8 мая 2024, среда, 11:27
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Бывший политзаключенный – в списке невыездных

Сегодня одного из лидеров «Молодого Фронта» бывшего политзаключенного Змитра Дашкевича на белорусско-польской границе не выпустили в Литву.

Памежнікі знайшлі ягонае прозьвішча ў кампутары і патлумачылі яму, што ён лічыцца асуджаным. Паводле Зьмітра Дашкевіча, яны сказалі, каб той “ішоў пешкі туды, адкуль прыехаў”, паведамляе “Радыё Свабода”.

Лідэра "Маладога Фронту" вызвалілі са Шклоўскай калёніі 23 студзеня. Перад тым, 22 студзеня Вярхоўны суд перагледзеў справу Дашкевіча і вынес яму пакараньне, меншае за ранейшае: не паўтара, а адзін год зьняволеньня. Такім чынам, атрымалася, што Зьміцер Дашкевіч адбыў больш тэрміну 4 месяцы.

Улічваючы, што база грамадзянаў, якім забаронены выезд з краіны, існуе ў электронным выглядзе, унесьці зьмены ў яе, па словах чыноўнікаў МУС, можна ў лічаныя хвіліны. Аднак ад моманту вызваленьня Дашкевіча ўжо мінула 10 дзён, то вынікае, што знаходзіцца былы палітвязень у гэтай базе зусім не з прычыны таго, што быў асуджаны.

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях