27 апреля 2024, суббота, 4:25
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Змаганьне супраць Лукашэнкі – гэта змаганьне за незалежнасьць

3
Змаганьне супраць Лукашэнкі – гэта змаганьне за незалежнасьць
Віталь Цыганкоў

Здаецца, трэба паставіць кропку ў некаторых штучных дыскусіях.

Першая лагічная выснова. Галоўная пагроза беларускай незалежнасьці – гэта рэжым Лукашэнкі.

Менавіта рэжым Лукашэнкі ад 1995 да 2021 году зьнішчаў беларускую мову і культуру, беларускую грамадзянскую супольнасьць. Зачыняючы беларускія класы, пераводзячы дзяржаўныя тэлеканалы на расейскую мову, пераводзячы большасьць дзяржаўных абласных і раённых газетаў на расейскую мову, забараняючы канцэрты і кнігі лепшых творцаў. Гэтая ўлада ўваходзіла ва ўсе магчымыя прарасейскія саюзы, добраахвотна стварала «Саюзную дзяржаву», арыентавала на Расею эканоміку, прадала Маскве газатранспартную сыстэму, беларускае войска зрабіла фактычна часткай расейскага, а ў беларускую інфармацыйную прастору напхала 50 расейскіх тэлеканалаў. Гэтая ўлада на каленяў паўзла ў Расею (з рознай хуткасьцю) ўсе 27 гадоў, незалежна ад наяўнасьці ці адсутнасьці заходніх санкцыяў.

Адсюль вынікае другая простая і лагічная выснова. Змаганьне супраць Лукашэнкі – гэта змаганьне за незалежнасьць. Бо Лукашэнка самы галоўны гарант залежнасьці ад Расеі.

Адсюль лагічная трэцяя выснова. Любыя сродкі барацьбы супраць рэжыму апраўданыя і пажаданыя. Пра іхнія накірункі і эфэктыўнасьць можна дыскутаваць, але ўсё, што падрывае і аслабляе існуючы рэжым – на карысьць Беларусі. Бо ў рэжыму, на жаль, не засталося нічога – ад адукацыі да палітычнай сыстэмы, ад ворганаў кіраваньня да праваахоўных структураў – што можна было б пакінуць без зьменаў у будучай Беларусі.

Можна ўявіць нейкіх немцаў у 1945-м, якія пакутліва абмяркоўваюць, а што ж будзе з Германіяй, калі ўсе вакол разбурана і валіцца. Дык вось – усё добра будзе з Германіяй, калі ў ёй ня будзе Гітлера. Што і даказала гісторыя.

Віталь Цыганкоў, Telegram

Написать комментарий 3

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях