26 апреля 2024, пятница, 23:11
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

«За нашы і вашы – 100!»

«За нашы і вашы – 100!»
ФОта: «Радыё Рацыя»

У Вільні пачалася выстава рэдкіх фота да 100-годдзя БНР.

17 сакавіка ў Вільні на Зарэччы (Ужупіс) адчынілася вулічная выстава архіўных фотаздымкаў «За Нашы і Вашы – 100!», перадае «Радыё Рацыя».

ФОта: «Радыё Рацыя»

Назва выставы звязаная з тым, што ў 2018 годзе і Літва і Беларусь практычна адначасова адзначаюць 100-годдзе абвяшчэння дзяржаўнасці.

ФОта: «Радыё Рацыя»

Выстава падрыхтаваная да 100-годдзя БНР, арганізаваня пры садзеянні Рэспублікі Ужупіс. Выставу можна пабачыць на Зарэччы (Ужупіс) на вуліцы Malūnų з 17-га сакавіка да 2 красавіка.

ФОта: «Радыё Рацыя»

На фотаздымках масавае святкаванне 80-ых угодкаў БНР у Менску каля Опернага тэатру. У перыяд умацавання аўтарытарызму ў сучаснай Беларусі Дзень 25 сакавіка стаў сімвалам нацыянальнага супраціву.

ФОта: «Радыё Рацыя»

Мантаж фотавыставы – віленская мастачка Крысціна Балаховіч і Алена Танкачова. Аўтар здымкаў – Уладзімір Сапагоў (1952-2012). Куратаркі фотавыставы: Алена Танкачова, Паліна Сцепаненка.

ФОта: «Радыё Рацыя»
ФОта: «Радыё Рацыя»
Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях