17 октября 2019, четверг, 7:20
Мы в одной лодке
Рубрики
Комментарии 4
+10 +
ЯЗЭП, 12:00, 10.10

Агідна бачыць, як у сваёй Айчыне пакутуе, яе родная мова ! Такое ўражанне што ўказ расейскай царыцы Кацярыны- другой, дзейнічае да гэтага часу! А гэта ўжо ідзе трэйцяе стагоддзе з той пары! Усё тыя ж чыноўнікі, настаўнікі і папы пазбаўляюць беларусаў тытульнай мовы нацыі! Бо мова нацыі- гэта самая галоўная ўмова каб нацыя жыла! За гэты час тыя рускія "засланцы" падрыхтавалі сярод беларусаў тую большасць, якая не разумея, што ў кожнай краіне павінна жыць і квітнець яе родная мова! Інакш якія тады мы беларусы! Не дарма расейскі фюрэр не знаходзіць розніцы між рускімі і беларусамі! Таму і хоча прыбраць нас пад сваё арлінае крыло! Хіба гэта трэба нам? Калі мы там ужо былі! І толькі шчаслівы гістарычны выпадак вызваліў беларусаў з той няволі. І толькі дурні ізноў могуць наступаць на тыя ж граблі! ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!

Ответить
+8 +
бабуля, 12:21, 10.10

"Гарант" канстытуцыi усё рабiу i робiць каб маладыя беларусы не ведалi сваёй роднай мовы, не ведалi хто яны, не ведалi гiсторыi ВКЛ. Не здарма прыказка гаворыць, што рыба гнiе з галавы. Жыве Беларусь, жыве меладычная цудоуная беларуская мова!!! З павагай гляжу на людзей, у тым лiку i на журналiстау, якiя цудоуна размауляюць па беларуску. З вуснау Зiнаiды Бандарэнка беларуская мова лiлася як песня.

Ответить
+8 +
Міхась, 13:32, 10.10

Трэба рабіць дзе можам і што мажам, каб стрымаць
гэты гвалт над беларускай мовай і над намі самімі
гэтай прыуладнай нечысьцю! Але відавочна ужо усім,
што гарбатага толькі магіла выпраміць.І толькі усеагульны наш беларускі страйк зможа выпраміць
крытычную сітуацыю,адхіліўшы ад улады крамлёўск-
скага халуя.

Ответить
+9 +
ЯГОР, 13:38, 10.10

Рускія ўсё жыццё цвярдзяць, што рускі язык "вялікі"! Але гэта думка толькі аднаго іхняга класіка літаратуры. Ніякай вялікаці я ў ім не знахожу. Бо гэта чыстая выдумка рускай прапаганды. Успамінаю буквары савецкага часу, дзе рускія шавіністы пачыналі замбіраваць дзяцей ужо з першага класа, а мо і раней! Прапагандыскі лозунг гучаў тады, здаецца, так: "Рускі вывучу за тое, што на ім размаўляў вялікі Ленін! І шмат іншай бязглуздзіцы вешалі на дзіцячыя вушы. Я спрабаваў аднойчы знайсці сінонім слову "уважаемыя" і не знайшоў. А вось тых паганых слоў, якія крыўдзяць людзей у рускім- хоць адбаўляй! Чаго каштуюць толькі рускія маты! Здаецца ім яны абучылі ўжо ўвесь свет! Хоць і з'яўляюцца гразнай, ганебнай і бязбожнай поскуддзю! Дарэчы гэтыя ўсходнія людзі ганарыста выстаўляюць тую "нечысць" на публіку! У той жа час родная мова сапраўды багатая на паважнасць да людзей! І няма ў роднай мове тых страшных мацюкоў, на якія вельмі багаты рускі язык! Жыве Вялікая родная мова!

Ответить
 
Написать комментарий
E-mail не будет опубликован