23 декабря 2024, понедельник, 22:51
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Ксёндз Вячаслаў Барок: Ва Ўкраіне быў Майдан, у нас - Курапаты

4
Ксёндз Вячаслаў Барок: Ва Ўкраіне быў Майдан, у нас - Курапаты
Вячаслаў Барок
ФОТА: FACEBOOK

Хто змагаецца з крыжамі - ўляпаецца ў гісторыю, якая мае ганебны канец.

Гэта наша боль і наша надзея. Гэта наша мінуўшчына і наша будучыня.

Курапаты- гэта наш выбар: або мы вернем тых, хто там ляжыць, або і нас пахаваюць там. Не быўшы у праблемах палітыцы, атрымаем кулі ў патыліцы, пiша ксёндз Вячаслаў Барок у "Фэйсбуку".

Сёння, каб упісаць свае імёны ў слаўную гісторыю нашага народу, трэба ўзгадаць, адкрыць імёны ўсіх тых, хто загінуў у такіх "курапатах" па ўсёй нашай краіне. Адкрыць архівы...

Ёсць альтарнатыва, зрабіць інакш. Той, хто думае інакш, і змагаецца з крыжамі, выступае супраць "дэманстрацыі крыжоў" непазбежна ў гісторыю ўляпаецца. Але такая гісторыя мае хуткі канец, але ганебны. Крыжа Хрыстовага яшчэ ніхто не перамог.

Сёння, Курапацкія Крыжы сталі для ўсёй Беларусі "знакам бяды" і сімвалам канфрантацыі. І гэта не пярэчыць логіцы Крыжа Хрыстовага. Хрыстос казаў: "не мір, прыйшоў я прынесці, але меч" (Мц 10,34). Крыж яднае там, дзе ёсць пакаянне. Аднак, становіцца памежным слупом там, дзе пачынаецца царства сатаны. Хрысціянін не можа апраўдаць знеслаўленне Крыжа, бо гэта рубікон, за які не на крок не дазваляецца саступіць. Гэты крок вырашае ў якім ты апынешся валадарстве. Адзін крок і ты ўжо не святар Хрыстовы і нават не хрысціянін. Ты ўжо слуга д’ябла, бо апраўдваеш зло.

Напрыклад, меркаванне, што з дрэва крыжа, можна штосьці больш карыснага зрабіць, якое было выказана СБ, пасуе таксама да логікі сатаны.

Курапаты – гэта момант ісціны. Паказвае, хто, ёсць хто.

Для Чалавека, гэта магчымасць стаць у праўдзе, якая вызваліць яго.

Чалавек не баіцца быць у Курапатах. Чаго баяцца Чалавеку: беззаконня, зняволення, пазбаўлення працы, амапаўцаў? Чалавек можа баяцца толькі аднаго, перастаць быць Чалавекам.

А перастанем быць людзьмі, калі зробім выгляд, што няма ніякіх Курапатаў, няма там людзкіх костак, не было там ніякіх сотняў тысяч невінавата забітых, бязбожнай уладай. Калі іх няма, то і нас няма. Гэтага трэба баяцца, а не чагосьці іншага.

Курапаты – наша Галгофа. Чым далей, тым вышэй угару, тым бліжэй укрыжаванне, тым бліжэй фінал. Якім ён будзе, кожны абірае сабе сам.

Я выбраў. Я сказаў. Я хачу пакаяння для ўсёй Беларусі. Я хачу пераменаў і светлай будучыні для нашай краіны.

І тут ужо не важна, ці з крыжом я буду, ці пад крыжом, ці нават на крыжы. Мой фінал у любым выпадку – фінал шчаслівы, бо гэта фінал пераможцы. Калі я Крыжа не адрокся, то і Хрыстос не адрачэцца ад мяне.

З Крыжом пераможам.

Нагадаем, што 4 красавіка ўлады знеслі крыжы па перыметры Курапатаў.

Актывісты паведамляюць, што было знесена і вывезена блізу 100 крыжоў.

1 сакавіка на прэс-канферэнцыі Лукашэнка выказаў незадаволенасць крыжамі вакол Курапатаў, якія бачныя з дарогі.

Адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікола Статкевіч заклікаў выйсці ў нядзелю на малебен 7 красавіка а 12-й на плошчу Свабоды ля менскага Свята-Духава кафедральнага (праваслаўнага) сабора.

Сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Павел Севярынец падтрымаў правядзенне набажэнства ў нядзелю каля менскага Свята-Духава кафедральнага сабора.

Написать комментарий 4

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях