26 апреля 2024, пятница, 11:51
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Юбiлейны канцэрт Вiктара Шалкевiча

1
Юбiлейны канцэрт Вiктара Шалкевiча
Фота: commons.wikimedia.org/Serge Serebro

Адбудзецца 16 лютага ў Менску.

16 лютага ў Палацы Прафсаюзаў адбудзецца вялiкi юбiлейны канцэрт, прымеркаваны да 60-годдзя славутага барда Вiктара Шалкевiча. У межах канцэрта адбудзецца прэзентацыя новага альбома, а таксама прагучаць ужо знаёмыя слухачам, лепшыя кампазiцыi з творчасцi артыста.

"Выдумляць асаблiва нiчога не будзем – зробiм усё па-чалавечаску, традыцыйна," – каментуе Вiктар Шалкевiч— "Успомнiм лепшае са старога, запрэзентуем нешта новае".

"Увогуле, 60 – гэта не тыя гады, каб спыняцца, раздзiраць на сабе вопратку i лямантаваць, маўляў, «Ах, як усё замячацельна, якi я класiчны i харошы, што такую разорыну ў мастацтве пасля сябе пакiнуў!" — разважае Шалкевiч. – "Трэба жыць штодня, трэба iсцi ў той бок, адкуль пачынае свяцiць сонца, i ўсё будзе добра. Трэба бясконца захапляцца людзьмi, рэчамi i з’явамi вакол нас!"

"На сцэну разам са мной традыцыйна выйдуць мае старыя добрыя сябры гiтарыст Юры Хiлявец i пiянiст Анатоль Кандыба," — распавядае артыст. — "Увогуле, на кожным канцэрце заўжды бывае нешта новае і цікавае. Юбiлейная iмпрэза тым больш не стане выключэннем!"

Імпрэза адбудзецца 16 лютага ў 19:00, у Рэспубліканскім Палацы культуры прафсаюзаў (Мінск, пр. Незалежнасці, 25).

Написать комментарий 1

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях