26 апреля 2024, пятница, 11:18
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Памёр адзін з найстарэйшых сябраў БНФ, пісьменнік Фелікс Шкірманкоў

3
Памёр адзін з найстарэйшых сябраў БНФ, пісьменнік Фелікс Шкірманкоў
Фотa: «Радыё Свабода»

Прычынай смерці называюць каранавірус.

Памёр адзін з найстарэйшых сябраў БНФ, пісьменнік Фелікс Шкірманкоў. Ветэрану вайны было 94 гады, паведамляе прэс-служба Партыі БНФ. Прычынай смерці называюць каранавірус.

Шкірманкоў — ураджэнец Прапойска (цяперашні Слаўгарад). У вайну партызаніў, пасля трапіў на фронт, дайшоў да Чэхіі, меў чатыры раненні. Быў геолагам, працаваў у партыйных структурах, у пачатку 1990-х ачольваў Слаўгарадскі гарсавет. Аўтар двух дзясяткаў кніг вершаў і прозы.

Написать комментарий 3

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях