19 марта 2024, вторник, 5:44
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Паплечнікі Каліноўскага хацелі падняць на ногі ўсю Расею

Паплечнікі Каліноўскага хацелі падняць на ногі ўсю Расею

Адным з эпіцэнтраў паўстання 1863 года магла стаць Казань.

Ці ведалі вы, што паўстанне 1863 года планавалі ўзняць на тэрыторыі ўсёй Расейскай імперыі, а адным з эпіцэнтраў магла стаць Казань? Пра гэта ідзе мова ў выданні белсатаўскага ток-шоу «Intermarium», прысвечаным асобе Кастуся Каліноўскага, перадае «Белсат».

Гісторык Васіль Герасімчык з Горадні, які даследуе жыццё і дзейнасць Кастуся Каліноўскага, распавёў, што такая ідэя існавала з часоў паўстання 1830-31 гадоў. Тады яе прыхільнікамі былі Шыман Канарскі і Міхал Валовіч.

Напачатку 1860-х паўстанцкія арганізацыі былі не толькі ў Пецярбургу (дзе ў свае шэрагі Кастуся Каліноўскага прынялі Яраслаў Дамброўскі ды Зыгмунт Серакоўскі), але і ў Маскве і Казані. У апошняй, дарэчы, планаваўся адзін з самых значных выбухаў паўстання. У выніку там арыштавалі больш як 30 чалавек, пяцёра з якіх расстралялі.

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях