10 мая 2024, пятница, 16:43
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Як вярталася ў Беларусь «Пагоня»

2
Як вярталася ў Беларусь «Пагоня»

Малавядомыя аспекты з гісторыі нацыянальнай сімволікі.

Сёння амаль усе ведаюць гісторыю нацыянальнай беларускай сімволікі - бел-чырвона-белага сцягу і герба «Пагоня». Аднак пра некаторыя аспекты варта ўзгадаць.

Што тычыцца першага з сімвалаў, то арыгінальнае спалучэнне колераў стала шырока вядомае ў пачатку ХХ стагоддзя, калі Іван Луцкевіч і яго брат Антон сталі яго прапагандаваць.

У 1909-1912 гг. бел-чырвона-белыя стужкі пачалі выкарыстоўваюць беларускія студэнты ў Санкт-Пецярбургу. Таксама на іконе святога Язафата Кунцэвіча, ушанаванага уніяцкай царквой, на яго адзенні намаляваны бел-чырвона-белыя палосы, якія сімвалізуюць душу чалавека (белы) і кроў Ісуса на ёй (чырвоны).

На думку некаторых спецыялістаў, бел-чырвона-белыя колеры могуць мець свій радавод ад трохкутных сцяжкоў на піках польска-літоўскай кавалерыі, якія былі белымі з чырвоным крыжам Святога Георгія (прамы чырвоны крыж на белым палотнішчы), якія можна ўбачыць на карціне XVI стагоддзя, якая паказвае бітву пад Оршай у 1514 годзе.

І вядома ж, бел-чырвона-белы сцяг быў дзяржаўным ў БНР. Тады таксама разглядаўся бел-чырвона-чорны сцяг (дзе чорны колер сімвалізаваў беларускую зямлю, сімвал ахвярнасці і вернасці нацыянальным ідэалам) і чырвона-бела-чырвоны.

Бел-чырвона-белы сцяг быў дзяржаўным ў Беларусі з 1991 па 1995 гады. Пасля 1995 года ён стаў асацыявацца з беларускай дэмакратычнай апазіцыяй, таму ў цяперашняе час ён негалосна забаронены. Белы і чырвоны колер з’яўляюцца нацыянальнымі для беларускага народа і яго продкаў, і з гэтым ніхто не паспрачаецца (ёсць меркаванне, што гэтыя колеры прыйшлі да нас з Польшчы яшчэ ў часы ВКЛ).

Са сцягам ўсё зразумела, афіцыйныя ўлады яго «не любяць». А вось з гербам «Пагоня» сітуацыя іншая. Яго можна сустрэць на шматлікіх гербах беларускіх гарадоў і мястэчак. Але чаму сцяг пад забаронай, а герб не? Пагоню ж таксама, разам з бел-чырвона-белым сцягам, выкарыстоўвалі беларускія калабаранты якія супрацоўнічалі з нацыстамі падчас Другой Сусветнай вайны.

У 2000-х герб «Пагоня» быў уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь. І гэта было сапраўднае свята ў нацыянальна арыентаванага насельніцтва. На дадзены момант у Беларусі «Пагоня» прысутнічае на гербе Рэчыцы, Магілёва, Верхнядзвінска, Лепеля, Віцебскай і Магілёўскай вобласці.

Цікавае супадзенне, ўсе геаграфічныя месцы з «Пагоняй» размешчаны ва ўсходняй Беларусі, за выключэннем Лепеля (ён на поўначы Віцебскай вобласці). Але летапісная (гістарычная) Літва (не блытаць з сучаснай Літоўскай рэспублікай) гэта частка сучаснай Гродзенскай вобласці (па традыцыйнай версіі тапонім «Літва» адносіцца да тэрыторый Гродзеншчыны і Віленшчыны). Хаця пералічаныя суб’екты мелі «Пагоню» на гербах яшчэ ў той час, калі былі ў складзе Расійскай Імперыі.

Самае цікавае тое, што выяву “Пагоні” можна сустрэць на гербах Падляскага ваяводства і Бяльского павета ва ўсходняй Польшчы, на гербах расійскіх гарадоў Невель і Себеж ў Пскоўскай вобласці, а таксама горада Вележ Смаленскай вобласці. Тут усё ясна, гэта этнічныя тэрыторыі беларусаў. Толькі так можна растлумачыць наяўнасць нашых сімвалаў на іх гербах.

У міжваеннай Другой Рэчы Паспалітай гербам Палескага ваяводства таксама была беларуская «Пагоня».

Сучасны латвійскі горад Даўгаўпілс, раней называўся Дзвінск. Паводле Андрусаўскага перамір’я (1667 год) ён увайшоў у склад ВКЛ. Па выніках першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе быў уключаны ў склад Пскоўскай губерні Расійскай імперыі. У 1918 годзе ўвайшоў у склад БНР. У 1919 годзе Дзвінск знаходзіўся ў складзе БССР. 11 жніўня 1920 года расійскія бальшавікі аддалі яго Латвіі. Дык вось у перыяд з 1781 па 1920 гг. гэты горад меў герб «Пагоню» нараўне з двухгаловым арлом. Хоць да 1781 горад меў іншы сімвал («Еліта»).

Адметна і тое, што ў сучаснай Беларусі крыж на шчыце ваяра на «Пагоні» застаўся «літоўскі» і не быў перамаляваны на праваслаўны, як гэта рабілі царскія ўлады пасля акупацыі зямель ВКЛ.

Арцём Аблажэй, istpravda.ru

Написать комментарий 2

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях