26 апреля 2024, пятница, 19:12
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Дзіўныя дзеі твае, Госпадзі!

4
Дзіўныя дзеі твае, Госпадзі!
Уладзімір Някляеў

Летам 2013 года святкавалася 1025-годдзе хрышчэння Русі ў Полацку.

Я там быў. Мёд-піва не піў, але з адным мясцовым начальнікам выпадкова (у Сафійскім саборы) пагаварыў. Сказаў яму, між іншым, што калі б жылі мы ў краіне, кіраўніцтва якой было б зацікаўленае ў яе гісторыі, дык у мінулым (2012) годзе магло б святкавацца ў Полацку 1150-годдзе нашай дзяржаўнасці.

Трэба было бачыць, як ён на мяне глянуў. Ну, як хочуць спытаць: «Вы хворы?..» – але няёмка.

Днямі я (зноў жа выпадкова) сустрэў яго ў Мінску. І пачуў, што Полацк рыхтуецца да свайго 1155-годдзя як да нацыянальнага свята: да 1155-годдзя беларускай дзяржаўнасці.

Я зірнуў на яго прыблізна так, як некалі ён на мяне ў Полацку... Але праз дзень патэлефанаваў адзін з маіх сяброў, мастак, далучаны да падрыхтоўкі гэтага святкавання. І сказаў, што памятны знак у гонар гэтай падзеі будзе (цьфу-цьфу-цьфу, каб не сурочыць) менавіта такім. Знакам у гонар 1155-годдзя беларускай дзяржаўнасці. І што як бы ўжо ёсць на гэта найвышэйшае блаславенне.

Зразумела, не мітрапаліта. І тым не менш:

«Дзіўныя дзеі твае, Госпадзі!..»

Уладзімір Някляеў, Facebook

Написать комментарий 4

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях