29 ноября 2020, воскресенье, 17:09
Сим сим, Хартия 97!
Рубрики

Найстарэйшая ўдзельніца Маршаў расказала, чаму ў свае 91 выходзіць пратэставаць

2
Найстарэйшая ўдзельніца Маршаў расказала, чаму ў свае 91 выходзіць пратэставаць

Зоя Караўякова выходзіць на пратэсты разам з дзецьмі.

Зоі Аляксандраўне 91 год. На маршы яна выходзіць разам з дзецьмі, піша «Наша ніва». «Ногі не баляць, я дужая», — усміхаецца жанчына.

У маладосці Зоя Аляксандраўна Караўякова працавала ў банку, пасля перайшла эканамістам на «Гарызонт». У 55 год выйшла на пенсію і стала даглядаць унукаў.

«У самыя цяжкія годы, калі, напрыклад, разваліўся Савецкі Саюз, гэтых дзетак я выхоўвала, а бацькі ездзілі зарабляць грошы па іншых краінах. Вось такая была мая роля», — распавяла пенсінерка.

Кажа, што ў яе ўзросце звычайна ўжо не ўнікаюць ў палітыку, але яна перажывае за тое, што адбываецца ў краіне. Праз праблемы з вачыма Зоя Аляксандраўна не глядзіць дзяржаўнае ТБ і навіны даведваецца ад дзяцей і ўнукаў — гэтым крыніцам інфармацыі яна давярае.

«Дзеці лічаць, што ўрад робіць памылкі. Моладзь караюць, прычым вельмі жорстка. І гэта абуральна, бо кожны чалавек мае права выказаць сваю думку.

Людзей могуць збіць, забіць — гэта проста неверагодна, што ўрад не знаходзіць агульнай мовы з людзьмі, якіх павінен выслухаць. Вельмі шмат несправядлівасці. Мне здавалася, усе пытанні можна дамовамі вырашаць, а не такім метадам, як знішчаць нашу цудоўную моладзь».

На выбарах Зоя Аляксандраўна галасавала за Ціханоўскую.

Прызнаецца, што на несправядлівасць у 2006 і 2010 гадах не асабліва звяртала ўвагі.

«Была пакорлівая цішыня. Неяк жылі і жылі. Я не выходзіла, бо не лічыла, што гэта сур’ёзна, думала, што ўсё пройдзе. Але гэта не праходзіла», — тлумачыць яна.

Раней пенсіянерка была членам партыі і прывыкла быць у першых шэрагах. А цяпер удзельнічае ў маршах, каб падтрымаць сваіх дзяцей і ўнукаў.

«Людзі незадаволеныя. Хацелася б заканчваць жыццё ў дабрабыце і спакоі. Старэйшае пакаленне вельмі абурана тым, што не шкадуюць моладзь.

Гэтага вытрываць ужо нельга, бо гэта варварства. За тое, што людзі хочуць палепшыць жыццё, нельга караць», — пераканана яна.

Скачивайте и устанавливайте мессенджер Telegram на свой смартфон или компьютер, подписывайтесь (кнопка «Присоединиться») на канал «Хартия-97».