10 января 2025, пятница, 7:02
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

«Здесь люди живут как в гетто»

21
«Здесь люди живут как в гетто»

Из-за интервью польским СМИ о белорусской жизни гражданин Польши ксендз Гжегож Худек согласно решению властей вынужден был покинуть Беларусь. Предлагаем текст интервью, за которое священник католического прихода в Речице был выслан из Беларуси.

- Як здарылася, што ксёндз апынуўся на Беларусі?

- Я тут ужо 14 гадоў. Пачалося з практыкі сэмінарыі, якую я праходзіў у ксяндза Ляскоўскага ў Гомлі. І, відаць, суджана мне была роля пераезнага сьвятара, раз ужо тут я застаўся.

- А чаму ксёндз застаўся?

– Таму што зразумеў, як шмат магу тут зрабіць, абвяшчаючы вучэньне Хрыста. Калі я прыехаў першы раз на Беларусь, убачыў пустэльню. У маральным і рэлігійным сэнсе. Гэта нават не рабіла ўражаньня жыцьця паганскага, а проста антыхрысьціянскага.

- У чым гэта выяўлялася?

- Журботнасьць, змрок, безвыходнасьць. Грэх, які зьнішчае тут чалавека да такой прыступкі, што той ня ў стане ні працаваць, ні жыць. Уцёкі ў алкаголь і сэкс - гэта тут запар і побач агульнапрынятая норма. Мужчыны пасля 40 бяруць сабе палюбоўніц-падлеткаў, і ніхто гэтаму не зьдзіўляецца. Наркотыкі, аборты, СНІД - гэта, па сутнасьці, усеагульная карціна штодзённага жыцьця.

- Ксёндз становіцца на амбон і пагражае пальцам?

- А што гэта дало бы? Я проста размаўляю з людзьмі. І сёньня, праз 14 гадоў я больш пахілены іх апраўдваць, чым асуджаць. Гэта ня іх віна, што жывуць такім чынам; яны па-просту ня ўмеюць інакш. Ніхто не паказаў ім іншы шлях. Гэта трагічныя ахвяры нейкай сістэмы, якая не дае ім нічога, акрамя ўражаньня безвыходнасьці. Неяк маладыя людзі сказалі мне прама: Мы ўжо ні ў што ня верым. Нас заўсёды вучылі, што ёсьць адна партыя, адзін правадыр, адно шчасьце. І апынулася, што гэта была хлусьня. Зараз прыходзіце вы і вы гаворыце, што ёсць адзін Бог і адна праўда. А калі апынецца, што вы таксама нас ашукваеце?

- Якіх людзей тут ксёндз сустракае?

- Пазбаўленых асобы, каранёў, але пры гэтым дабразычлівых, гасьцінных і адчыненых. Поўных страху. Трэба шмат часу, каб іх зразумець. Баяцца ўвайсьці ў касьцёл; Бог для іх – гэта пагроза, бо Яго Слова расчыняе праўду, тутака ж за праўду загінулі шматлікія людзі. Побач з касцёлам было габрэйскае гета, у адзін дзень расстралялі ўсё. Крык быў на ўвесь горад. Такога крыку не забываецца, сказала мне старая жанчына. Застаецца ў чалавеку. Разам са страхам.

- А усё жа атрымалася ксяндзу атрымаць зваротна Рэчыцкі касьцёл і сабраць вакол яго вернікаў?

- Доўгая гісторыя. Касцёл быў асьвячоны ў 1903 годзе, але з 1968 па 1992 года быў у ім рэстаран "Стары Замак”. Пасля распаду СССР, калі Гарбачоў пачаў бароцца з алкагалізмам, забягалаўку пераназвалі ў вітамінавы бар для дзяцей. У 1991 годзе спынілася кіраваньне Гарбачова, а ў касьцёл зноў вярнулася гарэлка, бо бар вітамінавы памянялі на бар начны.

- Цяжка прадставіць сабе больш кур'ёзную сытуацыю!

- Тут гэта нікога не здзіўляла. Але знайшліся 10 бабуль, якія заўпарціліся, што касьцёл зноў будзе касьцёлам. У 1992 годзе мы пачаліся дамагацца яго аднаўленьня. Апынулася, аднак, што ўся бюракратычная дарога ня вельмі прасоўвае ўсё гэта наперад. Ну і бабулі ў 1998 пачалі па-свойму змагацца за касьцёл. У адну выдатную нядзелю зранку пайшлі ў бар, селі за столік, паставілі крыжык, запалілі сьвечку і давайся маліцца над ружоўнікам. Адразу жа прыехала міліцыя, выкінулі бабуль з бара, ну вось яны маліліся знадворку.

-Мужна.

-Мужна і разумна. Як пачаліся допыты, то яны ведалі, што нішто ня могуць падпісваць і то іх выратавала. На наступную нядзелю яны зноў пайшлі ў бар, а зь імі ўжо чалавек 40. Прыехалі 2 патрульныя машыны. Хтосьці загадаў разагнаць іх слёзатачывым газам. І выліўся скандал, а нават вялікі скандал, бо дзеяньні ўлад былі неадпаведныя выпадку. Яны па-просту перабралі. зацікавілася гэтым пракуратура, а ў выніку зьмяніўся фронт па пытаньні касьцёла: мэр горада пачаў з намі размаўляць. І, нарэшце, мы атрымалі зваротна касцёл. Зараз працягваецца яго аднаўленьне, бо ў тыя гады, калі быў тут рэстаран і бар, касьцёл здрахлеў.

- Як вялікі сёньня прыход?

- Я маю кантакт з 500 асобамі, якія заявілі, што зьяўляюцца каталікамі. З гэтай групы 60 чалавек прыходзяць у наш касьцёл у Рэчыцы.

- Якая паўсядзённае жыцьцё гэтых людзей?

- Іншае. Больш шэрае, сьціплае. Маленькія кватэры, вядомыя па нашых сацрэалістычных мікрараёнах, толькі ў больш горшым стане і стылі. Асабліва дакучае адсутнасьць вентыляцыі ў прыбіральнях, можна прадставіць, што гэта не занадта камфартабельна. Дадайце да гэтага тонкія трубы каналізацыі: туалетную паперу не выкідваюць ва ўнітаз, а побач. Што жа... ня вельмі прыемна гэта будзе павеяць. Галоўнае ў тым, што там у людзях зьнішчылі запатрабаваньне ў прыгажосьці, эстэтыцы. Прыгажосьць ратуе, сказаў Талстой, але калі руйнуецца яе стваральнік, Бог, яна губляе сэнс. Але калі бачаць, што можна інакш, хораша, ахвотна гэта падхапляюць.

- Ксёндз паказвае ім, што можна інакш?

- Галоўнай выявай праз убраньне касьцёла, нейкую гармонію, якую я імкнуся стварыць. Я запрашаю да сабе на калядку, рыхтую прыём. Я хораша накрываю стол, падаю закускі, талеркі першае, другое... Людзі зьдзіўленыя, бо ў іх усё адразу выстаўляюць на стол; гэта паказ нейкага багацьця, такі сапраўдны пачастунак. А я ім тлумачу, што хораша - ня значыць шмат і дорага. Ня трэба вешаць дываноў на сьцяну, але можна яе пафарбаваць дабяла. Тады таньней, прасьцей і прыгажэй.

- Cьвяты таксама больш багатыя, чым прыгожыя?

- Атмасфэру сьвятаў тут ня вельмі відаць. У Вялікдзень людзі падносяць ежу для асвятленьня ў паліэтыленавых рэклямных пакетах. Два галоўных сьвята на Беларусі гэта, зрэшты, Новы год і Дзень жанчын. Толькі потым Вялікдзень і Каляды. Можа яшчэ Дзень нараджэньня Леніна...

-А як выглядае гэты вялікі Жаночы дзень?

– Доўжыцца цэлых два дня: 8 і 9 сакавіка. Ніхто не працуе. Усё п'юць за дабрабыт дам. Гэтая вялікая падзея, трубіць аб тым радыё і тэлебачаньне. Кветкі, пажаданьні, проста вялікае дзяржаўнае сьвята.

- Трохі як у нас 40 год таму назад...

- У нас ніколі не было так, як там. Пасля распаду СССР пачалося паездкі на захад. Нешта пачало зьмяняцца, людзі спадзяваліся на іншае жыцьцё. Але пасьля 1994 года ўсё спынілася. Моладзь расчаравалася, убачыла, што ў іх няма шанцаў адкрыць крылы. Ідуць вучыцца, потым іх накіроўваюць на працу.

-Няма беспрацоўя?

- А адкуль! Там 2%-нае беспрацоўе, усё чаго-небудзь робяць. Падмятаюць вуліцы, сядзяць у музеях.

- Гэта ці наўрад горш усяго? Хоць хапае на жыцьцё.

- Яны гавораць так: мы не жывём, мы "выжываем”. Дрэнная праца, дрэнная зарплата. Але ня гэта самае дрэннае. Самае дрэннае гэта тое, што ў тых людзях сядзіць усярэдзіне. Там цяжка знайсьці сям'ю ў якой хтосьці ня быў бы рэпрэсаваным, або ня быў у Афганістане, не забіў чалавека. Тыя, якія забівалі ненармалёвыя, страшна пакутуюць. Ёсць у Рэчыцы такі чалавек, рэдка цвярозы. Гаворыць: я забіваў і мне гэта нават спадабалася. Дзяржава сказала, што можна забіваць, а як я вярнуўся дахаты, апынулася, што ўсё гэта няпраўда. Як з гэтым жыць, пытае, калі няма прабачэньня? Гэтыя людзі - гэта ахвяры, я схіляюся над імі з вялікай пакорай.

-Гэтай пакоры навучылі ксяндза 14 гадоў на Беларусі?

- Такая ў мяне надзея. Сёньня я ведаю, што аб ні аб кім нельга сказаць напэўна, што ён дрэнны, дурны або несумленны. Нікога нельга выкрасьляць. Трэба проста зразумець. Калісьці прыехаў да нас архітэктар габрэйскага паходжаньня. Калі яго спыталі, як яму тут падабаецца, адказаў: тут людзі жывуць як у гета. Нібы знаходзіліся ў сталай небяспецы. Адгэтуль сэкс і алкаголь, уцёкі ў задавальненьне. Такі ход па-банку, каб яшчэ што-небудзь ад гэтага жыцьця ўзяць. Іх гарнітурам зьяўляецца спартовы/трэніравальны касьцюм, жанчыны апранаюцца так, што вуліца паходзіць на лёгкі парнаграфічны фільм. Кожны прагне каханьня, спрабуе яе як-небудзь займець: купіць, выкрасьці, выгандляваць. За любы кошт. Нават коштам СНІД.

-Вы размаўляеце аб гэтым?

- Яны не жадаюць аб гэтым размаўляць, яшчэ больш засмучаць гэтую сваю шэрую жыцьця. А якая ў іх альтэрнатыва? Рэчыца - гэта зона Чарнобыля, яны ведаюць, што могуць памерці ранней за іншых, хоць няма ніякіх афіцыйных дадзеных аб заражэньні. Што я магу зрабіць? Я магу ім дапамагчы здабыць сябе ў гэтай рэчаіснасьці. Знайсці надзею, веру, проста сэнс жыцьця.

Магдалена Божка, “"Tygodnik wsсhodni", пераклад www.mfront.net

Написать комментарий 21

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях