27 апреля 2024, суббота, 7:32
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

70 гадоў таму беларуская мова ўпершыню загучала з Ватыкана

2
70 гадоў таму беларуская мова ўпершыню загучала з Ватыкана

Гэта было радыёпасланне Папы Пія ХІІ.

70 гадоў таму беларуская мова ўпершыню загучала з Ватыкана. Гэта было радыёпасланне Папы Пія ХІІ, перадае «Радыё Рацыя».

Яго трансляцыя адбылася ў вігілію Божага Нараджэння 24 снежня 1949 года. Папа хацеў, каб яго слова пачулі і зразумелі вернікі ва ўсім свеце, таму распарадзіўся перакласці пасланне на розныя мовы і трансліраваць з дапамогай Ватыканскага радыё. Тэкст быў даволі доўгім, па гэтай прычыне трансляцыя яго моўных версій расцягнулася на тры дні.

Дарэчы, тэкст чытаў ксёндз Пётр Татарыновіч, святар з Піншчыны. Рэгулярныя праграмы Ватыканскага радыё па-беларуску выходзяць з 6 студзеня 1950 года. Ксёндз Татарыновіч вельмі красамоўна напісаў на старонках часопіса “Źnič”: “Браты беларусы! Ваша мова дачакалася найвышэйшага прызнання!”

Написать комментарий 2

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях