22 декабря 2024, воскресенье, 13:27
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

«Я из Литвы, по-русски не понимаю. Давайте по-белорусски»

5
«Я из Литвы, по-русски не понимаю. Давайте по-белорусски»
Фото: nn.by

Гicторыя літоўкi Агнэ, якая закахалася ў беларускую мову.

Памятаеце літоўку Агнэ Шняўкштайце-Бэйнарэне, якая проста так узяла і вывучыла беларускую мову? Мы расказвалі пра яе ў сакавіку. Пасля публікацыі забыць мову ў Агнэ ўжо не было ніякіх шанцаў, бо беларусы ўзяліся дапамагаць з моўнай практыкай. А ў ліпені дзяўчына прыехала ў Мінск у школу беларусістыкі, пишет nn.by.

Раней Агнэ прыязджала ў Беларусь толькі аднойчы, ды і тое ўсяго на тры дні. Цяпер жа ў яе былі цэлыя два тыдні, каб пазнаёміцца з беларускай сталіцай і адчуць беларускі дух. Перад самым ад’ездам мы сустрэліся з дзяўчынай і распыталіся, што яна цяпер думае пра нашу краіну.

Фото: nn.by

«Калі вы пра мяне напісалі, у фэйсбуку пачаўся космас. Пасыпаліся запрашэнні сябраваць, розныя людзі казалі мне, што будуць рады дапамагчы з мовай. Напісаў і хлопец з Украіны, прапанаваў запісацца ў школу беларусістыкі, бо ён сам там вучыўся і яму спадабалася», — распавядае дзяўчына.

Першым Агнэ напісаў хлопец з Оршы Арцём, завязалася перапіска. Цяпер, калі дзяўчына прыехала ў Мінск, Арцём таксама прыехаў пазнаёміцца вочна і звазіў Агнэ ў Курапаты. Дзяўчына шчыра здзівілася, калі даведалася, што многія беларусы там ніколі не былі.

Фото: nn.by

«Я вельмі хацела пабачыць гэтае месца, бо і сама працую ў падобным [Агнэ — гід у Мемарыяльным комплексе ў Тускуленай — НН]. Тым больш, я ведала пра пратэсты, якія ішлі. Мне было вельмі цікава там пабываць, — кажа дзяўчына.

— Усім трэба ведаць сваю гісторыю, і не толькі тую, якой вучаць у школах. Курапаты — трагічнае месца, дзе пахавана шмат ахвяр рэжыму. Як і ў Літве, ад рэжыму найбольш пацярпелі найлепшыя людзі — інтэлектуалы, палітыкі, грамадскія дзеячы. Трэба разумець гэта. Каб гісторыя не паўтарылася, трэба яе памятаць. Але там шмат кветак, бачна, што нейкія людзі прыходзяць. Гэта добра».

За гэтыя пару тыдняў Агнэ паспела трапіць на рыцарскі фэст у Вілейцы, адсвяткаваць Купалле ў вёсцы Азярцо, схадзіць на экскурсію ў Нацыянальны мастацкі музей, Нацыянальную бібліятэку, Музей старажытнай беларускай культуры, Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Наведала вечарыну паэзіі ў тэатры Янкі Купалы, навучылася спяваць «Тры чарапахі», «Простыя словы», «Купалінку» ды «Касіў Ясь канюшыну».

Фото: nn.by

«Што было надзвычай цікава ўбачыць, дык гэта парад з трактарамі з вусамі і ў капелюшах, — прызнаецца Агнэ. — Шчыра кажучы, мне крыху страшна бачыць такія вялікія парады з танкамі, з самалётамі. У нас такога не бывае. Зразумела, у нас і краіна меншая, і войска не такое. Цікава хоць раз у жыцці пабачыць падобнае».

Дзяўчыне беларуская сталіца падалася вялікім і зялёным горадам.

«Вільня — кампактны горад, які можна ўвесь прайсці пешшу, — распавядае Агнэ. — Мінск — велізарны, мне цяжка да гэтага прывыкнуць, у нас няма такіх плошчаў, але я ўжо крыху арыентуюся і вельмі ганаруся, што самастойна магу карыстацца метро. Цэны на транспарт вельмі нізкія — у нас разы ў тры вышэйшыя. Метро няма, а каб дабрацца аўтобусам з аднаго канца гораду у іншы, спатрэбіцца гадзіны паўтары.

Перад ад’ездам мы з валанцёрамі і ўдзельнікамі школы гадзін пяць шпацыравалі па Мінску. Да гэтага я бачыла горад у асноўным пад зямлёй і тое, што паспела заўважыць ля станцый метро. У апошні дзень я ўбачыла, што Мінск значна прыгажэй, чым я думала: вельмі шмат паркаў, утульных скверыкаў і зялёных зон. Я закахалася ў гэты горад!»

Фото: nn.by

«Трэба было мне запытацца дарогу да Купалаўскага, вырашыла спачатку звярнуцца па-англійску, — распавядае літоўка. — Чакала моладзь, думала, хіба ведаюць англійскую. Раз запыталася — паглядзелі на мяне вялікімі вачыма і збеглі. Другі раз запыталася — тое самае. Тады я вырашыла, што не — так нічога не атрымаецца. Паспрабавала звярнуцца па-беларуску. Тады маладая дзяўчына спынілася, адказала хоць і па-руску, але не збегла, паказала, куды ісці».

Што праўда, Агнэ кажа, такія непаразуменні хутчэй адзінкавыя. У асноўным ёй сустракаліся ветлівыя людзі.

«Я не ведала, як прайсці да вакзала, таму запыталася шлях у маладой пары ў метро. Яны адказалі мне на ідэальнай англійскай і правялі, хоць ім і было не па дарозе. Мы крыху пагаварылі, яны былі шчыра здзіўлены, што я прыехала вучыць беларускую мову, пыталіся: «Навошта вам гэта трэба? — распавядае Агнэ. — Потым я спыніла чалавека ў шыкоўным касцюме, папрасіла дапамагчы знайсці платформу і шлях. Ён не размаўляе па-англійску, таму я з ім гаварыла па-беларуску, а ён адказваў па-руску. Хвілін 15 ён аддаў на тое, каб дапамагчы мне знайсці цягнік, правёў наўпрост да яго».

Хоць і адбылося такое невялічкае моўнае расчараванне, Агнэ збіраецца зноў прыехаць у Беларусь і размаўляць з беларусамі па-беларуску. Тым больш, з сабой у Літву Агнэ вязе беларускія кнігі, каб падцягваць мову. «Возера радасці» Марціновіча, «Танцы над горадам» Арлова, «Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча» Рублеўскай — усё тое, што нараілі беларусы.

А пасля завяршэння школы беларусістыкі адзін з выкладчыкаў прэзентаваў Агнэ дзве часткі кнігі Лабадзенкі і Літвіноўскай «20 крокаў да беларускай мовы» — бо вучыць мову не таму, што трэба ці для птушачкі, а таму што любіць яе. Увесь наступны дзень пасля такой прыемнай нечаканасці Агнэ ўсміхалася.

«Калі я лепш вывучу мову і не буду саромецца пачаць размову, тады я хачу прыехаць яшчэ раз і паспрабаваць справакаваць беларусаў, вымусіць размаўляць са мной па-беларуску. Бо я ж замежніца, магу сказаць: «Прабачце, я з Літвы, па-руску зусім не разумею. Калі ласка, давайце размаўляць па-беларуску», — усміхаецца Агнэ.

Написать комментарий 5

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях