16 апреля 2024, вторник, 16:31
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Барыса Кіта пахавалі пад бел-чырвона-белым сьцягам

2
Барыса Кіта пахавалі пад бел-чырвона-белым сьцягам

Выбiтнага беларуса пахавалі ў Вісбадэне на могілках праваслаўнай царквы Сьвятой Елізаветы.

15 лютага ў нямецкім горадзе Вісбадэне на могілках праваслаўнай царквы Сьвятой Елізаветы пахавалі беларускага асьветніка і навукоўца, грамадзяніна ЗША Барыса Кіта, які памёр 1 лютага ў Франкфурце-на-Майне на 108-м годзе жыцьця.

Царква Сьвятой Елізаветы ў Вісбадэне

«Барыс прасіў, каб пахаваньне было ціхім і спакойным, — сказала «Радыё Свабода» жонка Кіта Тамара Казевіч. — Слава Богу, што ўсё так і прайшло, спакойна і годна».

Жонка Барыса Кіта Тамара Казевіч першая зьлева

На памінальную службу ў царкве і разьвітаньне з Барысам Кітом прыехала каля 30 чалавек, у тым ліку яго жонка Тамара, яе дачка Ірына і ўнук Аляксандар, які ў дзяцінстве часта бываў у Барыса Кіта.

З бэльгійскага Антвэрпэна прыехалі беларусы Мірон Крывіч і Мікола Раманаў. Падчас службы ў царкве Мірон Крывіч прасьпяваў па-беларуску псалом, дапамагаў сьвятару айцу Аляксандру. А на могілках Мірон узьняў бел-чырвона-белы сьцяг.

Мірон Крывіч з Антвэрпэна ўзьняў сьцяг

28-гадовы беларускі студэнт з Майнца Аляксей, які быў знаёмы і сябраваў з Барысам Кітом апошнія 4 гады, пакрыў ягоную труну бел-чырвона-белым сьцягам. Былі таксама беларусы зь іншых нямецкіх гарадоў. Прыехалі супрацоўнікі дома састарэлых, дзе Барыс Кіт правёў апошнія 5 гадоў жыцьця.

Супрацоўніца Дому састарэлых Ірына ў магілу высыпала Наваградзкую зямлю

Зь Менску на пахаваньне прыехалі сябры Барыса Кіта. Адзін зь іх, Юры Пашык, прывёз беларускую зямлю і высыпаў на труну. Ён жа прывёз бохан беларускага хлеба і стужку з нацыянальным арнамэнтам. Прысутным раздалі асобнікі газэты «Народная Воля» з артыкуламі памяці Барыса Кіта.

Юры Пашык сыпле зямлю зь Менску

«Гэта была глыба, а не чалавек. Ягоны характар, ягоны інтэлект выклікалі захапленьне. Я меў гонар быць знаёмым зь ім з 1990-х гадоў, мы разам арганізоўвалі міжнародны навуковы кангрэс у Менску», — сказаў Юры Пашык.

Жонка Барыса Кіта Тамара (другая зьлева) каля магліты Кіта

З амэрыканскай сям’і Барыса Кіта на пахаваньне ніхто прыехаць ня змог. Старэйшы сын Барыса Кіта ўжо памёр, а ў малодшага, 68-гадовага Віктара, днямі была апэрацыя на назе, ён абяцаў прыехаць на магілу бацькі пазьней. Апошні раз Віктар наведваў Барыса Кіта летась.

Дачка Тамары Казевіч Ірына кідае зямлю на труну

Пахаваньне адклалася амаль на два тыдні, бо шукалі дакумэнты на ўчастак па праваслаўных могілках, які Барыс Кіт выкупіў яшчэ ў 70-х гадах XX стагодзьдзя. Сьвятары ў царкве Сьвятой Елізаветы ўжо некалькі разоў памяняліся, таму адразу дакумэнты знайсьці не ўдалося.

Магіла Барыса Кіта

Пасьля сьмерці Барыса Кіта застаўся архіў ягоных дакумэнтаў. Часткова гэтыя дакумэнты перададуць у Наваградзкі музэй, а часткова — у Менск, дзе сябры Барыса Кіта хочуць арганізаваць прысьвечаную яму музэйную экспазыцыю.

Написать комментарий 2

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях