25 октября 2021, понедельник, 10:53
Сим сим, Хартия 97!
Рубрики

Пад Беластокам на месцы «Басовішча» пройдзе фестываль Абуджаных «Тutaka»

2
Пад Беластокам на месцы «Басовішча» пройдзе фестываль Абуджаных «Тutaka»
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Сёлета на легендарнай паляне зноў будзе гучаць музыка 6-7 жніўня.

Два гады таму ва ўрочышчы Борык пад Грудэкам (Беласток) адбыўся трыццаты і апошні фэст музыкі маладой Беларусі «Басовішча». Але сёлета на той легендарнай паляне зноў будзе гучаць музыка — 6-7 жніўня тут пройдзе фестываль Абуджаных "Тutaka". Як кажуць арганізатары — наўпроставы нашчадак "Басовішча", піша novychas.by.

Як гаворыцца на старонцы мерапрыемства ў Фэйсбуку:

«Трыццаць гадоў таму "Басы", сярод іншага, абудзілі беларусаў Падляшша, каб яны маглі з гонарам гаварыць пра сваю ідэнтычнасць і выказваць яе праз сучасную музыку і белы-чырвона-белыя колеры свабоднай Беларусі. У 2020 годзе беларусы Беларусі і дыяспары таксама масава абудзіліся, і бел-чырвона-белы сцяг стаў сімвалам абуджанай, непахіснай, творчай нацыі!

Тое, што цяпер усе мы, беларусы, будуем вялікую нацыю, вартае святкавання — хаця абставіны, з аднаго боку, сумныя, а нават трагічныя.

Фестываль стане нагодай адзначыць і ўшанаваць памяць гадавіны выбуху беларускай грамадскай рэвалюцыі, падчас якой рукі злачыннага рэжыму шмат разоў былі заплямленыя беларускай крывёй. Але з іншага боку, гэта будзе і гадавіна будавання вялікай нацыі. Тады, як многія з нас наогул сумняваліся, што гэта магчыма, 2020 год стаў нацыястваральным выбухам, які ўжо “не спыніць”.

Фестываль “Tutaka” — гэта не толькі музыка. У дадатак да музыкаў беларускай рэвалюцыі мы хочам паказаць беларускую культуру і мастацтва ў поўнай разнароднасці. Таму чакайце не толькі канцэртаў.

Па дамове з Беларускай Радай Культуры фестываль стане "grande finale/postscriptum" Тыдня беларускай культуры. Няхай гэты Фестываль усіх свабодных беларусаў стане выразам нашай салідарнасці з братамі і сёстрамі, якія, знаходзячыся ў Беларусі, усё яшчэ разлічваюць на нашу падтрымку і салідарнасць. Будзьма разам!».

Скачивайте и устанавливайте мессенджер Telegram на свой смартфон или компьютер, подписывайтесь (кнопка «Присоединиться») на канал «Хартия-97».