3 мая 2024, пятница, 21:49
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Выбіраем Плошчу

1
Выбіраем Плошчу

Грамадства пайшло насустрач уладзе. Дазволіла сабе зусім не выгодны кампраміс. .

Шмат якія партыі і аб’яднанні вырашылі прыняць удзел у “выбарах”. Пасля ўсяго, што нарабіла ўлада, было не проста прыняць гэткае рашэнне

Заходнія добразычліўцы настойліва падштурхоўвалі абодвы бакі насустрач адзін аднаму. Крок, яшчэ крок – і ўсё будзе цудоўна. Як у Еўропе. Вунь жа першыя пераканаўчыя дзеянні ўлады. Ажно трох палітвязняў выпусцілі на волю. Пачынаецца дэмакратызацыя краіны. Дзе ж вашы ўсхваляваныя воплескі ў адказ? Усе на “выбары”, і недарэчная “палатка” ўмомант ператворыцца ў парламент. А ўжо тады!..

Але дзівосаў не дачакаліся. Ні апазіцыя. Ні тыя за мяжой, хто ўжо выяўна бачыў німб святасці над галавой улады. Яшчэ толькі на даляглядзе ледзь акрэсліліся “выбары”, а кіраўнічы зладжаны аркестрык сваёй старой мелодыяй паставіў усё на месца. Каб кожны ўспомніў, дзе жыве. І чаго ад кожнага чакаюць. Кобрынскі інжынер Аляксандр Мех запісаў тады на мабільнік прафілактычную размову ягонага начальніка і мясцовага гэбіста. З ім, патэнцыйным кандыдатам у дэпутаты.

Спагадлівыя таварышы патлумачылі неразумнаму інжынеру, які наважыўся скарыстацца гарантаваным канстытуцыяй правам выбіраць і быць абраным, што яго ў выніку чакае. Выхаваны начальнік не вымавіў брыдкага расійскага слова, якім у такіх выпадках кіраўніцтва пераконвае няўдзячных. Стварыў красамоўны аналаг, паабяцаўшы “поўны алес”. І “алес” той не замарудзіў. Інжынера выгналі з працы. І выдатная характарыстыка стараннага працаўніка, выказаная тым жа начальнікам, не дапамагла. Добрага інжынера, вядома, шкада, але чаго не зробіш дзеля стабільнасці дзяржавы. І сапраўды, не вызначыла ж начальства менавіта яго ў якасці кандыдата. А ў такім разе, чаго ён торкаўся? Гэта там, на Захадзе, чытаючы рэжымную канстытуцыю, хтосьці пралівае слязу замілавання – якая дэмакратыя! А свае павінны разумець, што тут усім кіруе вертыкаль. А яна крок улева або ўправа лічыць бунтам і спыняе гэта ўсімі наяўнымі сродкамі.

Пасля гучнага скандалу з дакументальна зафіксаваным выбарчым злачынствам усім варта было б з агідай адхіснуцца ад гэтай няўклюднай гульні ў “парламент”. А тым болей, заходнім рупліўцам бездакорнай дэмакратыі. Але дзе там!..Нават самая прынцыповая ў сваім стаўленні да рэжыму Польшча не змагла ўтрымацца перад відавочнай неадольнасцю прызнання апошняй еўрапейскай дыктатуры. Міністр замежных спраў паспяшаўся сюды на перамовы. І вярнуўшыся дадому, адзначыў, што быў прыемна ўражаны цеплынёй прыёму ў Белавежы, высокай якасцю зубрынай пячонкі і рэжымнага бімберу. Пасля такіх шчырых перамоў хіба можна пакідаць гасцінае чынавенства ў жорсткай ізаляцыі. А непрывабнае аблічча ўлады можна палічыць экзатычнай данінай “суверэннай” дэмакратыі.

Самымі дальнабачнымі ў гэтым усееўрапейскім фарсе з выбарамі паказалі сябе не дасведчаныя і спрактываныя палітыкі, нашы і замежныя, а хлопцы і дзяўчаты з “Маладога фронту”. Яны дакладна пазначылі сваю пазіцыю: “Байкот!” Шмат хто далучыўся потым.

Час пацвердзіў маральную бездакорнасць выбару. Ды і палітычную – таксама. Нічога не змянілася ў краіне. Усё тыя ж неадольныя заслоны для непажаданых кандыдатаў. Як і раней, для сустрэчы з выбарцамі прызначалі ім пляцоўкі ў такіх месцах, куды і вулічны сабака пасаромеўся б ісці. Усё тое ж прымусовае датэрміновае галасаванне. І славутыя 0,07 адсотка нязгодных у выбарчых камісіях, каб з падлікам галасоў не было праблем. Які сэнс на гэткія “выбары” ісці? Дзеля чаго падтрымліваць рэжым, які падзяліў грамадзян на дзве няроўныя часткі – пазбаўленых свабоды і наглядчыкаў? Вядома, гэтую дробязь можна не заўважыць. Паслухаць мудрае начальства. Пайсці галасаваць. І паціху дачакацца лепшых дзён. Вось толькі, на вялікі жаль, ніякіх пераменаў не прадбачыцца.

Дэмакратычнае грамадства зрабіла ўсё магчымае, каб знайсці паразуменне з уладай. Але тая крок насустрач зрабіць не пажадала. І перакрыла найбольш надзейны шлях да пераменаў – праз выбары.

А ў такім разе мы выбіраем плошчу. Няхай крычаць прапагандысты, што пратэстоўцаў мала і нічога яны змяніць не могуць. Калі ўсё так, навошта ж тады ўлада ўтрымлівае незлічоную арду амапаў ды спецназаў? Чаго так хвалюецца, крычыць і пагражае з тэлеэкрана правіцель, калі ён насамрэч не баіцца народных пратэстаў?

Ахвярнасць і мужнасць тых, хто выходзіць на плошчу, марнымі не будуць. Усё гэта яшчэ адгукнецца. Надзеі спраўдзяцца. Зло вечным не бывае. І мы ўбачым вольнай Беларусь.

28-га на плошчу выйдуць тыя, хто у гэтай краіне гонар і годнасць не страціў. Выйдзе моладзь, якая за калючым дротам жыць не пажадала. Выйдуць тыя, хто Пагоні і святому бел-чырвана-беламу сцягу не здрадзіў. Выйдуць усе, хто не выйсці не можа. І нават калі б выйшаў толькі адзін чалавек…

Няўжо мы пакінем яго ў адзіноце?

Написать комментарий 1

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях