9 чэрвеня 2026, aўторак, 4:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Артур Фінькевіч, палітвязень

20 снежня 2007 года актывіста «Маладога Фронту» Артура Фінькевіча суд Кастрычніцкага раёна Магілёва прысудзіў да 1,5 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Палітвязня прызналі вінаватым у парушэнні рэжыму адбывання пакарання ў відзе абмежавання свабоды.

Два гады таму Артур Фінькевіч быў арыштаваны і прысуджаны да абмежавання свабоды за графіці «Дастаў!» і «Мы хочам новага!». Падчас адбывання пакарання на маладога чалавека некалькі разоў накладалі спагнанні за парушэнне рэжыму, з якімі ён быў не згодны, але абскардзіць гэтыя прысуды яму не атрымалася. Калі б не новы прысуд хлопец выйшаў бы на волю 10 снежня 2007 года.

“Міжнародная амністыя” прызнала Артура Фінькевіча Вязьнем Сумленьня.



Тэма: Артур Фінькевіч, палітвязень

10.04.2008
  • Артур Фінькевіч: «За 15 сутак арышту я прайшоў праз 6 камэр»
    13:06 Артур Фінькевіч: «За 15 сутак арышту я прайшоў праз 6 камэр»
    7

    Адзін зь лідэраў «Маладога Фронту» Артур Фінькевіч распавядае ў інтэрвію прэсаваму цэнтру Хартыі’97 пра 15 сутак арышту, адбытых ім у спэцпрыёмніку-разьмеркавальніку за ўдзел у акцыі на Дзень Волі. Пад час знаходжаньня на Акрэсьціна яму давялося сядзець у шасьці камэрах. 

6.03.2008
12.02.2008
7.02.2008
  • Артур Финькевич: Люди должны знать правду
    9:17 Артур Финькевич: Люди должны знать правду

    "Я не верю, что, выпуская политзаключенных, власти пошли на либерализацию режима", — заявил бывший политзаключенный лидер «Маладога Фронту» Артур Финькевич, освобожденный 5 февраля после рассмотрения его кассационной жалобы в городском суде Могилева. 

6.02.2008
5.02.2008
  • Зміцер Бандарэнка: «Апазіцыя сваіх не пакідае!»
    17:37 Зміцер Бандарэнка: «Апазіцыя сваіх не пакідае!»

    «Вызваленне Артура Фінькевіча – гэта вялікая радасць для яго сям'і, сяброў, для ўсіх нармальных людзей у Беларусі. Гэта наша агульная перамога», – заявіў каардынатар Хартыі’97 Зміцер Бандарэнка, каментуючы сённяшняе вызваленне палітвязня Артура Фінькевіча. 

  • Мікола Статкевіч: Улады спрабуюць суцішыць ціск Расеі
    14:50 Мікола Статкевіч: Улады спрабуюць суцішыць ціск Расеі

    “Улады ідуць на саступкі, на чарговыя “станоўчыя сыгналы” Эўропе, каб суцішыць, збалянсаваць расейскі ціск”, - такое меркаваньне выказаў былы палітвязень лідэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Народная грамада" Мікола Статкевіч, камэнтуючы вызваленьне Артура Фінькевіча. 

  • Віктар Івашкевіч: Лукашэнка пачынае палітычную гульню паміж Еўропай і Расеяй
    13:55 Віктар Івашкевіч: Лукашэнка пачынае палітычную гульню паміж Еўропай і Расеяй
    1

    “Гэта сьведчыць пра наступ новага пэрыяду гандлю рэжыму Лукашэнкі з Расеяй і Эўропай на прадмет нейкіх эканамічных прэфэрэнцыяў”, - заявіў намесьнік старшыні Партыі БНФ адзін з заснавальнікаў кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Віктар Івашкевіч, камэнтуючы вызваленьне Артура Фінькевіча. 

  • Алесь Бяляцкі: Казаць пра нармалізацыю адносінаў паміж уладай і апазыцыяй вельмі рана
    13:11 Алесь Бяляцкі: Казаць пра нармалізацыю адносінаў паміж уладай і апазыцыяй вельмі рана

    Віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека праваабаронца Алесь Бяляцкі, каментуючы вызваленьне Артура Фінькевіча заявіў, што “праваабаронцы задаволены вынікам разгляду касацыйнай скаргі па крымінальнай справе Артура Фінькевіча, але толькі пасьля вызваленьня ўсіх палітзьняволеных можна будзе казаць пра нармалізацыю адносінаў паміж уладамі і іх палітычнымі апанентамі”. 

  • Артура Фінькевіча вызвалілі (адноўлена)
    11:38 Артура Фінькевіча вызвалілі (адноўлена)
    13

    А 14 гадзіне выйшаў на волю палітвязень Артур Фінькевіч. Ля пастарунку ў Магілёве палітвязня ўжо чакалі сябры і паплечнікі. “Турма ніяк не паўплывала на мае перакананні, чым займаўся далей, тым і буду”, - заявіў прэс-цэнтру Хартыі’97 Артур, дыхаючы ўжо вольным паветрам. Сёння раніцай калегія Магілёўскага абласнога суду скасавала пастанову Кастрычніцкага суду Магілёва пакараць Артура Фінькевіча на паўтары гады зняволення. 

1.02.2008
30.01.2008
28.01.2008
25.01.2008
  • Улада займаецца гандлем нявольнікамі
    11:45 Улада займаецца гандлем нявольнікамі
    1

    Чаму празь некалькі тыдняў пасьля зьняволеньня аднаго палітычнага вязьня – Артура Фінькевіча – вызваляюць іншага – Зьмітра Дашкевіча? Што хоча сказаць Захаду гэтым крокам беларуская ўлада? Ці можа беларускае незалежнае грамадзтва рабіць нейкі ўплыў на правілы той гульні, якую спрабуе весьці з Захадам афіцыйны Менск? 

  • Міністэрства культуры вывучае біяграфію палітвязьня
    8:52 Міністэрства культуры вывучае біяграфію палітвязьня
    1

    Днямі маладафронтаўцы атрымалі адказ па сваёй заяве-прапанове, пададзенай у Менскі гарадзкі Савет дэпутатаў аб перайменаваньні вуліцы савецкага вайсковага дзеяча І.Ўбарэвіча ў вуліцу самага маладога палітвязьня Беларусі, Артура Фінькевіча. 

21.01.2008
17.01.2008
14.01.2008
  • Барацьба за свабоду палітвязьняў ідзе кожны дзень (Фота)
    9:18 Барацьба за свабоду палітвязьняў ідзе кожны дзень (Фота)
    фота

    Расьцяжка зь лёзунгам “Свабоду Фінькевічу!” была вывешаная актывістамі “Маладога Фронту” на гмаху па Партызанскім праспэкце ў Менску. Маладафронтаўцы такім чынам працягваюць сваю штодзённую кампанію за вызваленьне аднаго са сваіх лідэраў. 

12.01.2008
9.01.2008
8.01.2008
4.01.2008
3.01.2008
  • Змаганьне за свабоду (Фота)
    9:48 Змаганьне за свабоду (Фота)
    фота

    У першыя дні новага 2008 года ў Менску працягвалася барацьба за свабоду палітвязьняў: партрэты моладзевага лідэра Артура Фінькевіча з’явіліся на навагодніх елках, а графіці ў яго абарону – на шматпавярховых дамах. 

29.12.2007
  • Ірына Казуліна: «Чакаем вызваленьня палітвязьняў у новым годзе»
    13:40 Ірына Казуліна: «Чакаем вызваленьня палітвязьняў у новым годзе»
    3

    Жонка палітвязьня Аляксандра Казуліна будзе сустракаць Новы год бяз мужа, але верыць, што гэта ў апошні раз. “Будзем чакаць, спадзявацца і чакаць добрых навінаў. Я перакананая, што наступны год будзе годам вызваленьня майго мужа”, -- кажа жанчына ў інтэрв’ю “Радыё Свабода”. 

28.12.2007
  • У Менску з'явілася вуліца Артура Фінькевіча (Фота)
    9:34 У Менску з'явілася вуліца Артура Фінькевіча (Фота)
    фота 4

    На шосты дзень кампаніі за вызваленьне лідэра "Маладога Фронту" Артура Фінькевіча, адна зь менскіх вуліцаў у сталічным мікрараёне Чыжоўка, якая насіла імя савецкага вайсковага дзеяча І.Убарэвіча была перайменаваная ў вуліцу самага маладога палітвязьня Беларусі. 

27.12.2007
  • Артур Фінькевіч падаў касацыйную скаргу
    17:54 Артур Фінькевіч падаў касацыйную скаргу
    5

    Актывіст маладзёжнай апазіцыі Артур Фінькевіч падаў 26 снежня касацыйную скаргу на рашэне суда Кастрычніцкага раёна Магілёва. Пра гэта БелаПАН паведаміла яго сяброўка Таццяна Шапуцька. 

26.12.2007
  • Моладзь пікетуе МУС і КДБ
    16:05 Моладзь пікетуе МУС і КДБ
    фота 5

    Актывісты грамадзянскай кампаніі «Джынс за свабоду» сёньня пікетавалі Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў МУС. Маладыя людзі стаялі з партрэтамі палітвязьня Артура Фінькевіча. Удзельнікі пікету скандавалі: “Свабоду Артуру Фінькевічу!”. 

  • Новае выпрабаванне для палітвязня
    14:50 Новае выпрабаванне для палітвязня
    5

    Палітвязня Артура Фінькевіча сёння наведала ў магілёўскім СІЗА яго маці. Стала вядома, што лідэра «Маладога Фронту» пераводзяць у камеру, дзе на 18 месцаў утрымліваюцца 30 чалавек. 

  • Кожны дзень уладзе нагадваюць пра палітвязьняў (Фота)
    8:23 Кожны дзень уладзе нагадваюць пра палітвязьняў (Фота)

    Партрэты самага маладога палітвязьня Беларусі зь лёзунгам “Свабоду Фінькевічу!” і інфармацыяй аб незаконным крымінальным перасьледзе маладафронтаўца працягваюць з’яўляцца кожны дзень у Менску. 

22.12.2007
  • Моладзь пачала кампанію за вызваленьне Фінькевіча
    17:20 Моладзь пачала кампанію за вызваленьне Фінькевіча
    5

    Актывісты арганізацыі “Малады фронт” зь сёньняшняга дня пачынаюць кампанію за вызваленьне свайго паплечніка Артура Фінькевіча, якога магілёўскі суд асудзіў да 1,5 гадоў зьняволеньня. 

  • Партрэты палітвязня Фінькевіча ў Менску (Фота)
    15:01 Партрэты палітвязня Фінькевіча ў Менску (Фота)
    фота 6

    У сувязі з арыштам Артура Фінькевіча ягоныя паплечнікі плануюць кожны дзень ладзіць акцыі пратэсту, вывешваць бел-чырвона-белыя сцягі, рабіць графіці і расклейваць партрэты зняволенага. 

  • Абаронім Артура Фінькевіча!
    11:24 Абаронім Артура Фінькевіча!
    15

    Суд над Артурам Фінькевічам цягнуўся незвычайна доўга і марудна. Нягледзячы на дрэнны фізычны ды псыхалягічны стан хлопца, якому нават прыйшлося выклікаць хуткую і зрабіць уколы, судзьдзя Натальля Крашкіна вырашыла не пераносіць суд на іншы дзень, як яе двойчы прасіў Артур, а яшчэ з большай жорсткасьцю дапытвала маладафронтаўца. 

21.12.2007
  • Вячаслаў Сіўчык: «Гэта самы ганебны суд за часы дыктатуры»
    9:28 Вячаслаў Сіўчык: «Гэта самы ганебны суд за часы дыктатуры»
    2

    Грамадзкі дзеяч Вячаслаў Сіўчык прысутнічаў у судовай залі да канца працэсу над актывістам “Маладога Фронта”. “Гэта самы ганебны суд, які я бачыў за часы дыктатуры Лукашэнкі. Тут, наагул, немагчыма гаварыць пра якое-небудзь права. Ідзе зьдзек зь беларусаў і зь Беларусі. Канешне, вельмі шкада, што ўлады могуць сабе дазволіць, каб Артур Фінькевіч паводле прысуду мог сядзець паўтара году”, -- паведаміў палітык. 

  • Мікола Статкевіч: «Злачынная жорсткасьць улады»
    9:26 Мікола Статкевіч: «Злачынная жорсткасьць улады»
    1

    Лідэр аргкамітэта Беларускай сацыял-дэмакратычнай артыі (Народная Грамада) Мікола Статкевіч так пракамэнтаваў прысуд Артуру Фінькевічу: “Гэта злачынная жорсткасьць улады, якая спрабуе зламаць Артура і запалохаць яго сяброў. Я ўпэўнены, што ні тое, ні другое не атрымаецца, і некалі людзям, якія гэта зрабілі, самім давядзецца паўстаць перад судом”, -- сказаў палітык “Радыё Свабода”. 

  • Свабоду палітвязням! (Фота)
    9:05 Свабоду палітвязням! (Фота)
    фота

    Расцяжкі з патрабаваннем вызваліць палітычных вязняў з'явіліся ў Мінску ў дзень суду над маладзёжным лідэрам Артурам Фінькевічам. Актывісты гражданской кампании "Jeans - за Свабоду!" замацавалі іх на чыгуначных мастах на вуліцах Дружная і Магілёўская. 

20.12.2007
18.12.2007
  • Хутка суд над Артурам Фінькевічам
    10:19 Хутка суд над Артурам Фінькевічам

    З просьбай падтрымаць аднаго з лідэраў арганізацыі "Малады Фронт" Артура Фінькевіча звярнуўся 17 снежня да амбасадараў замежных краін экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Мілінкевіч. 

11.12.2007
  • Кампанія салідарнасьці з Артурам Фінькевічам
    11:36 Кампанія салідарнасьці з Артурам Фінькевічам

    Калі б не другая крымінальная справа, Артур Фінькевіч вярнуўся б з “хіміі” на волю 9-га сьнежня. Але болей за месяц таму на актывіста завялі новую крымінальную справу паводле абвінавачаньня ў парушэньні рэжыму адбыцьця пакараньня. 

4.12.2007
2.12.2007
  • Барацьба за свабоду палітвязняў (Фота)
    14:47 Барацьба за свабоду палітвязняў (Фота)

    Расцяжка з патрабаваннем вызваліць маладзёжнага лідэра Артура Фінькевіча з'явілася ў Менску. Актывісты кампаніі "Jeans – за свабоду!" замацавалі яе на чыгуначным мосце над вуліцай Дружнай. 

30.11.2007
  • Палітвязьня Фінькевіча не вызваляць у снежні?
    8:37 Палітвязьня Фінькевіча не вызваляць у снежні?

    Крымінальную справу супраць аднаго з лідэраў “Маладога Фронта” Артура Фінькевіча перадалі ў Кастрычніцкі раённы суд Магілёва. Чакаецца, што судовае паседжаньне пачнецца праз два тыдня пад старшынствам судзьдзі спадара Крачыка. 

27.11.2007
20.11.2007
  • Палітвязьню Артуру Фінькевічу пагражае тры гады калоніі
    15:29 Палітвязьню Артуру Фінькевічу пагражае тры гады калоніі
    6

    Амаль месяц знаходзіцца ў магілёўскім сьледчым ізалятары моладзевы актывіст Артур Фінькевіч, на якога завялі яшчэ адну крымінальную справу. “Расьсьледаваньне справы завяршылася, Артур зь ёй азнаёміўся, цяпер справу перадалі ў пракуратуру і праз колькі дзён перададуць у суд”, — паведаміла «Радыё Свабода» адвакат Фінькевіча Ганна Рыбалка. 

8.11.2007
  • 12:17 ЕЗ патрабуе свабоды для палітвязняў 3

    Кіраўнікі дыпламатычных місій краін Еўрапейскага Звязу, акрэдытаваных у Беларусі, заклікаюць вызваліць "беларускіх зняволеных, асуджаных за грамадзянскую дзейнасць". Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе, распаўсюджаным амбасадай Славацкай Рэспублікі ў Менску, якая выконвае функцыі мясцовага старшынства ЕЗ.