Стоп 760!
Указы Аляксандра Лукашэнкі знішчаюць беларускіх прадпрымальнікаў. У знак пратэсту тысячы людзей выходзяць на вуліцы.
Тэма: Стоп 760!
-
10:50 «Международная амнистия» требует от белорусских властей освобождения узников совести 1

Международная правозащитная организация распространила заявление с призывом о «безотлагательном и безусловном» освобождении участников «Процесса 14-ти».
-
12:48 Амніставаны актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Аляксандр Баразенка 1

Апазіцыянер гатовы працягнуць удзел у барацьбе за вызваленне астатніх палітычных вязняў.
-
17:29 Участник «Процесса 14-ти» Павел Виноградов амнистирован 11

Активист гражданской кампании «Европейская Беларусь» узнал об этом 3 августа, когда пришел отметиться в уголовно-исполнительную инспекцию.
-
11:23 Удзельніку «Працэсу 14-ці» змякчылі пакаранне, ад якога яго павінны былі вызваліць

Фігурант «справы 14-ці» Алесь Стральцоў накіраваў у Менскі гарадскі суд скаргу на пастанову суду Цэнтральнага раёну.
-
18:09 Участника «Процесса 14-ти» Михаила Субоча амнистировали 1

Михаил Субоч был амнистирован еще 15 июля, но узнал об этом только в пятницу.
-
15:14 Суд над удзельнікам «Працэсу 14-ці» Арцёмам Дубскім пройдзе 7 ліпеня

Асіповіцкі суд вызначыўся з датай судовага паседжання па справе актывіста «Маладога Фронту» Арцёма Дубскага.
-
17:06 Двум фігурантам «Працэсу 14-ці» змякчылі рэжым пакарання

Суд Цэнтральнага раёна Менска разгледзеў прапановы супрацоўнікаў міліцыі аб змякчэнні ўмоваў адбыцця пакарання Алесю Стральцову і Алесю Чарнышову.
-
15:51 Алесь Бяляцкі: «У краіне па-ранейшаму застаюцца палітвязні» 1

Праваабаронцы заяўляюць, што беларускія ўлады не ўлічваюць меркаванне міжнародных арганізацыяў і па-ранейшаму гуляюць па сваіх правілах.
-
13:00 Вязень сумлення Максім Дашук асуджаны яшчэ на 1 год і 3 месяцы абмежавання волі 5

Удзельнік «Працэсу 14-ці» прысуджаны да абмежавання волі без накіравання ва ўстановы адкрытага тыпу.
-
9:32 Сёння праходзіць паўторны суд над удзельнікам «Працэсу 14-ці» Максімам Дашуком

Справу актывіста грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максіма Дашука сёння ў 10.00 пачаў разглядаць суд Маскоўскага раёна Менска.
-
18:58 Амнистирован фигурант «Процесса 14-ти» Михаил Пашкевич 2

11 июня лидер «Молодых демократов» был ознакомлен с постановлением прокурора Березовского района о том, что в отношении него применяется амнистия.
-
11:32 Следства па справе вязня сумлення Дубскага падоўжылі на нявызначаны перыяд

Удзельніка "Працэсу 14-ці" Арцёма Дубскага вінавацяць у парушэнні правілаў адбывання пакарання.
-
16:43 Актывісты «Еўрапейскай Беларусі» вышлі на вуліцы з партрэтамі Максіма Дашука (Фота) 1

Актывісты апазіцыі правялі акцыю салідарнасці з удзельнікам «Працэсу 14-ці» Максімам Дашуком, над якім сёння павінен быў адбыцца суд.
-
15:24 Суд над Максімам Дашуком перанесены на нявызначаны тэрмін 1

Сёння мусіў пачацца суд над непаўнагадовым удзельнікам «Працэсу 14-ці» Максімам Дашуком.
-
11:29 1 чэрвеня будуць судзіць Вязня сумлення Максіма Дашука

Разгляд крымінальнай справы актывіста грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максіма Дашука пройдзе ў судзе Маскоўскага раёна Менска.
-
17:55 «Amnesty International» прызнала беларускіх апазіцыянераў Вязнямі сумлення 4

Міжнародная праваабарончая арганізацыя «Amnesty International» прызнала ўдзельнікаў «Працэсу 14-ці» Вязнямі сумлення. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным лісце на імя генпракурора Беларусі Рыгора Васілевіча.
-
11:10 Улады абвесцілі ў вышук удзельніцу «Працэсу 14-ці» 3

Актывістцы грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Таццяне Цішкевіч пагражае пазбаўленне волі.
-
17:18 Уладзімір Лабковіч: Закон «Аб амністыі» павінны выкарыстоўваць для вызвалення палітвязняў

Беларускія праваабаронцы ўпэўненыя, што, паводле прынятага закона «Аб амністыі», павінны быць вызваленыя ад пакарання моладзевыя актывісты, асуджаныя на «Працэсе 14-ці» за ўдзел у акцыях пратэсту прадпрымальнікаў.
-
9:44 Удзельніку «Працэсу 14-ці» зноў пагражае турма 1

У Беларусі павялічваецца колькасць палітычных вязняў.
-
14:20 Снова арестован участник «Процесса 14-ти» Артем Дубский (Обновлено) 4

В Гомеле снят с поезда и арестован молодежный активист Артем Дубский, осужденный по «делу 14-ти».
-
10:53 Супраць Лукашэнкі адмянілі санкцыі, і ў Беларусі адразу з’явіліся палітвязні 31

Праваабарончы цэнтр “Вясна” выступіў з заявай у сувязі з арыштам актывіста грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь”, удзельніка “Працэса 14-ці” Аляксандра Баразенкі.
-
14:18 «Лібералізацыя» прыносіць плады: супраць фігуранта «працэсу 14-ці» заведзеная другая крымінальная справа 10

Супраць аднаго з фігурантаў «працэсу 14-ці», які атрымаў шырокую агалоску, Арцёма Дубскага заведзеная другая крымінальная справа.
-
16:44 Прадпрымальнікі пагражаюць новымі акцыямі пратэсту: 120 тысяч ІП з новага года спыняюць дзейнасць 39

Калі да 10 снежня ў Беларусі не будзе прыняты закон аб малым і сярэднім бізнэсе, індывідуальныя прадпрымальнікі пагражаюць ізноўку выйсці на плошчу. Аб гэтым заявіў старшыня ўпраўлення грамадскай арганізацыі "За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва" Віктар Гарбачоў 2 кастрычніка на прэс-канферэнцыі ў Менску.
-
16:47 Не ў турме, але і не на свабодзе 3

Сёлета ў студзені ў Менску прайшоў несанкцыянаваны мітынг у абарону правоў індывідуальных прадпрымальнікаў. 14 удзельнікаў мітынгу ўвесну былі асуджаныя. Як яны адбываюць свае пакараньні?
-
9:11 Антон Койпіш павінен сёньня выплаціць 3,5 мільёны штрафу 2

Працягваецца ціск на асуджаных па "справе 14-ці". Сябра Партыі БНФ, адзін з кіраўнікоў выбарчага штабу кандыдата ў дэпутаты Вінцука Вячоркі, аштрафаваны па "справе 14-ці" Антон Койпіш атрымаў ліст з суду, дзе сказана, што ён мусіць сплаціць штраф у памеры 3,5 мільёны рублёў да 22 жніўня.
-
9:41 Ці амністуюць фігурантаў «Працэсу 14-ці»? 3

Актывіст апазыцыі Алесь Бондар, прысуджаны па «справе 14-ці» да двух год абмежавання волі, заявіў, што будзе дамагацца амністыі для ўсіх пакараных за студзеньскія акцыі пратэсту прадпрымальнікаў у Менску.
-
9:29 Разгляд касацыйнай скаргі па «Працэсе 14-ці» прызначаны на 22 ліпеня

22 ліпеня ў Менскім гарадзкім судзе адбудзецца разгляд касацыйнай скаргі на прысуд суда Цэнтральнага раёна Менска ад 22 красавіка, калі за ўдзел у акцыі пратэсту 10 студзеня ў Менску былі пакараныя 10 моладзевых актывістаў.
-
9:15 Human Rights Watch заклікае генпракурора Васілевіча закрыць справу Андрэя Кіма

26‑га чэрвеня праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch накіравала факсам і Federal Express‑поштай заяву на імя генэральнага пракурора Беларусі Рыгора Васілевіча наконт «Працэсу 14‑ці» і справы палітвязня Андрэя Кіма.
-
14:31 Камісар Еўразвяза заклікала адмяніць прысуды ўдзельнікам «Працэсу 14-ці»

Камісар ЕЗ па знешняй палітыцы і палітыцы добрасуседства Беніта Ферэра-Вальднэр асудзіла прысуды ўдзельнікам «Працэсу 14-ці» Міхаілу Субачу, Паўлу Вінаградаву і Максіму Дашуку, назваўшы іх «палітычна матываванымі» і заклікала адмяніць іх.
-
18:42 Мікола Статкевіч: Прысуды на «Працэсе 14-ці» -- новая форма «хіміі»

Старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада), сябра аргкамітэта грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Мікола Статкевіч назваў прысуды ўдзельнікам “Працэса 14-ці” – “новай формай хіміі”.
-
17:18 Прысуды ўдзельнікам акцый прадпрымальнікаў: 1,5 і 2 гады абмежавання волі 14

Суд Цэнтральнага раёна Менску прысудзіў удзельнікаў акцыі пратэсту прадпрымальнікаў Міхаіла Субача і Паўла Вінаградава да 2 гадоў абмежавання волі без накіравання ў спецкамендатуру. Яшчэ адзін удзельнік «Працэса 14-ці», непаўнагадовы Максім Дашук прысуджаны да 1,5 год абмежавання волі. Прысуд вынес суддзя Валерый Есьман.
-
11:27 «Працэс 14-ці»: пракурор патрабуе два гады абмежаваньня волі (Фота) 1

Працягваецца суд над трыма абвінавачанымі ў “справе 14-ці”: Паўлам Вінаградавым, непаўналетнім Максімам Дашуком і прадпрымальнікам Міхаілам Субачам. Пракурор Лук'янаў запатрабаваў усім тром абвінавачаным абмежаваньня волі на два гады без накіраваньня ў спэцкамэндатуру.
-
18:49 «Працэс 14-ці» – працяг заўтра

На «Працэсе 14-ці» абвешчаны перапынак да 10.15 хвілін аўторка. Паседжаньне адновіцца спрэчкамі бакоў.
-
16:05 «Працэс 14-ці»: АМАП зняў з даху расцяжку «Не рэпрэсіям!» (Відэа, фота) фота 1

Актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» правялі акцыю ў момант пачатку суда над удзельнікамі дэманстрацыі прадпрымальнікаў.
-
9:51 «Працэс 14-ці»: суд перанеслі на 26 траўня 1

Суд па справе ўдзельнікаў акцый пратэсту прадпрымальнікаў, так званы “Працэс 14-ці”, перанесены на 26 траўня. Пачатак паседжання – у 9.30.
-
19:12 Напишите тому, кто сидит за вас 1

Андрей Ким рассматривает свое заключение, как испытание, данное свыше. И намерен пройти его достойно. Об этом Андрей сообщил в письме солигорчанке Юлии Багомя.
-
17:46 «Працэс-14» працягнецца 23 мая 4

23 мая ў судзе Цэнтральнага раёна Менску працягнецца суд па справе ўдзельнікаў акцыяў пратэсту прадпрымальнікаў. Пастановы аб прызначэнні судовага разбіральніцтва былі выданыя Паўлу Вінаградаву, Міхаілу Субачу і Максіму Дашуку.
-
17:27 Прадпрымальнікі працягнуць выходзіць на вулічныя акцыі

Прадпрымальнікі, якія выйшлі на вуліцу 10 снежня, 10 і 21 студзеня, а таксама 18 лютага, будуць працягваць выходзіць на акцыі пратэсту. Аб гэтым заявіў адзін з лідэраў кампаніі «За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва» Віктар Калей.
-
16:26 Пракурор патрабаваў прысудзіць палітвязня Сяргея Парсюкевіча да 3 год калоніі 12

Пракурор Сяргей Кунаш патрабаваў сёння на паседжанні ў Маскоўскім судзе прысудзіць лідэра прадпрымальнікаў Сяргея Парсюкевіча да трох год калоніі агульнага рэжыму. Пры гэтым, па яго словах, гэты тэрмін ён запытвае для падсуднага з улікам «змягчальных» абставінаў: палітзняволены мае непаўнагадовага сына і хварэе на астму.
-
18:26 Яўген Афнагель: «Запалохаць моладзь немагчыма» 1

«Відавочна, што такім прысудам улады пераследуюць некалькі мэтаў. Першая і галоўная, - гэта запалохванне моладзі, найбольш актыўнай і небяспечнай для рэжыму часткі грамадства. Менавіта таму вынесены такі жорсткі прысуд Андрэю Кіму, нягледзячы на тое, што прамых доказаў яго віны не было», -- заявіў актывіст грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Яўген Афнагель, каментуючы прэс-цэнтру Хартыі’97 прысуды ўдзельнікам “Працэса 14-ці”.
-
17:58 Вячаслаў Сіўчык: «Гэта здзекі над правасуддзем» 3

«Гэта не цырк і не балаган, гэта здзекі над законам і правасуддзем, якое сёння ярка прадэманстравала суддзя Ільіна», - заявіў прэс-цэнтру Хартыі’97 дэмакратычны актывіст Вячаслаў Сіўчык, каментуючы прысуд, вынесены сёння ўдзельнікам «Працэсу 14-ці» суддзёй Цэнтральнага раёну Менску Аленай Ільіной.
-
17:12 Удзельнікі «Працэса 14-ці» каментуць прысуды: «Ганьба, што такое адбываецца ў эўрапейскай краіне» 2

Усе асуджаныя па справе “Працэса 14-ці” прызналі прысуд занадта жорсткім і несправядлівым і заявілі, што будуць абскарджваць рашэньне суду ў судах вышэйшай інстанцыі і паведамяць аб прысудзе ў міжнародныя праваабарончыя арганізацыі.
-
17:05 Валянцін Стэфановіч: «Працэс быў адкрыта палітычным, а прысуд - незаконным»

«Віна абвінавачаных ніяк не была даказаная на судзе. А тое, што ў аснову абвінавачвання ў якасці галоўнага доказу былі прыведзеныя відэаматэрыялы, і ўвогуле недапушчальна», - заявіў прэс-цэнтру Хартыі’97 вядомы праваабаронца Валянцін Стэфановіч, каментуючы прысуды, што сёння былі вынесеныя ўдзельнікам «Працэсу 14-ці».
-
15:05 Жорсткія прысуды ўдзельнікам «Працэсу 14-ці» (Фота, відэа) 58

Моладзевы актывіст Андрэй Кім асуджаны судом Цэнтральнага раёну Менску да 1, 5 год калоніі.
-
17:46
«Працэс 14-ці»: прысуд будзе агучаны 22 красавіка
5
Чацверты дзень самага гучнага палітычнага суду -- «Працэса 14-ці»-- скончыўся апошнім словам, зь якім выступілі падсудныя. Пасля гэтага судзьдзя Алена Ільліна абвесьціла перапынак. Прысуд будзе агучаны 22 красавіка ў 11.00 ў Цэнтральным судзе Менску. Нагадаем, сёньня ў судзе пракурор запатрабаваў 2 гады пазбаўленьня волі для Андрэя Кіма и абмежаванне волі і папраўчыя работы для астатніх падсудных.
-
14:58 Адвакат Аляксандр Галіеў: «Паказаньні некаторых сьведкаў больш нагадвалі словы вясковых агітатараў» 1

У судзе Цэнтральнага раёну Менска, дзе праходзіць працэс па справе ўдзельнікаў акцыі пратэста прадпрымальнікаў, выступілі адвакаты Аляксандар Галіеў, Сьвятлана Гарбаток і Тамара Сідарэнка.
-
13:44 Яшчэ адно наступства ўказа №760: прыватныя «маршруткі» знікаюць

Прыватны бізнес здае свае пазіцыі на рынку пасажырскіх перавозак. З пачатку года колькасць «маршрутак» скарацілася на 20-30%, а ў некаторых гарадах і агулам да 50%. Эксперты звязваюць гэта, у першую чаргу, з дзеяннем указа №760.
-
12:37 Пракурор запатрабаваў 2 гады калоніі для Андрэя Кіма і «хімію» і выпраўленчыя работы -- для астатніх

Пракурор запатрабаваў 2 гады пазбаўленьня волі для Андрэя Кіма і розныя тэрміны абмежаваньня волі, альбо так звананай “хіміі” для астатніх абвінавачаных у “Працэсе 14-ці”, які праходзіць гэтымі днямі ў Цэнтральным судзе Менска. Пакаранне, якое патрабаваў абвінаваўца, надзвычайна жорсткае, адзначаюць праваабаронцы.
-
8:38 На стужках КДБ, МУС і БТ бачна, што акцыя прадпрымальнікаў насіла мірны характар 1

Сёньня пройдзе чацьвёртае судовае паседжаньне ў крымінальнай справе супраць моладзевых актывістаў, якіх абвінавачваюць ва ўдзеле ў акцыі прадпрымальнікаў 10 студзеня.
-
11:22 Шведаў паінфармавалі аб «Працэсе 14-ці» (фота)

"Маладыя дэмакраты", якія знаходзяцца з візітам у Швецыі, паінфармавалі яе жыхароў аб "Працэсе 14-ці", які праходзіць гэтымі днямі ў Менску над удзельнікамі акцыі прадпрымальнікаў.