11 траўня 2024, Субота, 4:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кастусь Цвірка пра Дзяды-88: «Мы прайшлі ўвесь шлях да канца»

«Мне здавалася, што ўвесь Менск быў там», - так узгадвае першую масавую акцыю «Дзяды» 1988 году беларускі паэт і старшыня Міжнароднага грамадзкага аб’яднаньня «Беларускі кнігазбор» Кастусь Цвірка.

“Сама яркае ўражаньне – вельмі многа людзей было. Мне здавалася, што ўвесь Менск быў там. Другое – уздым такі быў! Я быў разам з жонкай, мы прайшлі ўвесь шлях да канца, пабылі на мітынгу. Я бачыў, як міліцыя выстройвалася. Потым была каманда, і яны рушылі на нас… Я нават ня памятаю, як празь якую хвіліну я апынуўся ў нейкай яме. Калі яны націснулі, усе – хто куды. Я падняўся, паглядзеў, што на тым месцы, дзе толькі што быў мітынг, ужо пуста – неяк імгненна ўсё адбылося”, - распавёў Кастусь Цвірка у інтэрв’ю “Радыё Свабода”.

Паэт узгадвае, што на Маскоўскіх могілках было вельмі шмат міліцыянтаў, якія трымалі сабак на павадках.

“Я гэта заўважыў, хацеў сфатаграфаваць, але мне не далі, міліцыянт засланіў, так я і не сфатаграфаваў. Ну, і як ішлі назад, убачыў, як два хлопцы-здаравякі ў цывільнай вопратцы схапілі аднаго з удзельнікаў шэсьця, у якога быў магнітафон. Яны – адзін з аднаго боку, другі з другога – хацелі ўжо весьці яго ў машыну. А я блізка быў, узяў і штурхануў аднаго зь іх у грудзі. Ён адскочыў. А той хлопец з магнітафонам высьлізнуў і ўцёк. А яны затое ўзялі мяне з двух бакоў і вядуць у машыну. А тут якраз ішла маладая паэтка Тацяна Зіненка. Яна крычыць тады з тратуару: “Што вы забіраеце заслужанага чалавека, паэта!” І яны тады мяне адпусьцілі…”, - працягвае Кастусь Цвірка.

“Я такі, як быў, такі і застаўся і цяпер. Я ўсё гэта разумею. Разумеў тады і цяпер разумею…”, - дадаў паэт.

Нагадаем, 30 кастрычніка спаўняецца 20 гадоў першай масавай акцыі ў гонар Дня памяці продкаў “Дзяды”.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках