25 декабря 2024, среда, 19:28
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Белорусские поляки не доверяют польскому МИД

3

Члены Союза поляков Беларуси пришли к выводу, что Варшава была готова пожертвовать их интересами ради того, чтобы склонить Александра Лукашенко в сторону Европы. Сближению с Евросоюзом препятствовало преследование непризнанного белорусскими властями Союза поляков.

Місыя польскіх дыпляматаў, якія стараліся пераканаць незалежны Зьвяз палякаў Беларусі пад кіраўніцтвам Анжалікі Борыс аб’яднацца з падкантрольнай беларускім уладам арганізацыяй Юзэфа Лучніка, аказалася няўдалай.

Беларускія дыпляматы запрапанавалі аб’яднаць незалежную й праўладную арганізацыі палякаў Беларусі. Польскае Міністэрства замежных справаў згадзілася. Перамовы аб аб’яднаньні двух Зьвязаў палякаў дыпляматы вялі ў таямніцы ад прадстаўнікоў польскай нацыянальнай меншасьці, - піша польская газэта “Dziennik”.

9 верасьня Анжаліка Борыс была тэрмінова запрошаная ў Варшаву, дзе ёй прадставілі плян аб’яднаньня. У ім было пазначана, што ў групе перамоўшчыкаў яе быць не павінна, а “аб’яднаўчы” зьезд павінен адбыцца як мага хутчэй.

Фактычна гэта азначала, што польскія дыпляматы зьбіраліся спыніць падтрымку дзеячаў незалежнага Зьвязу палякаў.

Нягледзячы на ціск, які аказвалі на іх прадстаўнікі польскай дыпляматыі, сябры няпрызнанага Зьвязу палякаў Беларусі адмовіліся аб’ядноўвацца з марыянэткавай арганізацыяй Юзэфа Лучніка. Польскі прэм’ер Дональд Туск раскрытыкаваў дзеяньні МЗС і падтрымаў спадарыню Борыс.

Улады Польшчы не адмовіліся ад падтрымкі Зьвязу палякаў Беларусі, але давер польскай нацыянальнай меншасьці да варшаўскіх дыпляматаў пахіснуўся.

Написать комментарий 3

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях