26 апреля 2024, пятница, 19:01
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Севярынцы адчынілі беларускую інтэрнэт-краму

1
Севярынцы адчынілі беларускую інтэрнэт-краму

Прыбыткі ад гандлю будуць скіраваныя на падтрымку хрысціянскага інфармацыйнага парталу.

Воля і Павел Севярынцы адчынілі беларускую хрысціянскую інтэрнэт-краму Kroplia.by, заснаваную дзеля падтрымкі хрысціянскага інфармацыйнага парталу Krynica.info.

У Kroplia.by можна набыць цішоткі, нататнікі, кубкі, завушніцы, гадзіннікі з цытатамі з Бібліі па-беларуску, вышыванкі, торбы з беларускай хрысціянскай сімволікай. Таксама Kroplia.by плануе прадаваць кнігі (Біблію і Новы Запавет у беларускім перакладзе, «Беларускую хрысціянскую азбуку», «Хронікі Нарніі», энцыклапедыю «Люблю Беларусь», «Беларусалім» ды іншыя), і дыскі серыі «Беларускі хрысціянскі хіт».

Аўтар ідэі, Вольга Севярынец, зарэгістраваная як індывідуальны прадпрымальнік, распавядае:

— Зараз у Беларусі амаль уся сувенірная прадукцыя і большасць кнігаў для цэркваў ідзе з Расеі, радзей з Польшчы. Беларускамоўнае даводзіцца збіраць па каліўцы. Мы вырашылі распрацоўваць адмысловы дызайн, замаўляць нашым рамеснікам аўтарскія рэчы з беларускай і хрысціянскай сімволікай, каб у вернікаў усё-такі была магчымасць выбраць сваё. Кропля камень точыць.

— Беларусі вельмі патрэбны такі хрысціянскі «Сымбаль.бай» — цэнтр дызайнерскіх распрацовак, які паспрыяе беларусізацыі цэркваў, — кажа Павел Севярынец. — Таму для нас Kroplia.by — хутчэй не камерцыйны, а дабрачынны праект. Менавіта праз яго мы хочам падтрымаць партал Krynica.info.

Написать комментарий 1

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях