6 декабря 2025, суббота, 0:48
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Писатель Владимир Орлов в больнице

15

6 ноября известному белорусскому писателю Владимиру Орлову была сделана операция в связи с инфарктом.

Тэрміновая апэрацыя, якую зрабілі у рэспубліканскім навукова-практычным кардыялягічным цэнтры у Менску, паводле лекараў, прайшла пасьпяхова. Цяпер Уладзімер Алоў знаходзіцца ў рэанімацыі і пачынае курс рэабілітацыі, паведаміла “Радыё Свабода”.

Напярэдадні пісьменьнік знаходзіўся у Лёндане, дзе выступаў на “Дзядах” і браў удзел у калёквіюме, прысьвечаным Янку Купале і Якубу Коласу. Тэма яго выступу – “Зыход паэта зь яснай явы: вэрсіі Купалавай сьмерці”. Па прылёце ў Менск зьвярнуся да лекараў, быў адразу шпіталізаваны і праапераваны.

Уладзімер Арлоў цяпер завяршае працу над новым выданьнем кнігі “Краіна Беларусь” і працуе над новай кнігай паэзіі.

Прыхільнікі творчасьці Арлова, якіх вялікае мноства, напэўна дачакаюцца гэтых і новых кніг славутага майстра.

Написать комментарий 15

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях