23 мая 2019, четверг, 7:23
За нашу и вашу свободу!
Рубрики

Арганізатары «Чарнобыльскага шляху» прынялі рашэнне – не плаціць за паслугі міліцыі

11

Менгарвыканкам дазволіў шэсце і мітынг у Менску 26 красавіка.

Арганізатары «Чарнобыльскага шляху» настойваюць, што не павінны плаціць за так званыя «паслугі» міліцыі і іншых службаў, перадае «Радыё Рацыя».

Як вядома, Менгарвыканкам дазволіў шэсце і мітынг у Менску 26 красавіка. Збор удзельнікаў каля прэзідыуму Акадэміі Навук у 18 гадзін.

Шэсце па праспекце Незалежнасці, вуліцам Сурганава і Арлоўскай да царквы на перакрыжаванні вуліц Арлоўская і Карастаянавай, дзе запланаваны мітынг.

Але Менгарвыканкам падкрэсліў неабходнасць заключэння дамовы і аплаты паслугаў некаторых службаў, у прыватнасці міліцыі.

Прычым сума атрымліваецца вялікая — каля 7 тысяч 800 рублёў.

Па словах адной з заяўніц «Чарнобыьскага шляху», сустаршыні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Вольгі Кавальковай, падобныя ўмовы непрымальныя: «Гэта парушае артыкул 35-ы Канстытуцыі «Аб праве на мірны сход для грамадзян». Мы дамаўляемся на сустрэчу з ГУС Менгарвыканкама, каб атрымаць ад іх дакументы, колькі па іх падліках будзе для нас каштаваць гэтае мерапрыемства. І пасля будзем прымаць рашэнне пра тое, ці будзе гэта ў такім фармаце. Але на першым аргкамітэце было прынята рашэнне, і на другім, які адбыўся, што мы адмаўляемся аплочваць паслугі міліцыі».

Зараз арганізатры мерапрыемства вырашаюць, у якім фармаце яно будзе праводзіцца. «Мы падкрэсліваем, што нават калі мы не будзем аплочваць гэтыя незаконныя і неканстытуцыйныя так званыя «паслугі», то ўлады не маюць права прызнаваць мерапрыемства несанкцыянаваным. Таму пакуль мы не адмаўляемся ад правядзення «Чарнобыльскага шляху», – сказала Вольга Кавалькова.