16 октября 2018, вторник, 22:28
Нам нужна ваша помощь
Рубрики

У Бычках адбудзецца імпрэза, прысвечаная памяці Васіля Быкава

Васіль Быкаў

Iмпрэза адбудзецца 23 чэрвеня.

Сёння, 19 чэрвеня, 94-ыя ўгодкі нараджэння слыннага беларуса і пісьменніка Васіля Быкава, паведамляе «Радыё Рацыя».

Таксама праз тры дні спаўняецца 15 год з дня яго смерці. У 2004 годзе ў дзень летняга сонцастаяння Беларусь страціла не толькі народнага пісьменніка, але і сумленнага чалавека і гонар нацыі. Сапраўдныя беларусы шануюць яго памяць, вывучаюць творчасць і ладзяць імпрэзы на яго малой радзіме ў Бычках Ушацкага раёна.

Два гады таму, памерла і яго швагерка Антаніна Быкава, якая дзялілася ўспамінамі з журналістамі. Сыны народнага паэта на кантакт з журналістамі не ідуць. Таму давайце паслухаем архіўны запіс:

– Звычайны чалавек быў, прыязджаў кожны год да нас. Ён тут быў, калі яму зорку далі, быў тут у Кублічах у школе. Бацька памёр у 1969 годзе, а маці жыла і памёрла ў 1984 годзе, дык ён прыязджаў вельмі часта. Ніколі ў яго часу не было – дзень-два і паехаў. Лісты пісаў, а калі ўжо з’явіліся тэлефоны, то ўжо пачаў тэлефанаваць. Калі яму аперацыю зрабілі 27-га сакавіка, ён мне ў канцы красавіка патэлефанаваў, кажа: „Дай Бог сустрэнемся”. Напэўна не лёс быў, трапіўся такі самалёт, ён у гэтым самалёце прастыў і гэта хвароба зноў аднавілася, тут яму рады не далі. Прыязджаў у музей сюды лекар, якія яго лячыў, я кажу: „Вы можа яго добра і не лячылі?”. Ён кажа: „Мы яго лячылі добра, чым маглі. Лёс яго такі столькі пажыць”.