14 января 2026, среда, 9:17
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Андрэй Хадановіч: Беларусы павінны несці беларускасць у сабе

1
Андрэй Хадановіч: Беларусы павінны несці беларускасць у сабе
Андрэй Хадановіч

Мы павiнны пашыраць і развіваць беларускую культуру там, дзе мы ёсць.

Пра беларускую культуру, якая апынулася ў замежжы. Ці могуць беларускія творцы, якія не па сваёй волі апынуліся ў замежжы, пашыраць і развіваць беларускую культуру? «Могуць і павінны», – адказвае на гэтае пытанне racyja.com вядомы беларускі паэт Андрэй Хадановіч:

– Класікі сфармулявалі гэта на ўзроўні слоганаў: «Доўгая дарога дадому» і «Неба з сабой нам у дапамогу». Следам караткевічскага Гервася не стамляюцца паўтараць: мы нясем і ствараем сваю Беларусь там, дзе мы ёсць, мы ствараем беларускую культуру, пазначаючы сябе ў свеце.

Андрэй Хадановіч зараз жыве ў творчай рэзідэнцыі ў Кракаве. Піша свае творы, перакладае замежную паэзію для кніг серыі «Паэты планеты», а галоўнае – актыўна сустракаецца з беларусамі ў замежжы, падтрымліваючы іх імкненне да беларускага слова і айчыннай культуры.

Написать комментарий 1

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях