11 мая 2024, суббота, 5:14
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Зьмiцер Вайцюшкевiч прэзентаваў новы кліп

Зьмiцер Вайцюшкевiч прэзентаваў новы кліп
Зьмiцер Вайцюшкевiч

Кліп на песьню «Калі заўтра роўна ў шэсьць» зрабіў аніматар Сяргей Кастрыцкі.

Песьня «Калі заўтра роўна ў шэсьць» увайшла ў альбом Зьмітра Вайцюшкевіча «Камэта», напісанага на музыку і словы Яраміра Ногавіцы, у беларускім перакладзе Віталя Воранава. Менавіта яе абраў для ўвасабленьня рэжысэр-аніматар Сяргей Кастрыцкі, вядомы з кліпа таму ж Вайцюшкевічу «На Каляды» і «Дым» гурту Pomidor/off.

«Кліп гэты – мультыплікат у чыстым выглядзе. Ягоная ідэя – паказаць тую частку гісторыі, пра якую мала кажуць. Пра гісторыю Першай сусьветнай і пра беларусаў, якія ваявалі за імпэрыю, такі быў час. Памяці нашых землякоў і прысьвячаецца гэтая праца», – сказаў рэжысэр з нагоды прэзэнтацыі на TuzinFM.

Зьміцер Вайцюшкевіч у гэтай сувязі праводзіць паралелі з сучаснасьцю: «Мы абсалютна неабароненыя перад вайною ў наш час. Вайна зноў прыйшла, яна зусім побач, на Ўкраіне. І яна пагражае небясьпекаю ў тым ліку і беларусам». Выканаўца і рэжысэр не сышліся ў некаторых момантах роліку, але Зьміцер усё ж «прыняў працу». «Мне падабаецца тое, што робіць Кастрыцкі, ён таленавіты і бачыць сьвет па-свойму», – зазначае сьпявак.

Музыка і рэжысэр зьбіраюцца працягнуць супрацу. Наступны кліп на песьню Зьмітра Вайцюшкевіча задумваецца як шпіёнскі.

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях