25 декабря 2024, среда, 19:21
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Провокация против председателя Союза поляков (фото)

12

В Гродно неизвестные совершили провокационные действия против председателя непризнанного властями Союза поляков Беларуси Анжелики Борис.

Вярнуўшыся дадому Анжаліка Борыс заўважыла на дзвярах намаляваны фарбай чорны крыж. Перад дзвярымі кватэры ляжалі сасновыя галінкі – прыкмета таго, што ў хаце знаходзіцца нябожчык. Чорныя крыжы невядомыя намалявалі таксама і на ўсіх чатырох вокнах кватэры, паведамляе “Радыё Рацыя”.

За апошні час гэта далёка не першы інцыдэнт: цягам некалькіх месяцаў невядомыя шэсць разоў залівалі дзвярныя замкі клеем, у выніку чаго іх даводзілася змяняць, а восенню мінулага года намалявалі на дзвярах кватэры Анжалікі Борыс зорку Давіда.

Зараз старшыня непрызнаванага ўладамі Саюзу палякаў на Беларусі выклікала супрацоўнікаў міліцыі, якія засведчылі факт злачынства. Пакуль Анжаліка Борыс устрымліваецца ад каментароў і лічыць, што расследаваннем справы павінны займацца праваахоўныя органы.

- Мне пакуль складана сказаць, хто і дзеля чаго гэта робіць. Міліцыянты, калі атрымліваюць загад сачыць за мной, робяць гэта дзень і ноч. Хай жа з такім поспехам і стараннем ахоўваюць маю кватэру.

Як сведчыць практыка, супрацоўнікі гродзенскай міліцыі не раскрылі пакуль ніводнага злачынства, здзейсненага ў дачыненні да дзеячоў апазіцыі.

Написать комментарий 12

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях