22 июля 2019, понедельник, 13:41
Мы в одной лодке
Рубрики

Актывісты збіраюць грошы на будаўніцтва драўляных лесвіц на Менскае замчышча Х стагоддзя

2

Першая 12-метровая лесвіца ўжо гатовая.

Тыдзень таму Глеб Лабадзенка напісаў, што збірае сродкі на стварэнне драўляных лесвіц на Менскае замчышча Х стагоддзя (ў Гарадзішчы на Менцы).

У сваім Фэйсбуку ён паведаміў, што па стане на ўчорашні дзень была сабраная роўна траціна неабходных грошай (збор сродкаў тут). Гэта дазволіла набыць частку матэрыялаў і пачаць працу!

Пачалі а 9 раніцы, а скончылі толькі а 23 гадзіне. Першая 12-метровая лесвіца гатовая. І цяпер на вал, дзе тысячу год таму стаяў Усяслаў Чарадзей, можа камфортна падняцца кожны ахвочы!

Але гэта толькі чацвёртая частка задуманага, бо валы вельмі вялікія (1,6 га) — і аглядныя пляцоўкі плануецца абсталяваць у двух месцах.

«Для сканчэння працы вельмі патрэбная вашая дапамога, бо яшчэ не хапае 2/3 сродкаў. Гэтымі лесвіцамі зможа карыстацца кожны з вас, прыязджаючы сюды самастойна ці прывозячы гасцей (хто яшчэ не быў, усе падрабязнасці на www.miensk.by). Таксама вам будуць удзячныя тысячы турыстаў, якія наведваюць і будуць наведваць Менск на Менцы», — піша Лабадзенка.