11 мая 2024, суббота, 1:59
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Беларускія музыканты: «Прабіцца праз абыякавасць і замоўчванне»

1
Беларускія музыканты: «Прабіцца праз абыякавасць і замоўчванне»

Удзельнікі праекту «(Не) расстраляная паэзія» запісалі відэазварот.

Удзельнікі музычнага праекту «(Не) расстраляная паэзія» запісалі відэазварот, у якім тлумачаць чаму важна звярнуць увагу на паэтаў 1930-х гадоў.

Akute робяць песняю верш Анатоля Вольнага «Я цябе пакахаў», Dzieciuki напісалі музыку на верш Міхася Чарота, Vinsent абраў для сябе верш «Метрапалітэн» Зямы Піваварава, Лявон Вольскі працуе з творам «Ты помніш» Юлія Таўбіна, Аляксандар Памідораў заспявае «Гультая» Майсея Кульбака… Трэк-ліст праекту «(Не) расстраляная паэзія» гатовы, і пачалася праца ў студыі.

Пра гэта сайту Charter97.org паведамілі арганізатары.

Песні будуць прэзентаваныя ў сеціве ўвосень, а 29 кастрычніка ў клубе «Брюге» пройдзе канцэртная прэм’ера – роўна на 80-ыя ўгодкі расстрэлу большасці паэтаў-герояў праекту. «Мы маем цудоўную магчымасць зрабіць так, каб галасы тых, хто быў бязлітасна знішчаны, загучалі ізноў і набылі новую моц», – кажа ўдзельніца праекту Кацярына Ваданосава, якая рыхтуе песьню на словы Алеся Дудара «Асыпае чэрвень белы сад».

Праект рэалізуецца дзякуючы падтрымцы слухачоў. На старонцы кампаніі на Talaka.by сабрана сабрана 30% неабходных сродкаў. Вырашана працягнуць яе яшчэ на месяц. «Краўдфандынгавая кампанія ідзе досыць няпроста, бо сапраўды цяжка прабіцца праз абыякавасць і замоўчванне гэтае тэмы. У большасці СМІ тэма расстраляных паэтаў лічыцца нечытаемай, а людзі проста ня ведаюць іх імёнаў, бо пра іх не пішуць і не кажуць. Не ведаюць іх твораў, бо іх практычна не перавыдаюць з тых часоў. Тым больш узрастае каштоўнасць падтрымкі кожнага, хто далучаецца да нашай кампаніі. Бо мы якраз і маем на мэце прабіцца праз абыякавасць ды распавесці пра творцаў, якіх пазбавілі жыцця на пачатку ці на ўзлёце кар’еры», – кажа кіраўнік праекту «(Не) расстраляная паэзія» Сяргей Будкін.

Тых, хто падтрымае праект «(Не) расстраляная паэзія» чакаюць запрашальнікі на канцэртную прэм’еру, адмыслова выдадзеныя з гэтай нагоды «маўклівыя кнігі» з выявамі і цытатамі паэтаў ды іншыя падарункі.

Акрамя ўласна музычнай часткі, праект мае адукацыйны складнік. На восень плануецца правядзенне адкрытых лекцый пра літаратуру 1920-1930-х. У Facebook заснаваныя старонкі кожнага з пісьменнікаў-герояў праекту, на якіх змяшчаюцца іх біяграфіі, фота, вершы, урыўкі з твораў, успаміны пра іх ды іншыя матэрыялы.

Написать комментарий 1

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях