23 декабря 2024, понедельник, 16:48
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Зинаида Бондаренко: «Подорожало буквально все, а зарплаты растут только у чиновников»

10

Белорусское руководство утверждает, что мировой финансовый кризис не отражается на стране. А что думают по этому поводу известные в Беларуси люди? Ощущают ли они на себе, на своих семьях кризис?

Зінаіда Бандарэнка – народная артыстка Беларусі гаворыць у інтэрв'ю «Радыё Свабода», што яна не проста адчувае, а нават вельмі адчувае наступствы крызісу:

“Учора схадзіла ў гандлёвы цэнтар “Аэрапорт”, ён тут побач з маім домам. Мяса, ну, так падаражэла! Ды, усё літаральна – і малочныя прадукты, і сыры... Ну, а пэнсіі не павялічыліся. Заробкі, наколькі я ведаю, паднялі з 1-га верасьня толькі настаўнікам. А астатнім людзям заробкі не павысілі. Растуць заробкі толькі ў чыноўнікаў – я так лічу і не толькі я.

А што тычыцца крызісу, дык у мяне адчуваньне, што гэта толькі пачатак. Будзе горш, бо ўжо вядома, што за кватэру, энэргію, ды і іншыя паслугі трэба будзе плаціць больш. У нас жа не пытаюцца, урад робіць сваю справу – і ўсё”.

Старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі, найперш, хвалюецца за жонку:

“Жывем мы сьціпла. А крызісы найперш адчуваюць тыя, хто жывуць багата. Але іншае пытаньне, што жонцы трэба ісьці да стаматоляга. А ставіць пратэзы гэта даволі дарагое задавальненьне. І я баюся, што ў бліжэйшы час кошты будуць расьці. А гэта і цяпер вельмі дорага”.

Намесьніца старшыні аргкамітэту па стварэньню Беларускай партыі працы Тацяна Ваніна распавядае:

“У нас, у апазыцыі, фінансавы крызіс заўсёды, ён пажыцьцёвы. Так што ў глябальным сэнсе мне нешта цяжка сказаць. Але я адчуваю рост цэнаў – заходзіш у краму і робіцца жахліва. Я ня ведаю, наколькі рост цэнаў зьвязаны з агульным крызісам. Можа, гэта асаблівасьці нашай краіны – рост цэнаў, недахоп грошай і г.д.

Я, вось, думаю, у замежжы бэнзін танее. А ў нас цэны не зьмяняюцца. Пакуль ён па старой цане. Але чакаецца ўсё роўна падвышэньне. Усясьветныя цэны на газ таксама меншыя. А ў нас – не. Мне проста страшна думаць, што будзе ўзімку”.

Спадарыня Ваніна жыве ў Дзяржынску:

“Увесь дабрабыт у хаце залежыць ад цаны на газ. Бо ўлетку мы плацілі за газ, які пастаўляюць з Расеі, дзесьці 400 тысяч, то бок пад 200 даляраў за тысячу кубоў. Я жыву ў Дзяржынску. І ў маёй хаце стаіць кацёл, да якога падведзены прыродны газ. Ім хата і атапліваецца”.

Написать комментарий 10

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях