11 мая 2024, суббота, 4:41
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Дзень беларускага гонару і годнасці

2
Дзень беларускага гонару і годнасці

Cёння - дзень памяцi герояў паўстання Кастуся Каліноўскага.

135 гадоў таму, 22 студзеня 1863 года, пачалося паўстанне супраць расейскай акупацыі ў Беларусі, Летувы і Польшчы. На Беларусі гэта паўстанне вядомае як нацыянальна-вызваленчае пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага 1863-1864 гадоў, пiша gs.by.

Слонімшчына ў тыя гады брала актыўны ўдзел у паўстанні, яе не раз інспектаваў сам Каліноўскі. І менавіта ў Слонімскім павеце пад вёскай Мілавіды (цяпер Баранавіцкі раён) адбылася адна з самых буйных перамог беларускіх паўстанцаў над расейскімі жаўнерамі. У гісторыяграфіі яна знаная як Мілавідская бітва.

Адным з камандзіраў паўстанцаў быў Францішак Юндзіл, з вясны 1863 года паўстанцкі ваенны начальнік Слонімскага павета. На тым месцы бітвы цяпер знаходзіцца капліца і помнік у гонар загінулых паўстанцаў.

Па другі бок дарогі ёсць помнік і загінулым расейскім жаўнерам. Як сказала карэспандэнту "ГС" адна з супрацоўніц Мілавідскага сельсавета, да 22 траўня, дня гадавіны Мілавідскай бітвы, помнік будзе адрамантаваны і да гэтай даты пройдуць адмысловыя імпрэзы.

Написать комментарий 2

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях