4 мая 2024, суббота, 16:31
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Александр Отрощенков: «Для нас Лех Валенса, Далай-Лама – живые легенды. Пример высокой моральности и верности принципам»

Александр Отрощенков: «Для нас Лех Валенса, Далай-Лама – живые легенды. Пример высокой моральности и верности принципам»

Встреча с известными борцами за права человека поможет белорусам найти правильный путь к лучшему будущему своей страны, считают демократические активисты, которые приняли участие в конференции, посвященной 25-й годовщине получения Лехом Валенсой Нобелевской премии мира.

Канфэрэнцыя сабрала ў Польшчы больш за 200 прадстаўнікоў з усяго сьвету. Ад Беларусі бяруць удзел сябры руху “Маладая Беларусь” — Артур Фінькевіч, Зьміцер Касьпяровіч, Цімафей Дранчук, руху “Эўрапэйская Беларусь” — Алесь Атрошчанкаў, Яўген Афнагель, Павал Юхневіч, кіраўнік “Моладзі БНФ” Франак Вячорка і фотакарэспандэнт газэты “Наша Ніва” Юлія Дарашкевіч. Падчас праграмы “Экспрэс Салідарнасьці” ўдзельнікі канфэрэнцыі наведалі Кракаў і канцэнтрацыйны нацысцкі лягер “Асвэнцым”, а цяпер знаходзяцца ў Гданьску, дзе адбываецца заключная частка праграмы — “Моладзевы Форум”. Тут адбыліся сустрэчы з лаурэатамі Нобэлеўскай прэміі Міру, — сярод іх зь Лехам Валэнсам і духоўным лідэрам Тыбэту Далай-Ламам, нагадвае “Радыё Свабода”.

Сябра грамадзянскай кампаніі “Эўрапэйская Беларусь” Аляксандар Атрошчанкаў адзначае, што дзякуючы імпрэзе мелася магчымасьць прыцягнуць увагу да праблемы палітвязьняў на Беларусі.

“Была магчымасьць расказаць аб рэпрэсіях у Беларусі, аб палітычных вязьнях, гэта важна на фоне расповедаў уладаў, што ў Беларусі палітычных вязьняў няма, але ж гэта хлусьня: каля 10 чалавек знаходзяцца пад так званым хатнім арыштам, 8 сьнежня распачнецца суд над Аляксандрам Баразенкам, які ўжо больш за паўтара месяца знаходзіцца ў турме без суду”, -- заявіў актывіст “Эўрапэйскай Беларусі”.

Вялізным уражаньнем сталася сустрэча з Нобэлеўскімі лаўрэатамі.

“Для нас усіх гэтыя людзі — жывыя легенды. Іх прыклад — прыклад высокай маральнасьці і вернасьці прынцыпам. Яны — гэта прыклад і ўзор”, -- адзначае Атрошанкаў.

Фатограф “Нашай Нівы” Юлія Дарашкевіч назвала магчымасьць здымаць сусьветна вядомых лаўрэатаў унікальнай:

“Арганізатары не пасьпелі мне зрабіць акрэдытацыю і ўчора паведамілі, што здымаць будзе нельга. З гэтай нагоды я апранула сукенку, бо для наведнікаў быў дрэс-код. Але ўсё ж пранесьці з сабой апаратуру здолела. І атрымалася крыху ў ідыёцкім становішчы, — у сукенцы, панчохах, на абцасах сядзела на падлозе сярод дзясяткаў фатографаў… Затое цудоўная была магчымасьць сфатаграфаваць Далай-Ламу, прычым супрацоўнікі аховы не чынілі ніякіх перашкодаў у гэтым… Ведаючы, як з гэтым выглядае сытуацыя ў Беларусі, не магло ня ўразіць. А сама магчымасьць як для фатографа была сапраўды ўнікальная”…

Адзін з актывістаў ініцыятывы “Маладая Беларусь” Зьміцер Касьпяровіч адзначае важнасьць досьведу колішніх актывістаў і лідэраў апазыцыйнай “Салідарнасьці” ў савецкай Польшчы:

“Польшча шлях да свабоды ўжо прайшла. І для нас вельмі важны яе досьвед у змаганьні за свабоду. Мы мелі магчымасьць размаўляць з простымі палякамі і з тымі, хто быў у шэрагах тагачаснай Салідарнасьці і браў удзел у акцыях пратэсту. Атрымалі ад іх нейкія практычныя парады, але важней маральная падтрымка: зарад пазытыву, веры ў тое, што мы на правільным шляху і перамога будзе за намі”.

Апошні дзень моладзевага форуму — 6 сьнежня, гасьцямі канфэрэнцыі маюць стаць прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі, кіраўнік Эўракамісіі Жазэ Мануэл Барозу ды іншыя вядомыя асобы.

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях