26 апреля 2024, пятница, 22:29
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Вербную Нядзелю Менск сустракае з надзеяй

Вербную Нядзелю Менск сустракае з надзеяй

Святочныя набажэнствы ў бліжэйшыя дні будуць праходзіць не ў касцёлах, а на адкрытым паветры.

Вербную Нядзелю Менск сустракае з надзеяй на цяпло і супакой у дні эпідэміі.

Вербную Нядзелю Менск сустракае на палявых алтарах. Усе галоўныя цэлебрацыі цягам тыдню будуць адбывацца на адкрытым паветры на прыкасцельных тэрыторыях, перадае «Радыё Рацыя».

З мэтаю мінімалізаваць рызыку заражэння каранавірусам, у адпаведнасці з рэкамендацыямі касцёльнай улады ў многіх парафіях святочныя набажэнствы ў бліжэйшыя дні будуць праходзіць не ў касцёлах, а на адкрытым паветры, перадае catholic.by.

Так, у Мінску ў Пальмовую нядзелю 5 красавіка ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ўсе Імшы з благаслаўленнем вербаў праходзяць на адкрытым паветры на прыкасцёльным цвінтары. Нядзельны расклад: 9.00, 11.00, 12.30 і 19.00.

У парафіі святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл) Імшы з благаслаўленнем вербаў на адкрытым паветры будуць цэлебравацца ў 11.00, 13.00 і 15.00.

У Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай святыя Імшы на адкрытым паветры адбудуцца ў 10.30 і 12.00.

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях