19 марта 2024, вторник, 6:38
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Оперная спявачка Надзея Кучар: Калі пытаюць пра Беларусь, то я спяваю «Купалінку»

4
Оперная спявачка Надзея Кучар: Калі пытаюць пра Беларусь, то я спяваю «Купалінку»
Надзея Кучар

Выступы зоркі сусьветнай опэры зь Беларусі выклікаюць авацыі ў Варшаве, Жэневе і Сант’яга.

Зорка сусьветнай опэры зь Беларусі, якая атрымала тытул «Сьпявачкі сьвету» у конкурсе тэлеканалу Бі-Бі-Сі, Надзея Кучар стала госьцяй аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна. Пра гэта піша tuzinfm.by.

Для акадэмічнага вакаліста перамога на BBC Cardiff Singer of the World, як для літаратара– атрыманьне Нобелеўскай прэміі. Надзея была прызнаная найлепшай на конкурсе ў Кардыфе ў 2015-м годзе. Да гэтага трыюмфу яна ўжо выступае ў Парыскай опэры, ёй акампануе Лёнданскі сымфанічны аркестар, а ейныя сьпевы выдае лэйбл Sony. Акром узнагародаў на розных міжнародных конкурсах за бліскучае вакальнае майстэрства, сьпявачка таксама атрымала двойчы расейскую тэатральную прэмію «Залатая маска» за ролі ў спэктаклях Пермскага тэатру опэры і балета. Надзея скончыла кансэрваторыю ў Пецярбургу, апошнія шэсьць год працуе ў Пермскай опэры, ейныя выступы выклікаюць авацыі ў Варшаве, Жэневе і Сант’яга, але заўжды падкрэсьлівае той факт, што яна – беларуская сьпявачка.

У размове з вядоўцай Хрысьцінай Дарапей Надзея Кучар паразважае пра стан справаў у беларускай і замежнай опэрнай музыцы, падзеліцца ўражаньнямі ад самых важных пастановак у сваім жыцьці і распавядзе, кім захапляецца з сучасных музыкаў. У жывым сэце прагучаць улюбёныя кампазыцыі сьпявачкі з опэрнай клясыкі, а таксама сьпеў, з дапамогай якога яна знаёміць замежнікаў са сваёй краінай.

Песьні, якія прагучаць у праграме:

«Chi il bel sogno di Doretta» (з опэры Джакама Пуччыні «Ластаўка»)

«Oh! quand je dors» (музыка Фэрэнца Ліста, словы Віктора Гюго)

«Купалінка» (музыка Уладзімера Тэраўскага, словы Міхася Чарота)

«Il est doux, Il est bon» (з опэры Жуля Маснэ «Ірадыяда»)

Написать комментарий 4

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях