23 декабря 2024, понедельник, 16:23
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Марцін Паўлсэн: «Без беларускай мовы вашу краіну не зразумець»

13
Марцін Паўлсэн: «Без беларускай мовы вашу краіну не зразумець»

Беларускую вучаць не толькі закаханыя ў беларускіх дзяўчын ці хлопцаў рамантыкі, але і сур’ёзныя навукоўцы кшталту 34-гадовага Марціна Паўлсэна з Нарвегіі.

Дзесяць гадоў таму будучы навуковы супрацоўнік Бергенскага ўніверсітэту ў Нарвегіі прыехаў у Беларусь і зразумеў, «што беларускую культуру і сітуацыю ў краіне нельга зразумець без беларускай мовы». З тых часоў ён шукае ў беларускай рысы роднай нарвежскай, а веды выкарыстоўвае ў межах праекту аб вывучэнні ўплыву лічбавых тэхналогій на развіццё ўсходнеславянскіх моваў.

Марцін Паўлсэн распавёў generation.by пра свае поспехі ў вывучэнні беларускай мовы:

«Я прыехаў у Менск, каб вывучаць расейскую мову. І доўга меркаваў, што валодання расейскай мовай дастаткова, каб разумець Беларусь. Але з цягам часу зразумеў, што беларускую культуру і сітуацыю ў краіне нельга зразумець без беларускай мовы. Таму ў 2002 годзе вырашыў, што трэба вывучаць і беларускую.

У час вучобы ў БДАТУ па абмене студэнтамі мне пашэнціла, бо я меў магчымасць адзін займацца з выкладчыцай. Таму мы змаглі выбраць аптымальную хуткасць заняткаў.

Самае складанае палягала ў адсутнасці (на той час, цяпер, здаецца, ужо ёсць) падручнікаў для замежнікаў, якія захацелі вывучаць беларускую. Бо замежнікам, відавочна, складана вучыцца па тых самых падручніках, па якіх вучацца беларусы. Таксама спачатку было складана знайсці беларусаў, якія хацелі размаўляць са мной па-беларуску. Але і гэта праблема знайшла сваё рашэнне.

Я бываю у Беларусі кожны год. Беларускамоўныя беларусы ахвотна размаўляюць са мной. Але іх няшмат, таму часта даводзіцца пераходзіць на расейскую мову.

Цяпер я чытаю па-беларуску амаль кожны дзень, час ад часу пішу, але размаўляю вельмі рэдка, толькі калі бываю ў Беларусі.

Беларуская мова мне падабаецца за тое, што засталася блізкай да гутарковай мовы і дыялектаў. У гэтым плане беларуская мова падобная на маю родную мову, нарвежскую. Мне вельмі падабаецца слова «смак», бо яно ёсць і ў нарвежскай мове. І мае тое самае значэнне, што і ў беларускай.

Мае парады замежным студэнтам: слухайце беларускую музыку, напрыклад, N.R.M. Праз сучасную музыку прасцей дамагчыся добрага вымаўлення і даведацца пра тое, як беларусы цяпер размаўляюць».

Написать комментарий 13

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях