18 мая 2024, суббота, 9:54
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Імперыя пастаўлена на кон

4

Зноў грымнула старая замшэлая бомба. На мінным полі братняй інтэграцыі. Там заўсёды што-небудзь нагадвае аб вялікім сяброўстве. Гэтым разам радыёстанцыя “Эхо Москвы” распаўсюдзіла вестку, што да тутэйшага начальніка едзе Пуцін. І вязе неверагодны падарунак – узгоднены канстытуцыйны акт саюзнай дзяржавы. Або па-простаму – аброць. Пасля абдымкаў з гэтай нагоды незалежнасць Беларусі пачне адваротны адлік.

Комментарии 4
0 +
Бенедзікт, 18:33, 11.12

Сказаў тое што трэба... час дзейнічаць.

Ответить
0 +
Уладзімір, 22:24, 11.12

Добры артыкул. Усё слушна. Праўда, напрыканцы прыйшоў аўтар да таго, з чаго сам смяяўся - да нейкай наіўнай надзеі. Ягоная надзея крыху з іншага боку наіўнасці - ён верыць, што пара тут некаму ўставаць і ісці за Бацькаўшчыну. Годзе! НІХТО НЕ ПОЙДЗЕ!!! Мы, беларусы, самі сабе непатрэбныя. Мы - неданацыя, неданарод. Мы нібыта ёсць, але самі ж з гэтым гатовыя паспрачацца. Дык ці мае такі "народ" права на існаванне??? Асабліва калі, як трапна заўважана, з усходу паўстае магутная імперыя, якой ужо не да пацалункаў і біцця шклянак з нейкім прэзідэнтам-непаразуменнем суседняй краіны-непаразумення?
Каму патрэбная наша мова, калі яна нам не патрэбная? Каму патрэбная наша культура, калі яна нам не патрэбная? Чым, у такім разе, мы лепшыя за тыя народы, якія сыйшлі ў нябыт, пра якія калі хто і ведае, дык толькі адзінкавыя навукоўцы-гісторыкі ці этнамовазнаўцы?
Цяпер з іншага боку паглядзім. А хто і з кім павінен уставаць? Кінутыя за краты і асуджаныя за бел-чырвана-белыя сцягі побач са сваімі, макка кажучы, зласліўцамі, што не саромячыся брахалі ў судах пра "нецензурную брань" затрыманых? Не Станіслаўскі я, але ўсё роўна, НЯ ВЕРУ!!! Ня веру, што можна абаперціся аб чалавека, які свядома здзекваўся з цябе і якому на тваю Бацькаўшчыну і ўсё, што з ёй звязана, глыбока напляваць. А ў сённяшняй беларускай уладзе такіх людзей пераважная большасць разам з самым галоўным. Цяпер для іх паўстала пагроза гэтую ўладу страціць. Дык няхай яны яе і страчваюць! Нічога беларускага ў душы тых, каму Беларусь патрэбная, не знікне, як і не знікне ўласна Беларусь. А калі Беларусі няма ў душы, дык ніякая ўлада, тым больш лукашэнкаўская, яе не абароніць і не захавае.

Ответить
0 +
Лявон, 8:44, 12.12

Диктаторы не отдают своих вотчин!

Ответить
0 +
feldfebel, 13:57, 15.12

"Годзе! НІХТО НЕ ПОЙДЗЕ!!! Мы, беларусы, самі сабе непатрэбныя. Мы - неданацыя, неданарод. Мы нібыта ёсць, але самі ж з гэтым гатовыя паспрачацца. Дык ці мае такі "народ" права на існаванне??? Асабліва калі, як трапна заўважана, з усходу паўстае магутная імперыя, якой ужо не да пацалункаў і біцця шклянак з нейкім прэзідэнтам-непаразуменнем суседняй краіны-непаразумення?
Каму патрэбная наша мова, калі яна нам не патрэбная? Каму патрэбная наша культура, калі яна нам не патрэбная? Чым, у такім разе, мы лепшыя за тыя народы, якія сыйшлі ў нябыт, пра якія калі хто і ведае, дык толькі адзінкавыя навукоўцы-гісторыкі ці этнамовазнаўцы?"
Ну i цi можна такое пiсаць. Як гэта самi сабе непатребныя, як гэта мы не нацыя. Перамены будуць, i чым больш пагроза, i чым горш становiшча у краiне i чым больш прыцiснуць нашу уладу, тым больш народу зразумее, што трэба не штосьцi рабiць, а трэба iм самiм выйсцi i рабiць гэтае штосьцi. Я б з задавальненнем выйшау бы на тую дэманстрацыю, што адбылася, але нажаль я вучусь зараз у Пецярбургу. Гэта канечте "адмазка", i у гэтым наша праблема: нават, хто жадае i здолен выйсцi не робiць гэтага, нават калi гэта яму нiчым не паграджае. Але мы абудземя i зробiм нашу справу!!!

Ответить
 
Написать комментарий
E-mail не будет опубликован