26 апреля 2024, пятница, 19:58
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Расклад каталіцкіх і ўніяцкіх пасхальных службаў у гарадах Беларусі

Расклад каталіцкіх і ўніяцкіх пасхальных службаў у гарадах Беларусі

Вашай увазе расклад літургій і набажэнстваў на Святы Пасхальны Трыдуум.

Урачыстасці Уваскрасення Пана, якая сёлета прыпадае на 16 красавіка, папярэднічаюць важныя дні — Вялікі чацвер, Вялікая пятніца і Вялікая субота. Вашай увазе catholic.by прапаноўвае расклад літургій і набажэнстваў на гэты Святы Пасхальны Трыдуум.

Расклад літургічных цэлебрацый і набажэнстваў на Святы Пасхальны Трыдуум (Мінск, Віцебск, Магілёў)

Архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі

(пл. Свабоды, 9)

Вялікі чацвер (13 красавіка)

10.00 — святая Імша Хрызма (цэлебруецца толькі ў архікатэдры)

19.00 — Імша Вячэры Пана

Вялікая пятніца (14 красавіка)

19.00 — літургія Мукі Пана і адарацыя крыжа

Вялікая субота (15 красавіка)

На працягу дня — адарацыя Езуса ў грабніцы.

Благаслаўленне велікодных страваў з 8.00 да 18.00 кожныя паўгадзіны, а таксама пасля Пасхальнай вігіліі.

21.45 — ПАСХАЛЬНАЯ ВІГІЛІЯ (тэлетрансляцыя)

Пасля Пасхальнай вігіліі — начная адарацыя.

Вялікдзень (16 красавіка)

07.00 — працэсія з Найсвяцейшым Сакрамэнтам і святая Імша

Пасля святой Імшы — благаслаўленне страваў на велікодны стол.

11.30, 13.00, 18.30 — урачыстыя святыя Імшы

Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы

(пр. Незалежнасці, 44а)

Вялікі чацвер (13 красавіка)

19.00 — Імша Вячэры Пана

Вялікая пятніца (14 красавіка)

19.00 — літургія Мукі Пана і адарацыя крыжа

Вялікая субота (15 красавіка)

На працягу дня — адарацыя Езуса ў грабніцы

Благаслаўленне велікодных страваў кожныя паўгадзіны з 10.00 да 18.00 (уключна). У 13.15 стравы благаславіць Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.

21.00 — ПАСХАЛЬНАЯ ВІГІЛІЯ

Вялікдзень (16 красавіка)

07.00 — працэсія з Найсвяцейшым Сакрамэнтам і святая Імша

09.00, 11.00 — урачыстыя святыя Імшы

Касцёл Узвышэння Святога Крыжа (Кальварыя)

(Кальварыйскі праезд, 1)

Вялікі чацвер (13 красавіка)

19.00 — Імша Вячэры Пана

Вялікая пятніца (14 красавіка)

19.00 — літургія Мукі Пана і адарацыя крыжа

Вялікая субота (15 красавіка)

Благаслаўленне велікодных страваў у 15.00 і 18.00.

21.00 — ПАСХАЛЬНАЯ ВІГІЛІЯ

Вялікдзень (16 красавіка)

07.00 — працэсія з Найсвяцейшым Сакрамэнтам і святая Імша

10.00, 14.00, 18.00 — урачыстыя святыя Імшы

Благаслаўленне велікодных страваў пасля святых Імшаў на 07.00 і 10.00.

Касцёл святых Сымона і Алены (Чырвоны)

(пл. Незалежнасці, 15)

Вялікі чацвер (13 красавіка)

19.00 — Імша Вячэры Пана

Вялікая пятніца (14 красавіка)

19.00 — літургія Мукі Пана і адарацыя крыжа

Вялікая субота (15 красавіка)

Благаслаўленне велікодных страваў з 7.30 да 19.00 кожныя паўгадзіны. У 14.00 стравы благаславіць Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.

20.00 — ПАСХАЛЬНАЯ ВІГІЛІЯ

Вялікдзень (16 красавіка)

07.30 — працэсія з Найсвяцейшым Сакрамэнтам і святая Імша

11.00, 13.00 (на польск. мове), 15.00, 17.00, 19.00, 21.00 — урачыстыя святыя Імшы

Парафія святога Яна Хрысціцеля (Серабранка)

(вул. Пляханава, 28)

Вялікі чацвер (13 красавіка)

20.00 — Імша Вячэры Пана

Вялікая пятніца (14 красавіка)

19.00 — набажэнства Крыжовага шляху

20.00 — літургія Мукі Пана і адарацыя крыжа

Вялікая субота (15 красавіка)

Благаслаўленне велікодных страваў з 8.30 да 19.30 кожныя паўгадзіны.

20.00 — ПАСХАЛЬНАЯ ВІГІЛІЯ

Пасля Пасхальнай вігіліі — начная адарацыя.

Вялікдзень (16 красавіка)

06.30 — працэсія з Найсвяцейшым Сакрамэнтам і святая Імша

10.00, 12.00, 14.00 — урачыстыя святыя Імшы

Парафія Найсвяцейшай Панны Марыі Успамогі Хрысціянаў (Бараўляны)

(аўтобусны прыпынак «Зялёны бор»; даезд аўтобусам 113)

Вялікі чацвер (13 красавіка)

19.00 — Імша Вячэры Пана (пасля Імшы і да 21.00 адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту)

Вялікая пятніца (14 красавіка)

18.00 — набажэнства Крыжовага шляху

19.00 — літургія Мукі Пана і адарацыя крыжа

да 22.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту

Вялікая субота (15 красавіка)

Благаслаўленне велікодных страваў з 10.00 да 19.00 кожную гадзіну.

20.00 — ПАСХАЛЬНАЯ ВІГІЛІЯ

Вялікдзень (16 красавіка)

06.30 — працэсія з Найсвяцейшым Сакрамэнтам і святая Імша

09.30 — урачыстая святая Імша

Парафія Божага Цела (Ангарская)

Вялікі чацвер (13 красавіка)

19.00 — Імша Вячэры Пана

да 22.00 — чуванне каля цямніцы Пана

Вялікая пятніца (14 красавіка)

18.00 — інсцэніраваны Крыжовы Шлях перад касцёлам

19.00 — літургія Мукі Пана і адарацыя крыжа; начное чуванне

Вялікая субота (15 красавіка)

Благаслаўленне велікодных страваў з 10.00 да 19.00 (кожныя паўгадзіны).

20.00 — ПАСХАЛЬНАЯ ВІГІЛІЯ

Вялікдзень (16 красавіка)

07.00 — працэсія з Найсвяцейшым Сакрамэнтам і рэзурэкцыя

09.00, 12.00, 19.00 — урачыстыя святыя Імшы

Парафія Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ (Кунцаўшчына)

(вул. Матусевіча, 80)

Вялікі чацвер (13 красавіка)

19.00 — Імша Вячэры Пана

да 22.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту пры цямніцы Пана

Вялікая пятніца (14 красавіка)

18.30 — Крыжовы шлях

19.00 — літургія Мукі Пана і адарацыя крыжа

да 22.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту

Вялікая субота (15 красавіка)

Капліца будзе адчынена з 9.00.

Благаслаўленне велікодных страваў кожную гадзіну з 9.00 да 17.00 (уключна).

21.00 — ПАСХАЛЬНАЯ ВІГІЛІЯ

Пасля Пасхальнай вігіліі — начная адарацыя.

Вялікдзень (16 красавіка)

06.00 — працэсія з Найсвяцейшым Сакрамэнтам і святая Імша

10.30, 12.00 і 13.30 — святыя Імшы

Велікодны панядзелак (17 красавіка)

12.00, 19.00 — урачыстыя святыя Імшы

Парафія Святога Антонія (Малінаўка)

(пр. Газеты «Звязда», 18а; ЖЭС-84, за рынкам «Маскоўскі»)

Вялікі чацвер (13 красавіка)

20.00 — Імша Вячэры Пана

Вялікая пятніца (14 красавіка)

20.00 — літургія Мукі Пана і адарацыя крыжа

Вялікая субота (15 красавіка)

Благаслаўленне велікодных страваў у 11.00 (з Мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам), 19.30, перад Пасхальнай вігіліяй і на пасля.

20.00 — ПАСХАЛЬНАЯ ВІГІЛІЯ

Вялікдзень (16 красавіка)

08.00 — рэзурэкцыя

Парафія Свв. апосталаў Пятра і Паўла і св. Яўгена дэ Мазэно (Зялёны луг)

(капліца Душпастырскага цэнтра пры епіскапаце Беларусі; вул. Кальцова, 153)

Вялікі чацвер (13 красавіка)

19.00 — Імша Вячэры Пана

да 22.00 — чуванне каля цямніцы Пана

Вялікая пятніца (14 красавіка)

19.00 — літургія Мукі Пана і адарацыя крыжа

да 22.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту

Вялікая субота (15 красавіка)

10.00–12.00, 15.00–21.30 — адарацыя Езуса ў грабніцы.

Благаслаўленне велікодных страваў — 10.00, 11.00, 12.00, 15.00, 16.00, 17.00, 18.00, 19.00, 20.00.

22.00 — ПАСХАЛЬНАЯ ВІГІЛІЯ

Вялікдзень (16 красавіка)

11.00, 18.00 — урачыстыя святыя Імшы

Парафія Маці Божай Будслаўскай (Каменая горка)

(вул. Івянецкая, 15а)

Вялікі чацвер (13 красавіка)

19.00 — Імша Вячэры Пана

Вялікая пятніца (14 красавіка)

19.00 — літургія Мукі Пана і адарацыя крыжа

Вялікая субота (15 красавіка)

19.00 — ПАСХАЛЬНАЯ ВІГІЛІЯ

Благаслаўленне страў на велікодны стол — 12.00 (стравы благаславіць Апостальскі Нунцый арцыбіскуп Габар Пінтэр), 14.00, 15.00, 16.00, 17.00, 18.00

Вялікдзень (16 красавіка)

07.00 — працэсія з Найсвяцейшым Сакрамэнтам і святая Імша.

10.00 — урачыстая святая Імша

Велікодны панядзелак (17 красавіка)

12.00, 18.00 — святыя Імшы

Парафія Маці Божай Ружанцовай (Лошыца)

(вул. Гашкевіча,1)

Вялікі чацвер (13 красавіка)

19.00 — св. Імша Вячэры Пана, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту да 22.00.

Вялікая пятніца (14 красавіка)

18.00 — набажэнства Крыжовага шляху

Літургія Мукі Пана і адарацыя крыжа.

да 24.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту

Вялікая субота (15 красавіка)

Благаслаўленне велікодных страваў кожную гадзіну з 9.00 да 19.00 (уключна).

21.00 — ПАСХАЛЬНАЯ ВІГІЛІЯ

Вялікдзень (16 красавіка)

07.00 і 09.00 — працэсіі з Найсвяцейшым Сакрамэнтам і святыя Імшы

11.00 — святая Імша

15.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці

Велікодны панядзелак (17 красавіка)

08.00, 19.00 — урачыстыя святыя Імшы

Парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Сухарава)

(вул. Лабанка. Капліца знаходзіцца паміж будынкам па вул. Лабанка, 102 і супермаркетам Максімус)

Вялікі чацвер (13 красавіка)

20.00 — Імша Вячэры Пана, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту

Вялікая пятніца (14 красавіка)

20.00 — літургія Мукі Пана і адарацыя крыжа

Начная адарацыя да Пасхальнай вігіліі

Вялікая субота (15 красавіка)

Благаслаўленне велікодных страваў кожную гадзіну з 12.00 да 17.00 (уключна).

22.00 — ПАСХАЛЬНАЯ ВІГІЛІЯ

Вялікдзень (16 красавіка)

12.00, 18.00 — урачыстыя святыя Імшы

Велікодны панядзелак (17 красавіка)

07.00, 18.30 — урачыстыя святыя Імшы

Парафія Маці Божай Ларэтанскай (Сокал)

(Мінск, вул. Зорная, 54)

Вялікі чацвер (13 красавіка)

20.00 — Імша Вячэры Пана

Вялікая пятніца (14 красавіка)

20.00 — літургія Мукі Пана і адарацыя крыжа

Вялікая субота (15 красавіка)

Благаслаўленне велікодных страваў — 16.00, 18.00

23.00 — ПАСХАЛЬНАЯ ВІГІЛІЯ, на заканчэнне — рэзурэкцыйная працэсія

Вялікдзень (16 красавіка)

12.00 — урачыстая святая Імша

Парафія Святога Міхала Арханёла (Гатава)

(вул. Металургічная, 40, п. Гатава, Мінскі р-н)

Вялікі чацвер (13 красавіка)

20.00 — Імша Вячэры Пана

Вялікая пятніца (14 красавіка)

09.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту

19.00 — набажэнства Крыжовага шляху

20.00 — літургія Мукі Пана і адарацыя крыжа

Вялікая субота (15 красавіка)

09.00 — адарацыя (да Пасхальнай вігіліі)

Благаслаўленне велікодных страваў — 11.00, 15.00, 20.30.

21.00 — ПАСХАЛЬНАЯ ВІГІЛІЯ

Вялікдзень (16 красавіка)

07.00 — працэсія з Найсвяцейшым Сакрамэнтам і святая Імша

11.00 — урачыстая святая Імша

Расклад набажэнстваў на Пасхальны Трыдуум і Вялікдзень у некаторых парафіях Магілёўшчыны

Катэдральная парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і Св. Станіслава (Магілёў)

Вялікі чацвер (13 красавіка)

11.00 — Імша Хрызма (цэлебруецца толькі ў катэдральным касцёле Магілёва для святароў Магілёўшчыны)

18.30 — Імша Вячэры Пана (узначаліць біскупскі вікарый для Магілёва і Магілёўскай вобласці біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB)

Вялікая пятніца (14 красавіка)

18.30 — інсцэніраваны Крыжовы шлях

19.00 — літургія Мукі Пана (узначаліць біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB)

Вялікая субота (15 красавіка)

Благаслаўленне велікодных страў з 9.00 да 18.00 (кожную гадзіну) і магчымасць прыступіць да сакрамэнту пакаяння

20.00 — ПАСХАЛЬНАЯ ВІГІЛІЯ (узначаліць біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB)

Вялікдзень (16 красавіка)

07.00 — рэзурэкцыя (узначаліць біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB)

11.00, 18.30 — святыя Імшы

Велікодны панядзелак (17 красавіка)

09.00, 18.30 — святыя Імшы

Парафія Маці Божай Бялыніцкай (Горкі)

(завулак Валадарскага, 10)

Вялікі чацвер (13 красавіка)

19.00 — Імша Вячэры Пана

Вялікая пятніца (14 красавіка)

19.00 — літургія Мукі Пана

Вялікая субота (15 красавіка)

21.00 — ПАСХАЛЬНАЯ ВІГІЛІЯ. Пасля святой Імшы — благаслаўленне велікодных страў

Вялікдзень (16 красавіка)

10.00, 16.00 — святыя Імшы

Парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Бабруйск)

(вул. Бахарава, 61а)

Вялікі чацвер (13 красавіка)

19.00 — Імша Вячэры Пана

Вялікая пятніца (14 красавіка)

19.00 — літургія Мукі Пана

Вялікая субота (15 красавіка)

21.00 — ПАСХАЛЬНАЯ ВІГІЛІЯ

Вялікдзень (16 красавіка)

07.00 — рэзурэкцыя

Расклад грэка-каталіцкіх пасхальных службаў у Мінску

Вашай увазе расклад грэка-каталіцкіх пасхальных службаў у Мінску ў дні Пакутаў Хрыстовых і Пасху Гасподнюю 2017 г.

Парафія Праведнага Язэпа і парафія святога Міколы Цудатворцы (ў капліцы Душпастырскага Цэнтра святога Язэпа: вул. Арджанікідзэ, 6, ст. метро «Аўтазаводская»)

Вялікі чацвер (13 красавіка)

18.30 — Вячэрня з Літургіяй св. Васіля Вялікага і Ютрань 12-ці Евангелляў Мукаў Хрыстовых; споведзь

Вялікая пятніца (14 красавіка)

Служба ў Чырвоным касцёле — верхні храм (для ўсіх парафій г. Мінска)

18.30 — Вячэрня, Вынас Плашчаніцы і працэсія, Ерусалімская Ютрань Пахавання Гасподняга; споведзь

Вялікая субота (15 красавіка)

10.00 — Вячэрня з Літургіяй св. Васіля Вялікага.

Благаслаўленне велікодных страваў

Парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі (ў капліцы Душпастырскага Цэнтра: зав. Снежны, 7, ст. метро «Маладзёжная»)

Вялікі чацвер (13 красавіка)

18.00 — Вячэрня з Літургіяй св. Васіля Вялікага і Ютрань 12-ці Евангелляў Мукаў Хрыстовых; споведзь

Вялікая пятніца (14 красавіка)

Служба ў Чырвоным касцёле — верхні храм (для ўсіх парафій г. Мінска)

18.30 — Вячэрня, Вынас Плашчаніцы і працэсія, Ерусалімская Ютрань Пахавання Гасподняга; споведзь

Вялікая субота (15 красавіка)

10.00 — Вячэрня з Літургіяй св. Васіля Вялікага.

Благаслаўленне велікодных страваў

Парафія Святога Духа (Чырвоны касцёл — ніжні храм)

Вялікі чацвер (13 красавіка)

18.30 — Вячэрня з Літургіяй св. Васіля Вялікага і Ютрань 12-ці Евангелляў Мукаў Хрыстовых; споведзь

Вялікая пятніца (14 красавіка)

Служба ў Чырвоным касцёле — галоўны храм (для ўсіх парафій г. Мінска)

18.30 — Вячэрня, Вынас Плашчаніцы і працэсія, Ерусалімская Ютрань Пахавання Гасподняга; споведзь

Нядзеля Уваскрасення Гасподняга (16 красавіка)

Чырвоны касцёл — галоўны храм

00.00 — Пасхальная працэсія і Пасхальная Ютрань

Боская Літургія Уваскрасення Гасподняга.

Благаслаўленне велікодных страваў

Капліца на зав. Снежным, 7

10.00 — Боская Літургія Уваскрасення Гасподняга

Капліца на вул. Арджанікідзэ, 6

12.00 — Боская Літургія Уваскрасення Гасподняга (для дзяцей)

Чырвоны касцёл — ніжні храм

18.00 — Боская Літургія Уваскрасення Гасподняга

Светлы панядзелак (17 красавіка)

Капліца на вул. Арджанікідзэ, 6

19.00 — Боская Літургія

Капліца на зав. Снежным, 7

18.30 — Боская Літургія

Чырвоны касцёл — ніжні храм

18.30 — Боская Літургія

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях