23 декабря 2024, понедельник, 9:16
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Лявон Бощевский: Только бойкот

5

Газета «Наша Ніва» пишет о пресс-конференции, которая прошла сегодня в Управе БНФ и на которой было заявлено о необходимости бойкотировать «парламентские выборы».

У сераду лідэры палітычных сілаў, якія выступаюць за байкот “парлямэнцкіх выбараў”, далі прэс-канфэрэнцыю.

У ёй удзельнічалі старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі, лідэр «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч і каардынатар «Хартыі’97» Зьміцер Бандарэнка. Ня змог прыйсьці толькі старшыня аргкамітэту БХД Павал Севярынец, але ён прасіў перадаць, што пазыцыя арганізацыі не зьмянілася, і прадстаўнікі ад БХД здымуць свае кандыдатуры да 23 верасьня.

Лявон Баршчэўскі ад пачатку праінфармаваў, што на апошнім паседжаньні Палітрады АДС было прынятае патрабаваньне ўключыць прадстаўнікоў апазыцыі ва ўчастковыя выбарчыя камісіі да 8 верасьня. Зроблена гэта не было, а колькасьць прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў у камісіях вагаецца ў межах статыстычнай памылкі. Пасьля гэтага старшыня БНФ прадэманстраваў выпуск газэты Rzeczpospolita ад 30 траўня, дзе лідэр АГП Анатоль Лябедзька казаў, што апазыцыя пакідае за сабой права зьняцьця сваіх вылучэнцаў, калі ня будзе дапушчаная да падліку галасоў.

«Нават у параўнаньні з 2004 годам сёньня сытуацыя горшая. Мяне, чалавека ня новага ў выбарчых кампаніях, не ўключылі ў склад участковых камісій у Кастрычніцкім і Савецкім раёнах Менску. Пэўна, не хапіла кваліфікацыі», – кажа Л. Баршчэўскі.

Палітык прызнае, што да ўдзелу апазыцыю падштурхоўваюць збоку — і ўлада, і Захад.

«На Захадзе ў пэўных палітычных колах цяпер назіраецца зьмена партнёраў у дачыненьні Беларусі. Яны кажуць, што апазыцыя слабая, таму ня трэба зь ёй размаўляць. Нам абяцаюць, што голас апазыцыі таксама будзе ўлічаны. Але апошнія падзеі, як сустрэча Сідорскага з прэм’ерам Літвы Кіркіласам, гавораць аб адваротным. Ідэя абмежаванага прызнаньня “палаты” знайшла прыхільнікаў на Захадзе. Нядаўна і спадар Мілінкевіч заявіў, што ня будзе супраць падобнага прызнаньня. На маю думку, “палата” не павінна быць прызнаная, мы супраць прызнаньня рэжыму. З 23 верасьня Партыя БНФ будзе працаваць у рэжыме байкоту. Сёньня наша задача патрабаваць новых выбараў», — кажа Л. Баршчэўскі.

На пытаньне пра зварот, што падпісалі 15 з 19 вылучэнцаў ад БНФ, Баршчэўскі адказаў, што яго няма.

«Ёсьць дакумэнт, які нельга назваць дакумэнтам. Там няма ніводнага подпісу, даты. Ёсьць рашэньне мінулага Сойму партыі аб зьняцьці сваіх вылучэнцаў, якое павінна выконвацца ўсімі. Ня выключана, што 20 верасьня гэтае рашэньне можа быць перагледжана, але я ў гэта ня веру. Выкарыстаю увесь свой аўтарытэт, каб рашэньне не зьмянілася. Калі мы ідзем на “выбары” да канца, то гэта фактычнае сьведчаньне таго, што мы згадзіліся, каб нашы галасы лічылі шулеры», — працягвае старшыня БНФ.

«Нельга чакаць нейкага дэмакратычнага падліку. Выбары ўжо цяпер ня могуць быць прызнанымі легітымнымі. Абараніць свае галасы мы можам толькі 28 верасьня на Кастрычніцкай плошчы», — кажа старшыня «МФ» З. Дашкевіч.

Зьміцер Бандарэнка кажа, што хоць «Хартыя’97» ад пачатку выступала за байкот “выбараў”, але да апошняга былі спадзяваньні, што ўлады могуць пайсьці на саступкі. «Пасьля 8 верасьня дыскусія скончылася», — кажа ён.

«Навошта Калякін, Лябедзька, Статкевіч ідуць на выбары, цяжка зразумець. Лябедзька кажа, што “выбары” несправядлівыя, але грамадзян нельга пазбаўляць магчымасьці галасаваць. Прабачце, але гэта тое самае калі ў краме ляжыць тухлае мяса, але спажывец яго мусіць ужываць. Па маіх падліках, на сёньня кандыдатамі зарэгістраваныя прыкладна 115 чалавек з дэмакратычнымі поглядамі, калі ўсе яны здымуцца, то мы атрымаем 70-80 безальтэрнатыўных акругаў. Колькі б улада ні гнала людзей на падобнае галасаваньне, ні пісала завоблачныя працэнты тых, што прагаласавалі, ніхто ў гэта не паверыць. Прызнаць такую “палату” будзе вельмі праблематычна. Нам жа лягчэй будзе патрабаваць новых выбараў. На сёньня ж некаторыя гатовыя пайсьці ў “парлямэнт” у якасьці «шасьцёрак». Гэта будуць людзі, якіх асабіста зацьвердзіць Лукашэнка, на якіх будзе існаваць кампрамат. Ваш голас, каб ня быў скрадзены, можа быць пачуты толькі на Плошчы», — кажа З. Бандарэнка.

Баршчэўскі кажа, што сваімі заявамі пра байкот “выбараў” яны наўрад ці прынясуць шкоду «той рыхлай кааліцыі, якая існуе зараз». На ягоную думку большую шкоду тут могуць нанесьці тыя палітыкі, якія выступаюць за прызнаньне “палаты” ці Абхазіі з Асеціяй.

Написать комментарий 5

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях