і цяпер даць паспытаць ОМОНаўскіх палак).
На інтэрнэтавых форумах беларускай інтэліґенцыі апошнія некалькі гадоў пастаянна рабіліся заклікі да дыялёґу, абмяркоўваліся магчымасьці эволюцыі аўторытарнага рэжыму ў контэксьце інтэґрацыі з ЭЗ, я асабіста сьпісаў цэлыя квадратныя мэтры віртуальнай паперы разважаньнямі пра магчымасьці ўпісаць больш-менш прыстойную частку рэжыму ў варункі цывілізаванага політычнага жыцьця.
Ды-й сам сп. Дубавец ад пэўнага часу пасьлядоўна заклікае да супрацы з рэжымам у тых ці йіншых пытаньнях нават там, дзе ў супрацы нямя патрэбы, ці такая супраца немагчымая. А тут, як быццам усе апошнія гады моўчкі праседзеў у каноплях, выскачыў ды пачаў хваліць рэжым за тое, што нібыта менавіта той першы запрапанаваў прынамсі імітацыю грамадзкага замірэньня.
Давно замечаю, что «Белорусские новости» лишь имитируют независимое интернет-издание и что в действительности они тайно, через спецслужбы обслуживают власть, но обслуживают не ежесекундно, как "Советская Белоруссия", а тогда, когда нужно с помощью будто бы независимого СМИ и будто бы независимого относительно авторитетного в среде оппозиции человека завуалированно донести до оппозиции важные для власти идеи.
ОтветитьВ данном случае очень похоже, что власть доводит до оппозиции свои идеи через "Белорусские новости" с помощью С. Дубовца, не слывущего прямым холуем власти. Власть нынче начинает использовать с помощью обновляемых спецслужб более тонкие, чем раньше, методы самозащиты и борьбы с оппозицией, придавая большое значение идейному, а если удастся, то и моральному разложению оппозиции. Среди оппозиционеров можно заметить влиятельных людей, готовых "идейно и даже морально разлагаться " в пользу власти. А если Лукашенко не будет крохоборничать и начнет поощрять оппозиционеров, желающих "идейно и морально разложиться" под воздействием власти, государственными должностями и высокими заработками, то он сможет многого добиться в борьбе с оппозицией и в защите своей автократии.
Сказанное трудно отнести к принципиальной оппозиции. Но для ее усмирения у Лукашенко есть много иных средств, как уже предъявленных им этой оппозиции, так и еще не предъявленных.
Натхняць на супрацоўніцтва з сучаснай беларускай ўладай можа толькі той, хто альбо свядома закрывае вочы на яе характар, альбо прызвычаіўся да штодзённага адхілення ад нормы, альбо ніколі аніякага ўяўлення пра норму і ня меў. У апошнім выпадку праглядае гатоўнасць задаволіцца чыста знешнім дэкаратыўным падабенствам да нормы. Мажліва нават, што ад самага пачатку пажаданні цяперашніх “прымірэнцыў, некаторыя з якіх, як Дубавец, стаялі пры пачатку сённяшняга этапу нацыянальнага Адраджэння, далей за чыста дэкаратыўныя змены і ня йшлі.
ОтветитьІхні дыягназ – немач, набытая альбо прыроджаная. У іх проста няма ўяўлення пра тое, што рабіць, калі жыццё патрабуе адэкватна ацэньваць сітуацыю і адэкватна абіраць метады дзеяння.
Дарэчы, тая самая немач ёсць і дыягназам рэжыму. Хіба не бачна, што адзіны чалавек у краіне, які сапраўды нечым кіруе, ня здольны вырашыць аніводнае праблемы, а можа толькі заблытаць становішча так, каб не было бачна, што ён усяго толькі слабы чалавек з цяжкім дзяцінствам і скалечанай псіхікай, які намерыўся зрабіць з Беларусі спадчынную гаспадарку?
І таму зараз ня трэба шукаць нейкай логікі ў тым, што робіцца з боку рэжыма, паколькі галоўнае, што характырызуе гэты рэжым -- гэта поўная адсутнасць логікі і каардынацыі паміж яе паасобнымі часткамі. Тыя пробліскі асэнсаванай палітыкі, якія на на працягу існавання рэжыму раз-пораз прыўносіліся “разумнікамі”, якія прыходзілі ва ўладныя структуры дзеля розных, найчасцей чыста меркантыльных, мэтаў, з лішкам кампенсуюцца іррацыянальнымі сутаргамі разладжанага механізма.
Уся “лібералізацыя” мае чыста утылітарны характар, яе сапраўдная мэта – захаваць у некранутасці тую эканамічна неабгрунтаваную мадэль, якая дазваляе, тым ня меньш, атрымліваць максымальную выгаду са зручна размешчанай невялікае краіны з дастаткова развітай перапрацоўчай прамысловасцю. Трэба толькі неяк пераседзець крызіс, які па іншых эканоміках пройдзецца як буралом, выломваючы ўсё старое, гнілое ды нетрывалае. Трэба дацягнуць да пачатку дачнага сезону, а там выбухова небяспечныя калектывы буйных прадпрыемстваў распаўзуцца па сотках, і самі сябе пракормяць, як гэта ўжо было ў 90-ыя. А каб дацягнуць хоць да красавіка, трэба хоць нешта плаціць, дзеля гэтага і патрэбныя крэдыты, якія выдаюцца пад “лібералізацыю”. А там і крызіс скончыцца, зноў вырасце попыт і кошты на нафтапрадукты, і можна будзе далей панаваць, адкінуўшы “ліберальную” бутафорыю. Вось такая “антыкрызісная стратэгія” у купкі дробных аферыстаў, што захапілі ўладу ў Беларусі.
Як не дзіва, дапамогуць ім апазіцыйныя дзеячы. У самых простых словах, любая рэвалюцыя складаецца з двух частак: стварэння крызісу і адабрання ўлады. Нашы апазіцыянеры Божай воляй атрымалі крызіс, але, паколькі цалкам задаволеныя сваім цяперашнім становішчам, анічога не робяць для пераймання ўлады. Цалкам адарваныя ад рэальнага жыцця Дубаўцовы заклікі ім у гэтым толькі спрыяюць.
Увогуле, памылка Дубаўца метадалагічная. Памкненіі грамадства не мусяць скіраваныя на разбурэнне ці залагоджванне дзяржаўнае машыны, якая па вызначэнні ёсць бяздушнай прыладай і ня можа адыгрываць самастойнай ролі ў жыцці краіны. Улада, рэжым, дзяржава ўвогуле не мусяць займаць увагу грамадства, у яго павінны быць свае інтарэсы, мэты і задачы, свой “парадак дня”, як кажуць еўрапейцы. Дзяржава можа быць перашкодай на шляху да гэтых мэтаў, і тады з ёю трэба змагацца. Калі ж улада імкнецца дапамагчы, як гэта бывае ў краінах, дзе яе персанальны склад залежыць ад грамадства, яе дапамогу трэба вітаць. Але й там ня йдзе гаворка пра тое, што ўладзе трэба аддавацца, забываючыся пра гонар і годнасць.
У Radykal'а атрымалася амаль заява "Што было - што сплыло" . А сказаць можна й карацей. Лёгка сядзець у Вільні, ды аттуль, як раней - "глядя из Лондона", накіроўваць думку т.з. грамадскасьці ў "правильном" напрамку. Ну як жа, вось і "Наша Ніва", і "саветы", і саланы розныя... А вы тут, небаракі, нічога не разумееце.
ОтветитьДзякуй вам, сп. Дубавец, з радзімы, што не забыліся на нас, а то мы, месьцічы, ня дужа... спрытныя. З замежжа ўсё ж лепш бачна, дзе тут у нас чорнае, дзе белае, дзе чырвонае, а дзе - карычневае...
<<Чорна-белае мысьленьне ў катэгорыях халоднай вайны што ў геапалітычным кантэксьце, што ў рамках свайго народа – зусім не ўнівэрсальнае і ўжо сёньня ўспрымаецца як атавізм. На зьмену яму прыходзіць унівэрсальнае кантактнае спаборніцтва інтэлектаў і ідэй. Больш звыкла, вядома, стаяць непарушна ў белых вопратках, увасабляючы сабою ідэал. Але так можна дастаяцца да таго, што ідэал акажацца нікому непатрэбным. Асабліва ў часе глябальнае пераацэнкі каштоўнасьцяў, якая пачынаецца сёньня па ўсім сьвеце.
ОтветитьНядаўна мы зь сяброўкай сустрэлі менскага пісьменьніка, старога дысыдэнта, прызнанага інтэлектуала й нашага даўняга сябра.
— Вы ад’яжджаеце, — сказаў пісьменьнік, — а мы застаемся закладнікамі рэжыму.
— Дык вы ж і ёсьць рэжым, — адказала сяброўка зьдзіўленаму літаратару. – Вы тут духоўная ўлада. Іншае я ня ведаю.>>
<<qwe, 15:40, 26.02
сучья статейка однако>>
qwe: +100!!!
Спадар Дубавец, паглядзіце у вочы маладым, якія у "белых вопратках" стаяць пад дубінкамі і кулакамі амона!
Міхал Чарвінскі, 21:11, 26.02
ОтветитьСпадар Чарвінскі, вашыя словы зіхацяць сапраўдным золатам!
Дзякуй, Сяргей. Вельмі добры артыкул.
Ответитьryhorauna, 23:15, 26.02
Спадар Дубавец, паглядзіце у вочы маладым, якія у "белых вопратках" стаяць пад дубінкамі і кулакамі амона!
====================================================================
І што? Што там бачна ў гэтых вачах? Можна галавой аб сцяну біцца ўсё жыцце, гузак перманентны на галаве набіць. Але сцяне з таго нічога ня будзе, як стаяла так і стаяць застанецца. Біткі з АМАПАМ нічога ня зменяць, гэта нікаму не цікава (акрамя саміх удзельнікаў).
Мо трэба ўжо за розум брацца? А то ўсе аб сцяну ды аб сцяну....
Міхал Чарвінскі, 21:11, 26.02
ОтветитьСпадар Чарвінскі, вашыя словы зіхацяць сапраўдным золатам!
===================================================
Мо ўжо хопіць слоў? Каму яны патрэбны? Усе ўсё ўжо даўно ведаюць. С кожным гожам слова словее становяцца.
Лепей сп. Чарвінскі адкажыце, што рабіць...?
Аляксандр Гладкі (Глада), 10:47, 27.02 Мо трэба ўжо за розум брацца?
ОтветитьГлада, 10:50, 27.02 Лепей сп. Чарвінскі адкажыце, што рабіць...?
Можа, вы, Гладкі ды Глада (у адной асобе, відаць, але пад рознымі імёнамі), усім нам, дурным, тут і адкажыце, як, з якога боку за той розум узяцца і што ад гэтага "узяцця" можа атрымаецца, пра што мудрагеліста распавёў сп. Дубавец. Сам ён калісь-некалісь што-небудзь зрабіў, акрамя напісаньня артыкулаў, рэдагаваньня "Нашай Нівы" і павучэньняў з Вільні, як трэба ўсё рабіць на Беларусі, каб добра і шчасліва жыць?
Вам не даспадобы і не цікава тое, што "бачна ў гэтых вачах"? Дык гэта, на жаль, адзінае, што бачна сёння ў якасьці процідзеяньня рэжыму. І рэжым з гэтым лічыцца, нярвуецца, розным саланам на іхныя запыты павінен адказваць і ў рэшце рэшт што-кольвечы рабіць... А артыкулаў дубаўцоў рэжым не чытае, бо непісьменны. Дый нецікавыя яны ўжо даўно, бо кажучы вашымі ж словамі: "Усе ўсё ўжо даўно ведаюць!" Ну, а больш за ўсіх, відаць, УСЁ ведаеце вы. Ці не так?
To: Міхал Чарвінскі, 21:11, 26.02
Ответить+100!!!
Лагічна, ясна, не аспрэчыць.
To: Міхал Чарвінскі, 21:11, 26.02
Ответить"галоўнае, што характырызуе гэты рэжым -- гэта поўная адсутнасць логікі і каардынацыі паміж яе паасобнымі часткамі."
Ёсьць галіны, дзе коордынацыі, пасьлядоўнасьці ды лёґікі аж забагата. Адным такім прыкладам ёсьць русыфікацыя. Яна стартавала літаральна зь першых хвілін урадаваньня Лукашэнкі й не спавальнялася ад таго часу ані на трохі.
Рэжым за гэтыя часы вагаўся ва ўсім. То калхозы, то заходнія інвэстыцыі, то рускі нацызм, то пролетарскі інтэрнацыёналізм, то Кітай, то Нямеччына. Русыфікацыя-ж праводзілася без ваганьняў, з паслядоўнасьцяй і дакладнасьцяй, якія часам проста заварожваюць.
Ці гэта даводзіць, што Лукашэнка нешта контролюе? Не, гэта можа быць прыкметай таго, што нехта ўсё-ж такі нешта контролюе. Ані Лукашэнка, ані ягонае атачэньне ня здольныя да сплянаваньня ды рэалізацыі такой складанай опэрацыі як паскоранае, шматроўневае нішчэньне нацыёнальнай сьвядомасьці. Значыцца, у гэты рэжым ўплеценая нейкая сыстэма, якая здольная калі не да формуляваньня, то прынамсі да трансляцыі ды ініцыятыўнай рэалізацыі складаных задач.
Radykal, 16:32, 27.02
ОтветитьМне падаецца, што вы перабольшваеце, мяркуючы, што "нехта ўсё-ж такі нешта контролюе" - у дачыненьні да русіфікацыі. Луке не патрэбна было анічога тут кантраляваць, бо ён, з саўгасу, адразу абаперся на дэнацыяналізаваную камуністычную наменклатуру. Паглядзіце, хто вакол яго дасюль - ад Мясніковіча да Сідорскага, драбязу не бяру пад увагу. Гэта Беларускі Савецкі Савок Рэспубліканскі (БССР) такога кшталту, якога не было нават у феадальнай азіяцкай частцы азіёпскай імперыі СССР. Пад сцягам Ільліча і пад кіраўніцтвам самага любімага народам партыйнага бонзы Машэрава канчаткова былі вынішчаныя ўсе нацыянальныя прыкметы і зачыненыя беларускія школы. За выключэньнем адной прыкметы - "сакратарскай літаратуры" СП БССР. Ды яшчэ засталіся вышыванкі на фэстах т.з. беларускай культуры дзе-небудзь у Маскве ці Алма-Аце.
Лука адно даў і далей павольна каціцца таму паравозу ў светлую будучыню, у якім усе мы зараз і знаходзімся. Вось і коцімся. Але калі Масква асабліва прыцісне, дык які-небудзь Макей ці Хакей скочыць на трыбуну ды пачне па паперцы пра незалежнасць распавядаць - на зайздрасьць самому сабе. І гэтак да чарговай порцыі грошай, а потым коціцца ўсё тое, "што раньш было"... Вось і ўвесь той Нехта. Нехта - гэта мы самі. Лянотныя.
NB, 19:49, 27.02
Ответить"Лука адно даў і далей павольна каціцца таму паравозу ў светлую будучыню, у якім усе мы зараз і знаходзімся"
Гэта ёсьць моцна спрошчаны рысунак. Узмацьненьне русыфікацыі часьцяком патрабавала не інэрцыйнай абыякавасьці, а наадварот - актыўных дзеяньняў, у тым ліку - зьмены Констытуцыі (сьцяг, гэрб) і г.зв. рэфэрэндуму пра дзьвухмоўе. Пасьля ліквідацыі дзяржаўнага статусу беларускай мовы ды фактычнай забароны нацыёнальных сымболяў давялося прыкласьці пэўныя намаганьні, каб закрыць адзіную беларускамоўную радыёстанцыю 101,2, а з часам фактычна забараніць продаж усяе беларускамоўнае прэсы. Беларускі ліцэй ліквідавалі не абыякавасьць, ды інэрцыя, а ОМОН, мянтура, гэбэ ды чорт знае яшчэ хто - і была гэта шмадхадовая ды цягамотная опэрацыя. Беларуская мова практычна забароненая ў тэлевізыі - а выціскалася яна адтуль вельмі дакладна, сплянавана, ледзь заўважна для гледача. Здаецца, яшчэ ўчора былі там і "Навіны", і "Усё нармальна, мама", праўда-ж?
На момант прыйсьця Лукашэнкі да ўлады 70% шкаляроў навучаліся па-беларуску, і тэндэнцыя была да няспыннага падвышэньня гэтага паказьніка. Паравоз, даражэнькі, імчаў ня ў тым-жа кірунку, як за Машэрава, а ў процілеглым. Цяпер - 20%. Для гэтага, нават калі мы абмінем йіншыя пытаньні, давялося зьнішчыць і надрукаваць сотні тысяч падручнікаў - аднэй інэрцыі для такога замала!
Паравоз ня можа зьмяніць кірунку самахоць. Для гэтага патрэбны машыніста, якім Лукашэнка ня толькі ня ёсьць, але якога й прызначыць ня быў-бы ў стане.
Radykal, 22:30, 27.02
ОтветитьВы заінтрыгавалі мяне задужа! За часам Машэрава я ня памятаю 70% шкаляроў, якія б навучаліся па-беларуску. Далібог! Колас таму і паехаў перад сваім сконам да Мазурава, што той рупліва вынішчаў мову, дзе толькі было магчыма, і таму - не прыняў яшчэ жывога класіка. Машэраў працягнуў тое, што недарабіў ягоны папярэднік. Гэта быў актор кшталту пазьняга "раньняга Горбі", і таму ён так падабаўся плебсу й прыкормленым літаратарам. Пра слюньковых-малафеевых і казаць няма чаго - яны абсалютны нуль пары заняпаду саўка. Калі беларускія школы ды гімназіі й пачалі адчыняць падчас адлігі ў беларускай Антарктыдзе (1990-1994), хіба было іх ажно 70%?! Калі й было, дык, як заўсёды ў нас, - адно на паперы. Бо н е м а г ч ы м а за такі кароткі тэрмін разьвярнуць паравоза. Што б вы ні казалі, але сіла інэрцыі - найвялікшай моцы.
Усе пералічаныя вамі факты ўдушэньня мовы неаспрэчныя. Але ж з імі тая ж справа, што й з іншымі нашымі справамі. Непісьменны султан бачыў і бачыць дасюль у кожным, "кто гаварыт па-беларуски", ворага - з тае прычыны, што менавіта на гэтай мове размаўлялі ягоныя апаненты, разумнейшыя за яго, што ён прынцыпова ня мог сьцярпець. А візіры, якія апантана глядзяць у рот султана, мусяць рабіць адно тое, што султану абавязкова спадабаецца. Вось яны й рабілі - рвалі сьцяг, як парсюк Ціцянкоў: маўляў, глядзі, султан! Астатнія цвыркуны - кожны на сваім прыпеку - сьвісталі як маглі. Ці патрэбны тут Нехта, каб гэта кантраляваць? Яны ж нясуцца навыперадкі, каб толькі заўважыў Сам Самыч. Усё так і дасюль. Макей робіць па-макееўску, Пяткевіч - па-пяткевічаўску, Мартынаў - па-мартынаўску, Янчэўскі - па-янчэўску і г.д. да апошняй казюлькі. Калі б і знайшоўся Нехта, хто гэта персанальна, асабіста кантралюе, дык гэта быў бы насамрэч Месцаахоўнік Трона ласкай д'ябла. Але гэта ўжо ад чорта. Няма ў Лукі такіх разумных, бо разумных вакол яго няма ўвогуле. Ён іх даўно зьнішчыў.
Але, калі гэта не сакрэт, каго ж вы падазраеце? Хацелася б... зьняць капялюш перад гэтым Нехта, як бы апакаліпсічна гэта ні гучала...