Леанід Маракоў: «Зразумела, чаму сёньняшняя ўлада рэабілітуе наркамаў НКВД»
- 1.11.2007, 16:51
У Менску на сядзібе Беларускага Народнага Фронту адбылася прэзэнтацыя чарговай кнігі Леаніда Маракова “Ахвяры і карнікі”. У ёй разам з тысячамі імёнаў бязьвінна закатаваных у гады сталінскага тэрору беларусаў прыведзеныя і дзясяткі прозьвішчаў супрацоўнікаў НКВД, якія ўдзельнічалі ў допытах і катаваньнях арыштаваных. Пасьля прэзэнтацыі кнігі Леанід Маракоў гутарыць з аўтарам праграмы “Вольная студыя” на “Радыё Свабода” Міхасём Скоблам пра адметнасьці сталінскага тэрору ў Беларусі.