27 апреля 2024, суббота, 19:52
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Алексей Марочкин: «Есть о чем думать и о чем не забывать»

30 октября исполняется 20 лет первой массовой акции в честь Дня памяти предков “Дзяды”. Художник Алексей Марочкин, который был одним из организаторов акции, а также корреспондентка “Радыё Свабода” Галина Абакунчик, журналист газеты “Белорусы и Рынок” Геннадий Барбарич и журналист Петр Марцев, которые являются свидетелями событий 1988 года, делятся воспоминаниями.

“Мяне асабліва ўразілі і запомнілася тры моманты таго дня: калі ў бок Маскоўскіх могілак ішла вялікая колькасьць людзей, то раптоўна каля ходнікаў пачалі спыняцца легкавыя машыны, зь іх выскоквалі людзі, хапалі пэўных, вядомых асобаў, заштурхоўвалі ў гэтыя машыны і імкліва зьнікалі. У мяне тады моцны шок выклікала відовішча, калі вядомага мастака літаральна за ногі па асфальце цягнулі ў такую машыну, а хтосьці голасна крычаў: адпусьціце яго”, - узгадвае Галіна Абакунчык у інтэрв’ю “Радыё Свабода”.

“Другое моцнае ўражаньне засталося ад міліцэйскага кардону пры ўваходзе на Маскоўскія могілкі. Падобнага зборышча міліцыянтаў я дагэтуль ніколі ня бачыла.

І трэці элемэнт шоку, які застаўся ў памяці і па сёньня, гэта вадамёты і закратаваныя, як мы зараз называем аўтазакі, з міліцыянтамі ў касках і са шчытамі. Яны суправаджалі частку калёны, якая рушыла ў Курапаты”, - працягвае журналістка.

“Першы ўспамін – гэта Маскоўскія могілкі. Калі мы ўбачылі людзей з шчытамі, у шаломах, стаялі вадамёты, пажарныя машыны – мы такога ня бачылі ніколі. І пасьля, калі яны пайшлі “расьсякаць” групу людзей, то ўсе пачалі крычаць, каб хавалі Пазьняка. Пасьля самы яркі ўспамін – гэта поле, выступае Пазьняк. А ўсе, каб бачыць, прыселі ці сталі на калені. А пасьля нехта закрычаў: “казакі”. Мы павярнуліся і пабачылі, як падыходзілі міліцэйскія ланцугі. Зьнік страх у людзей – і гэта было сама цікавае”, - зазначае Абакунчык.

“Мне запомніліся таксама, што не было страху: мітынг у полі працягваўся і тады, калі міліцыянты пачалі браць людзей у ачапленьне. Затым усе пайшлі насустрач гэтым ланцугам зь міліцыянтаў, разрывалі гэтыя ланцугі і рухаліся далей. Усё гэта і тады і зараз бачыцца вельмі велічным і сымбалічным”, - кажа карэспандэнтка.

А вось якія ўражаньні ад падзеяў 30 кастрычніка 1988 году атрымаў журналіст газэты “Беларусы і Рынак”, а тагачасны карэспандэнт-пачатковец Генадзь Барбарыч:

“Калі прамаўляў Пазьняк, то я памятаю такі шэры, доўгі ланцуг міліцыянтаў у савецкіх, мышына-шэрых шынэлях і з дубінкамі. Раней савецкая міліцыя хавала такія сродкі, як дубінкі, а вось у Курапатах у 1988 годзе яны вырашылі ўпершыню іх паказаць. Канечне, я чуў такую трывогу, што магу атрымаць гэтым “дэмакратызатарам” і, думаю, не адзін я. Але людзі не пабеглі, яны слухалі выступоўцаў і толькі пасьля з годнасьцю разышліся. А я пайшоў лесам і раптоўна натрапіў на паўдзесятка пажарных машын. Словам, улады рыхтаваліся па поўнай – хацелі нас папаліваць крыху. А надвор’е ў той дзень было досыць марознае. І, натуральна, у маёй сьвядомасьці гэта быў такі выбух”, - сьцьвярджае Генадзь Барбарыч у інтэрв’ю “Свабодзе”.

Галіна Абакунчык, у сваю чаргу, зазначае, што “Дзяды” 20 год таму цалкам зьмянілі ейнае жыцьцё.

“Для мяне асабіста гэта быў ня першы ўдзел у грамадзкіх акцыях, бо раней былі мітынгі ў абарону Верхняга гораду, шэсьце ў Курапаты ўлетку таго ж году. Але падзеі Дзядоў 1988 году паставілі апошнюю кропку на ўсё астатняе жыцьцё адносна таго разуменьня -- што ўяўляе сабой савецкая ўлада і ейнае сапраўднае стаўленьне да народу”, - кажа яна.

Але для іншых журналістаў тыя падзеі мелі таксама і “дадатковыя” наступствы. Журналіст Пётар Марцаў на Дзядах 1988 году прысутнічаў як карэспандэнт Беларускага тэлеграфнага агенцтва. Менавіта ён адзін зь першых зьведаў на сабе дзеяньне сьлезацечнага газу “Чаромха”.

“Што мяне асабліва ўразіла – гэта вялікая колькасьць людзей. Я нават уявіць сабе ня мог такога – вельмі магутная была энэргетыка. Калі мітынг скончыўся і людзі пачалі вяртацца ў горад – усё адбылося вельмі неспадзявана. Я раптам адчуў штуршок і адчуў, як у твар удары нейкая едкая вадкасьць. Вочы сталі сьлязіцца і так я апынуўся ў нейкай міліцэйскай машыне. Так мяне адвезьлі здаецца на Акрэсьціна, у прыёмнік-разьмеркавальнік. Толькі там я здолеў паказаць пасьведчаньне журналіста. Напачатку мяне адпусьцілі, але я застаўся, бо мне было цікава што будзе з людзьмі. І пакуль я там хадзіў па калідорах і зьбіраў інфармацыю, мяне затрымалі паўторна”, - распавядае журналіст.

“А на працы ад мяне адмовіліся, сказалі, што ніхто мяне нікуды не адпраўляў, што я пайшоў сам. І цягам наступных месяцаў мне давалі зразумець, што я павінны напісаць заяву на звальненьне. Я падумаў, што ў гэтай “бітве” мне ня выйграць, і я сышоў. Такім чынам, гэтая падзея істотна паўплывала на мяне. Пэўна, неяк па-іншаму склалася б жыцьцё, калі б я працягваў працаваць у Беларускім тэлеграфным агенцтве”, - дадае Пётар Марцаў.

Мастак Аляксей Марачкін быў на той момант адным з арганізатараў акцыі ў складзе аргкамітэту для стварэньня Беларускага народнага фронту.

“Карцінка”, канечне, была ўнікальная: калі 30 кастрычніка каля Ўсходніх могілак бралі мяне і сына Ігара, то жонка сама тады ўскочыла ў гэты аўтобус. Нас тады завезьлі ў пастарунак, дзе мы прабылі паўдня. Мне запомнілася ведаеце што? Што нам тады рукі ламалі ня толькі беларусы, тыя міліцыянты, якія служылі непасрэдна. А там жа былі і вайскоўцы з усяго былога савецкага саюзу. Я і зараз памятаю гэтыя твары, пэўна, з азэрбайджанцаў, ці казахаў. Магчыма там і чачэнцы былі. І дзе яны зараз? Як яны зараз узгадваюць пра гэта, як ацэньваюць свой удзел?”, - намагаецца зразумець мастак.

Ён упэўнены, што ідэя акцыі “Дзяды” 1988 году дагэтуль застаецца актуальнай.

“Прайшло 20 год, тады адчувалася адраджэньне нацыі. А зараз нас хочуць пазнаваць па сьпевах Ірыны Дарафеевай, па шыльдах “Мы Беларусы”, а не паводле сутнасьці сваёй. Канечне, здабыткі ёсьць, ёсьць моладзь, ёсьць знакавыя фігуры. Але прыкра становіцца ад таго, што робіцца зараз”, - зазначае Аляксей Марачкін.

“Калі юрыдычна ўвялі двухмоўе, то гэта сталася фактычным генацыдам нацыі. Калі ў Менску ня стала ніводнай беларускай школы, дык пра гэта ж трэба біць у званы. Мы зацьвердзілі нашу нацыянальную сымболіку “Пагоню” і бел-чырвона-белы сьцяг, а пасьля мы так абрынуліся назад. Фактычна вярнулі бязбожніцкую сымболіку. Тую, бээсэсэраўскую, навязаную Крамлём. Ёсьць пра што думаць і пра што не забываць. Той дзень, 30 кастрычніка, трэба ўзважваць і праектаваць сёньняшнім днём”, - перакананы арганізатар акцыі.

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях