13 января 2026, вторник, 6:37
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Усё нармальна ў сеціве

5
Усё нармальна ў сеціве
Уладзiмiр Някляеў

Да стану нашага грамадства…

Учора ў сеціве абураліся паседжаннем Аргкамітэта па правядзенні 100-годдзя БНР.

Маўляў, як можна! Спрэчкі, амаль лаянка. Сябры Аргкамітэта паводзіліся так, што не хацелася бачыць - і навошта было ўсё гэта паказваць?

А як бы вам хацелася? Так, як сёння (і заўсёды) у Мінгарвыканкаме? Уціхую, за глуха зачыненымі дзвярыма? Каб ніхто не чуў, не бачыў? Так, як яно ад пачатку павялося ў Лукашэнкі, калі пра прынятыя рашэнні даведваемся постфактум з ягоных каментароў да іх?..

Станаўленне дэмакратыі магчымае толькі праз публічнасць, незалежна ад таго, як яно выглядае. А выглядае гэта (пры ўсім тым, як і што было) значна лепш, чым сённяшнія сепаратныя дзеянні некалькіх сяброў Аргкамітэта, якія за спінай Аргкамітэта, парушыўшы прынятыя ім рашэнні, збегалі ў Мінгарвыканкам і падалі заяўку на правядзенне юбілею БНР у тым фармаце, які выгадны ўладзе…

Я не пра тое, кепскі гэты фармат, ці не, прымальны ён, ці не прымальны… Я пра тое, што ўсё нармальна ў сеціве.

Уладзiмiр Някляеў, Facebook

Написать комментарий 5

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях