25 декабря 2024, среда, 9:26
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Исключенный из вуза оппозиционер Дмитрий Железниченко обратился в ООН

3

Бывший студент Гомельского государственного университета имени Ф.Скорины, а теперь солдат транспортных войск в Жлобине Дмитрий Железниченко направил жалобу в Комитет ООН по правам человека.

Ён аспрэчвае судовыя пакараньні штрафамі й арыштам нібыта за незаконнае прадпрымальніцтва, лаянку й непадпарадкаваньне міліцыі, а таксама паўторнае выключэньне з трэцяга курсу матэматычнага факультэту Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, перадае “Радыё Свабода”.

“Мае юрыcты дапамаглі скласьці скаргу ў камітэт ААН. Мы прайшлі абсалютна ўсе інстанцыі, спрабуючы дамагчыся ісьціны й аднаўленьня ва ўнівэрсытэце. І каб зь мяне зьнялі гэтыя недарэчныя абвінавачваньні ў нецэнзурнай лаянцы, у правакаваньні канфлікту зь міліцыянтам, за што ўрэшце мяне другі раз адлічылі.

Гэтай падтрымкі мы не знайшлі, нягледзячы ні на дапамогу Беларускага Хэльсынскага камітэту, ні на тое, што пасьля першага адлічэньня ўдалося аднавіцца ва ўнівэрсытэце. На жаль, іншага выйсьця няма. Камітэт ААН – гэта адзіная міжнародная структура, якая мае ўплыў у Рэспубліцы Беларусь і з дапамогай якой можна, відаць, атрымаць хоць бы маральную перамогу”, – сказаў Зьміцер Жалезьнічэнка.

У войску з 22-тысячнага грашовага забесьпячэньня салдата Жалезьнічэнкі вылічваюць 9 тысяч рублёў, альбо 40 працэнтаў, на пагашэньне двух зьдзеклівых штрафаў – за “незаконнае прадпрымальніцтва” й “непадпарадкаваньне міліцыянту”.

Написать комментарий 3

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях