19 мая 2024, воскресенье, 4:55
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Юрый Жыгамонт распавёў пра беларускі Парыж шляхцічаў Завішаў

1
Юрый Жыгамонт распавёў пра беларускі Парыж шляхцічаў Завішаў
Юрый Жыгамонт

У новым падарожжы Юрый Жыгамонт накіраваўся ў вёску Раготна, якая знаходзіцца ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці.

На працягу доўгага часу мястэчка было ўладаннем шляхцічаў Завішаў. Мінскі ваявода Крыштаф Завіша ў сваіх мемуарах 17 стагоддзя нават называе Раготна Парыжам, піша tut.by.

Упершыню мястэчка ўзгадваецца ў 1454 годзе пад назвай маёнтак Раготнае. Існуюць звесткі, што ўжо ў той час тут знаходзіўся касцёл, які быў спалены ў 1654 годзе. Пісар Вялікага княства Літоўскага, Андрэй Завіша, пабудаваў ў мястэчку новы касцёл, які таксама быў знішчаны падчас ваенных дзеянняў. Сучасны касцёл Анёлаў-Ахоўнікаў быў пабудаваны ў 1840 годзе. У савецкі час быў ператвораны ў калгасны склад, і толькі ў 1989 годзе зноў быў аддадзены вернікам.

У другой палове 17 стагоддзя Раготна належала Крыштафу Завішу — ваяводзе мінскаму, якога вельмі паважала шляхта. Пасля сябе Крыштаф пакінуў мемуары пра палітыку і побыт Вялікага княства Літоўскага. У сваіх успамінах ён некалькі разоў узгадвае Раготна, і нават называе яго Парыжам. Зусім нядаўна кніга «Ўспаміны Крыштафа Завішы» была перакладзена на беларускую мову. Апошняй гаспадыняй гэтага мястэчка была Ванда Ванцэвіч. Сёння ў вёсцы засталіся рэшткі панскіх пабудоў часу яе кіравання.

Написать комментарий 1

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях