26 апреля 2024, пятница, 21:30
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Як я ішоў са Статкевічам па Менску

3
Як я ішоў са Статкевічам па Менску
Алег Дашкевіч
Фота: «Радыё Свабода»

Сустрэў сёньня Міколу Статкевіча. Ідзем па двары, каля Батанічнага, размаўляем.

Раптам з пад'езда выходзіць чэл, у моднай куртцы, з лёгкай няголенасьцю, пад шафэ. Тыпаж такога бізнэсоўца, сярэдняй рукі, цяжка адпрацаваўшага мінулы дзень.

Мінае нас, пасьля спыняецца, углядаецца ў Міколу і пытаецца:

- Ізвініце, ліцо ваше знакома. Вы это... с власьцю змагаецесь?

- Можна сказаць, што так, - заўважае Мікола.

Чэл. глядзіць, пасьля пытаецца:

- А можна я вашу руку пажму.

Падыходзіць цісьне Міколу руку. Уважліва глядзіць на мяне, і цісьне руку таксама.

Зноў глядзіць на Міколу і працягвае:

- Уважаю. No pasarán! Падымае сьціснуты кулак.

Мы ўсьміхаемся ў адказ. Паварочваемся ў розныя бакі, як рапітам чэл.:

- Ізвініце, может быць па 50? - дастае з-пад курткі пляшку.

- Не, шмат справаў на сёньня, - зазначае Мікола.

- Панімаю, панімаю. No pasarán! - зноў угару падымаецца сьціснуты кулак.

- Халера, зараз без шапкі прайсьці цяжкавата. Пазнаюць, спыняюць пагаварыць, ціснуць рукі.

- Но так, - заўважаю я. Цяпер робіцца зразумелай вядомая фраза -- зоркі ня езьдзяць у мэтро.

Алег Дашкевіч, Фэйсбук

Написать комментарий 3

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях