4 декабря 2022, воскресенье, 0:45
Сим сим, Хартия 97!
Рубрики

50 гадоў таму забілі Лявона Баразну

11
50 гадоў таму забілі Лявона Баразну
Лявон Баразна

У 1972 годзе мастак i дысыдэнт рыхтаваў публічную акцыю пратэсту супраць разбурэння Нямігі.

15 жніўня 1972 года ў Менску забілі Лявона Баразну (1929-1972) – беларускага мастака і дысыдэнта, захавальніка гістарычнай беларускай спадчыны.

Лявон Баразна быў родам з Талачынскагат раёна. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Моцна сябраваў з Уладзімірам Караткевічам. У 1969 годзе разам з Зянонам Пазьняком выступаў у абарону вуліцы Няміга ў Менску. Іх сумесны артыкул надрукавала газета «Правда», дзякуючы чаму Машэраў на тры гады прыпыніў знішчэнне Нямігі, нагадвае «Радыё Рацыя».

У 1972 годзе Лявон Баразна рыхтаваў публічную акцыю пратэсту супраць разбурэння Нямігі. 15 жніўня 1972 года ў старым горадзе ён кінуўся на вуліцы ратаваць жанчыну, на якую напалі бандыты. Кабета імгненна знікла, а Лявон атрымаў смяротны ўдар. Следчыя органы трактавалі гэта забойства, як звычайны крымінал, але пэўныя акалічнасці даюць падставы падазраваць у здзяйсненні злачынства савецкімі спецслужбамі. Забойцы былі схоплены. Суд над імі ператварыўся ў бясконцы фарс і здзек з сімуляцыяй вар’яцтва адным з забойцаў, з адмовай і заменай паказанняў сведак. Забойцы атрымалі мізерныя тэрміны, неўзабаве скасаваныя амністыяй.

Развітанне з Лявонам Баразной адбывалася ў невялікай зале Саюза мастакоў Беларусі. Пахаваны ён на гарадскіх могілках у Талачыне.

Скачивайте и устанавливайте мессенджер Telegram на свой смартфон или компьютер, подписывайтесь (кнопка «Присоединиться») на канал «Хартия-97».