23 июня 2017, пятница, 10:04

«Погоня» и бело-красно-белый флаг – это история белорусского народа

3
Фото: svaboda.org

Как белорусские болельщики продвигают национальные символы на трибунах стадионов.

До сих пор появление бело-красно-белого флага на любом матче любой сборной Беларуси (футбольной, хоккейной – не суть) становится ого-го каким событием. Информационные ресурсы запросто делают по такому поводу новости, а под этими новостями разгораются беспощадные дискуссии на тему «а место ли БЧБ и «Погоне» на трибунах?» С точки зрения закона никаких вопросов нет и быть не может, ведь та же «Погоня» официально признана объектом историко-культурного наследия. Но на самом деле любой человек, разрядившийся в некогда государственную символику, запросто может угодить на сутки, пишет блогер Александр Ивулин для «Трибуна».

Зачем люди ходят с «Погоней» и БЧБ на стадионы? Зачем им нужны неприятные ситуации с белорусской милицией, которые могут привести непонятно к чему?

«Міліцыянты, якія мяне ўтрымлівалі, казалі, што нібыта я ў іх сам сядзеў па добрай волі»

Гісторыя Сяргея Бахуна, які ўжо год судзіцца з палкоўнікам міліцыі з-за «Пагоні»

– БЧБ і «Пагоня» – нашы нацыянальныя сімвалы. Я заўзятар нашай зборнай і нашых каманд, і лічу, што абавязак кожнага грамадзяніна Беларусі – шанаваць гістарычныя сімвалы. Таму цалкам натуральна, што заўзятары з нацыянальнай сімволікай падтрымліваюць зборныя.

У мяне інцыдэнты з міліцыяй былі толькі ў Барысаве. Першы раз мяне вывелі з трыбуны падчас гульні БАТЭ – «Слован». Трымалі ў пакоі пад наглядам двух міліцыянтаў пакуль дзеля гутаркі са мной не прыйшоў іх начальнік. Недзе праз гадзіну з’явіўся маёр Вячаслаў Паўлавец. Сказаў, што на маім шаліку – «Пагоня», а гэта незарэгістраваная сімволіка. Таму, калі не хачу праблем, то шалік трэба прыбраць. Паўпіраліся трохі з ім, але ў выніку я шалік схаваў пад куртку. Не хацелася ехаць у пастарунак. Пасля гэтага мяне пусцілі назад на трыбуну, аднак матч ужо падыходзіў да завяршэння.

Тады я падаў скаргу ў суд. Судовы працэс цягнецца дагэтуль. Суджуся з тымі супрацоўнікамі міліцыі, па віне якіх мне было адмоўлена ў праглядзе футбольнага матчу. Раённы і абласны суды не задаволілі мае скаргі (вось як адбывалася паседжанне суда ў Барысаве), цяпер накіроўваю скаргу ў Вярхоўны суд. Я настроены ісці да канца ў барацьбе за нашы правы. І калі спатрэбіцца, буду звяртацца ў Камітэт па правах чалавека ААН.

Дарэчы, супрацоўнікі міліцыі, якія мяне ўтрымлівалі ў Барысаве, казалі, што ім усё роўна, які ў мяне шалік. Але калі начальства загадала, то яны мусяць мяне затрымліваць. Самае цікавае, што пазней, на судзе, міліцыянты, якія мяне ўтрымлівалі, казалі, што ніхто мяне не затрымліваў. Нібыта я ў іх сам сядзеў па добрай волі. Таму, калі супрацоўнікі міліцыі апускаюцца да такой хлусні, адкуль жа да іх будзе давер?

Быў яшчэ адзін выпадак, калі мяне міліцыянты з АМАПа ў Барысаве не пусцілі на стадыён з маім шалікам з «Пагоняй». Сказалі, што з гэтым шалікам нельга, бо на ім адлюстравана палітычная сімволіка. Я ім кажу, што гэта нацыянальная сімволіка! А нават калі б была палітычная, то чаму з «Пагоняй» нельга, а з сімволікай БРСМ і «Белай Русі» можна? Тады праваахоўнікі сказалі, што я нібыта п’яны і выставілі мяне за турнікет. Я пайшоў і паклаў свой шалік у машыну. Калі зноў праходзіў нагляд, той жа АМАПавец саркастычна сказаў: «Ну што, працверазвеў?». Я палічыў бессэнсоўным нешта даказваць гэтаму супрацоўніку.

Самае цікавае, што на іншых стадыёнах праблем з-за шаліка ў мяне не было. Дарэчы, да 1995 года я хадзіў на стадыёны з БЧБ сцягам. Чаму перастаў? Хапала затрыманняў з-за сцяга і па-за межамі стадыёна. Таму вырашыў, што вазьму сцяг на стадыён, калі прыйдзе спрыяльны час. Спадзяюся, што ён наступіць.

«В Румынии стюард сказал: «Это цвета одной из румынских команд, не нужно провоцировать конфликт»

История болельщика Алексея, которого просил отказаться от БЧБ представитель АБФФ

– Поддерживаем сборную при помощи этой символики, потому что только она является исконно белорусской. Ее не придумали в кабинете по указу сверху. «Погоня» и бело-красно-белый флаг – это история белорусского народа, которая связывает нас с предками. Беру эту символику только на выездные матчи сборной, потому что в Беларуси я отвечаю за суппорт. На мне лежит большая ответственность, не хочется, чтобы тебя с барабаном и баннерами загребли возле входа на стадион, а команда осталась без поддержки.

За все время выездов случился всего один неприятный инцидент. Это произошло в Румынии. Мы приехали в Бухарест. На том матче было всего несколько белорусских болельщиков (не будем считать членов делегации и сотрудников белорусского посольства в Румынии). Днем погуляли по городу, а вечером пошли на стадион. Там к нам подошел Сергей Сафарьян: «Хорошо, что приехали, но, может, давайте без БЧБ? Вы же сами все понимаете». Мы отказались, но у входа на сектор нас остановил стюард и не дал пронести флаги и баннеры. Он сказал, что УЕФА не разрешает вывешивать банеры. Почему нельзя было взять с собой БЧБ флаг?

Аргумент был такой: «Это цвета одной из румынских команд, не нужно провоцировать конфликт».

«Міліцыянты прапускалі са словамі: «Толькі моцна не махай шалікам, каб тэлевізіёншчыкі не знялі»

Гісторыя Зміцера Хведарука, які праз «Пагоню» трапіў на суткі ў пастарунак

– Для мяне «Пагоня» і бела-чырвона-белы сцяг – нацыянальныя сімвалы Беларусі. Другія я проста не прызнаю. Многія гульцы нашай зборнай, як і многія беларусы, маюць такую ж пазіцыю. Калі яны бачаць на трыбунах такія сімвалы, гэты прымушае іх лепей граць. Доўгі час атрыбутыку было амаль немагчыма пранесці на футбол, таму жаданне прайсці з «Пагоняй» на стадыён было яшчэ большым. І па сёння гэта часам выліваецца ў затрыманні і размовы з амапаўцамі.

Першы раз я прыйшоў на футбол разам з бацькай. Гэта была гульня зборнай Беларусі супраць Уэльса. Падчас матча ўбачыў, як амапаўцы з нейкага хлопца здымалі майку з «Пагоняй». Чалавек пасля глядзеў матч з голым торсам. Пасля гэтага не было вялікага жадання апранаць на футбол штосьці падобнае. У першы раз адважыўся апрануць «Пагоню» перад матчам Беларусь-Францыя ў Гомелі. Гэта быў суператмасферны выезд. Тады з хлопцамі пакаталіся на параходзе па Сожу. Крычалі дужа крутыя “зарады”, хадзілі па горадзе ў майках з «Пагоняй». Гомельскія міліцыянты нават не звярталі ўвагу, і гэта трохі здзівіла.

Найбольш цяжка прайсці на футбол з «Пагоняй» на «Барысаў-Арэне». Хаця з нядаўняга часу ў гэтым плане міліцыя вядзе сябе больш вольна. Гады два таму было «весялей». Даводзілася хаваць «Пагоню» на шаліку, каб прайсці на стадыён. Адны міліцыянты гаварылі, што з такім шалікам нельга ісці на трыбуны. Тады ты ідзеш да другога пункта дагляду або выклікаеш старэйшага амапаўца. Ён прыходзць і пачынае табе тлумачыць, што праносіць такія шалікі нельга. Я заўжды прасіў паказаць дакумент, дзе гэта напісана. Часам атрымлівалася дамовіцца. Я нават зрабіў сабе невялікую раздрукоўку, каб паказваць супрацоўнікам міліцыі. Там былі карцінкі гербоў Рэчыцы, Віцебскай вобласці. Міліцыянты прапускалі са словамі: «Толькі моцна не махай шалікам, каб тэлевізіёншчыкі не знялі». З-за гэтага часта часта спазняўся да пачатку матчаў.

Пасля нашага затрымання ўбачылі, як людзі адрэагавалі на гэту сітуацыю. З’явілася шмат інфмармацыі ў СМІ, шмат чаго пісалі ў сацыяльных сетках. Магчыма, з-за гэтага цяпер прайсці на стадыён з «Пагоняй» прасцей.

«Никто не заставляет кланяться «Погоне» и бело-красно-белому флагу. Но зачем выливать на них грязь?»

История Сергея Солонкевича, который пришил на футболку сборной «Погоню» поверх государственного герба

– Хожу на футбол с «Погоней» по одной простой причине: я – белорус, а этот национальный герб, исторический символ нашего народа. Ему уже не одно столетие. О чем можно говорить? Уважение и любовь к истории, культуре, традициям страны, в которой родился – звучит пафосно, но для меня это не пустые слова. С бело-красно-белым флагом та же история. Этим нужно гордиться, нужно чтить, а не бояться и прятать. Или очернять, приписывая символы оппозиции.

Как только на Symbal.by появились в продаже майки с таким гербом, сразу же купил и стал носить. Так вышло, что первый матч, на который пришел в такой футболке, был гостевым: во Львове Беларусь играла с Украиной в сентябре 2015-го. Затем была еще одна выездная игра того же цикла со словаками. В Жилине к майке с «Погоней» присоединился шарф с тем же гербом на бело-красно-белом фоне. Ясно, что на стадионах других стран никто из блюстителей закона и стюардов внимания на мою расцветку не обращал, проблем не было.

Интереснее было в Беларуси. Перед игрой с македонцами на «Борисов-Арене» догадывался, что могут возникнуть проблемы, потому что матч проходил на следующий день после президентских выборов, которым сопутствовали разного рода шествия и митинги под бело-красно-белыми флагами и «Погоней». Но всё равно решил, что попытаюсь пройти на стадион со своей «крамольной» «розой». Удалось: когда меня досматривали на входе, шарф был под курткой, его никто не видел – вопросов не возникло. Потом на секторе заприметил других ребят с похожими шарфами, где был изображен герб «Погоня».

До поры до времени первый тайм проходил без проблем. Фан-сектор не в чем было упрекнуть. «Шизели», как обычно, пытаясь хоть как-то оживить унылую атмосферу матча. Но затем на секторе появились несколько человек с красно-зеленым флагом. Они были пьяны, размахивали государственным флагом, матерились и то и дело кричали: «Ломай! Убивай!» Мне показалось, что ситуация выходит из-под контроля, потому что ребята были настроены по-боевому и вели себя неадекватно. Омоновцы на это спокойно взирали, делая вид, что ничего не происходит.

В перерыве к парням с «Погоней» стали подходить омоновцы и приглашать выйти из сектора. Подошли и ко мне. Я поинтересовался, в чем дело. И в ответ услышал, что у меня какие-то запрещенные символы. Пытался объяснить, что это национальные символы, но никак не запрещенные, и что за «Погоней» Совет Министров давно закрепил статус историко-культурной ценности. Мои доводы были никому не интересны.

Все помнят, что было дальше: многих задержали и увезли, во втором тайме на секторе, кроме тишины, уже ничего не было. А на вскоре госсСМИ стали звонить во все колокола о том, что агрессивные фанаты ругались матом. Короче, известные сказки Венского леса. Тех, кто действительно выражался нецензурно, не тронули: конечно, ребятки же были с государственным флагом, а остальных просто увели.

Никто не заставляет кланяться «Погоне» и бело-красно-белому флагу. Но зачем выливать грязь на них и на тех, кто эти символы чтит? Сложно понять эту дикость. Если для кого-то история нашего народа, культуры и государственности начинается с 1917-го или с победы в ВОВ, то я соболезную этим людям: у них проблемы в развитии! Наши государственные герб и флаг искусственно созданы под воздействием советской пропаганды. Почитайте историю и не мешайте мне и таким, как я, любить свое.

Потом был еще мини-футбольный матч в марте 2016-го между белорусами и русскими во дворце спорта «Уручье». К тому времени у меня уже появилась оригинальная футболка сборной. Я купил шеврон с «Погоней» и пришил на футболку поверх государственного герба.

Надел эту футболку, взял шарф и пришел на сектор. Конечно, был риск, что меня не пропустят, но к тому моменту со стороны властей в отношении к национальным символам началась своеобразная «оттепель». Для меня было важно пройти на футбол с такими символами из принципа. Наверное, не за то Калиновский на виселице умер, а Купала и другие наши величайшие личности боролись, чтобы их потомки ходили и тряслись от страха, отворачивались от своей истории. Пропустили без проблем, но косые взгляды со всех сторон, конечно, достали. Кто-то смотрит с недоумением, как на душевнобольного, кто-то просто с недовольством. Маловато было тех, кому моя расцветка по душе.

На матчах нынешнего отборочного цикла стало проще. Домашние встречи с Францией и Люксембургом тому пример. Моя футболка с нашитой на груди «Погоней» и шарф на мне, а я на секторе. Как бы ни играла команда, но это сборная моей страны. Команду нужно любить не за то, что она великая, а за то, что она наша. И поддерживать ее под национальными цветами и гербами. Возможно, кого-то смешат мои слова, но меня это мало интересует.

«Калі размаўляеш з амапаўцамі больш за пяць хвілін, то яны ад гэтага стамляюцца»

Гісторыя Алеся Крата, якога праз «Пагоню» не пусцілі на матч другой лігі

– Я наогул часта выкарыстоўваю беларускія нацыянальныя сімвалы ў адзенні паўсядзённага характару, бо для мяне важна самаідэнтыфікацыя як беларуса. Галоўнае толькі з гэтым, канечне, не перабіраць. Добра, што зараз існуе шмат мануфактур разнастайнага стрыт-адзення і не трэба саматужна рабіць яго ўручную. Футбольны матч ад жыцця не вельмі адрозніваецца, таму калі ты прыходзіш на «мячык», то імкнешся паказаць усім астатнім гледачам, што заўзятары падтрымліваюць сваё: сваю каманду, свае нацыянальныя каштоўнасці, свае сімвалы. Пры гэтым яны павінны быць гатовы не толькі паказаць, але і абараніць іх пры патрэбе.

Яшчэ два-тры гады таму было праблематычна прайсці на стадыён у атрыбутыцы з «Пагоняй», а тым больш з бела-чырвона-белым сцягам. Дынаміка змянілася апошнім годам, напрыклад, на нядаўнім матчы Беларусі з балгарамі ў хлопцаў атрымалася нават вывесіць БЧБ-сцяг на сэктары, што проста неверагодна для «працвітаюшчэй» Беларусі. Хаця ў гэтым выпадку таксама былі праблемы, на колькі я ведаю, бо адказны за стадыён бегаў і ўсё пагражаў хлопцам АМАПам.

Раней, калі ты праходзіш дагляд міліцыі з ружай «Пагоня», то калі прыходзіць твая чарга, цябе адстаўляюць у асобны куток, і ты чакаеш галоўнага альбо табе адразу кажуць: «Ты не прайдзёш» (амапаўцы ў такія моманты заўжды нагадвалі Гендальфа). Ніякія перакананні пра герб Рэчыцы альбо Лепеля не спрацоўвалі звычайна, толькі ў рэдкіх выключэннях. Таму ў цябе было пасля гэтага канфлікту тры варыянты: пайсці здаць атрыбутыку ў камеру захоўвання, проста прапусціць матч, паспрабаваць зайсці з другога ўвахода.

Памятаю, у жніўні 2015-га мяне не прапусцілі амапаўцы на матч другой лігі Беларусі, які праходзіў на стадыёне САК «Алімпійскі». Амапаўцы заявілі, што «Пагоня» – незарэгістраваная сымболіка, а ў такой заходзіць на стадыён нельга. Просьбы паказаць спіс, чаму яны вызначаюць «Пагоню» ў якасці незарэгістраванай сімволікі, ігнараваліся і меня ўвесь час адсылалі да Ластоўскага (прэс-сакратар ГУУС Мінгарвыканкаму). Заўважыў яшчэ адну рэч: калі размаўляеш з амапаўцамі больш за пяць хвілін, то яны ад гэтага стамляюцца, і, каб пазбегнуць далейшых размоў, звычайна прапануюць суразмоўцу прайсці ў міліцыю для больш дэтальнага вызначэння праблемнага поля спрэчкі (альбо наўпрост цябе затрымліваюць). Таму ў такіх выпадках трэба размаўляць альбо з начальнікам, альбо менш за пяць хвілін. Карацей, прыйшлося накатаць пасля ліст у ГУУС Мінгарвыканкаму, каб там патлумачылі, чаму «Пагоня» – незарэгістраваны сімвал, а амапаўцаў пакаралі за непрафэсійны падыход пры выкананні абавязкаў. Праз месяц прыйшоў адказ, у якім, як гэта ні дзіўна, сказана, што «Пагоня» не ўваходзіць у лік забароненай на тэрыторыі Беларусі сімволікі, але парушэнняў супрацоўнікаў АМАПу таксама не знайшлі. Цяпер стараюся гэтую паперу браць з сабой на матчы. На ўсялякі выпадак.