18 февраля 2019, понедельник, 12:19
Спасти «Хартию»! Стать нацией!
Рубрики

Фотафакт: Віцебская мастачка шыкоўна праілюстравала «Беларускі алфавіт»

1

28 з 32 літараў нашай азбукі мастачка аздобіла нейкай агульнавядомай адметнасцю краіны.

Віцебская мастачка Тома Пракоф’ева праілюстравала «Беларускі алфавіт» — 28 з 32 літараў нашай азбукі яна аздобіла нейкай агульнавядомай адметнасцю краіны.

Малюнкаў няма толькі да «ё», «й», «ь», «ы».

— «Беларускi алфавiт» задуманы ў якасці ілюстраванага даведніка для гасцей і жыхароў нашай краіны. Тут сабраны славутасці, стравы, вядомыя людзі, святы і характэрныя жывыя беларускія словы, якія гучаць па-асабліваму. Прэзентаваць гэты праект — вельмі хвалююча. Напэўна, ён самы маштабны і важны для мяне, — прызнаецца tut.by Тома Пракоф’ева.

Мастачка кажа, што пакуль збірала матэрыял для алфавіта, даведалася шмат новага і цікавага пра месцы, архітэктурныя помнікі і людзей, якія пакінулі след у гісторыі Беларусі.

Алфавіт таксама ўтрымлівае шмат цікавостак:

— Практычна на кожную літару тут прадстаўлены беларускія словы, якія не маюць аналагаў у іншых мовах. Яшчэ тут ёсць сучасныя выканаўцы, фестывалі, падзеі і брэнды, без якіх немагчыма ўявіць жыццё нашай краіны, — дадае Тома.

Раней Тома стварыла „Віцебскі алфавіт” — візуалізацыю, дзе кожнай літары азбукіадпавядае якая-небудзь гарадская славутасць. А супольна з дызайнерам Юліяй Куцепавай мастачка робіць арыгінальныя сумкі — з партрэтамі пісьменнікаў.

Фота: Тома Пракоф’ева